Дык вось, Пячэрск
Мінск быў у пары ранняй восені, на вуліцы асядаў блакітны туман. Машыны далікатна, нібы шануючы людскія нервы, шамацелі шынамі на потным асфальце.
У закусачнай я пакінуў яго каля высокага з мармуровай крошкі століка, а сам узяў для абодвух традыцыйныя студэнцкія цефцелі, каву з малаком, па булцы з макам. Цефцелі тут умелі гатаваць смачныя, з добра вытаўчанай бульбянай кашай, не скупіліся на падліву.
Еў ён прагна, глытаючы, як качка, няжованае. Відно было, што добра прагаладаўся. Я спытаў, ці не ўзяць яшчэ порцыю. «Вазьмі», адказаў ён усё так жа весела. Вірлаватыя бычыныя вочы яго свяціліся ўсё тым жа адкрытым шчырым бляскам.
Калі ён вымазваў хлебам падліву з другой талеркі, я спытаў у яго зноў:
Дык праўда, адкуль ты зваліўся?
З Пячэрска.
Ты мне гаворыш гэта ўжо другі раз.
Магу сказаць і трэці Цяпер позірк яго быў хутчэй сумны, чым вясёлы. Але зноў шырокі, як на продаж, выскал вялікіх зубоў.
Жарты жартамі, але Пячэрск Чаму Пячэрск?.. Я не стаў болей церабіць яго пытаннямі, настане час усё праясніцца.
Выйшлі з закусачнай. Ён падахвоціўся правесці мяне да ўніверсітэцкага гарадка.
Калі ты прыехаў?
Учора ўвечары.
Дзе атабарыўся?
У цябе! Гы-гы-гы!
А начаваў дзе?
На вакзале
Як памятаю яго, з ім ніколі не было сумна. Гэта быў той Віктар, якога я ведаў і пяць, і дзесяць гадоў назад. Яго жарты мала разыходзіліся з праўдай, а праўда з жартам, хаця і там, і там вясёлага было мала. Ён прымаў жыццё такім, якім яно было, і тым самым вучыў іншых рабіць тое ж.
Якія твае далейшыя планы? зноў спытаў я.
На сёння?
Ну, хаця б на сёння
Пахаджу па Мінску Ведаеш, два гады не бачыў яго і, прызнаюся, засумаваў па ім. Пасля трэба зайсці ў міністэрства. Яны хочуць перавесці школу на рускую мову, а заадно вытурыць і мяне адтуль. Трэба бараніцца.
Хто гэта «яны»?
Віктар часта не дагаворваў да канца, беручы, што чалавек ведае ці павінен ведаць, пра што талкуюць.
Раённыя начальнічкі разам з дырэктарам. Ён зморшчыўся, быццам яму раптам забалеў зуб. Вось жа беларусы кругом, і дзеці беларускія, а «даёш Расею» гы-гы-гы. Пасля загляну ў кнігарню, у тэатральныя касы: можа, пашэнціць узяць білеты куды. Ты ж не адмовішся пайсці са мной?
Раённыя начальнічкі разам з дырэктарам. Ён зморшчыўся, быццам яму раптам забалеў зуб. Вось жа беларусы кругом, і дзеці беларускія, а «даёш Расею» гы-гы-гы. Пасля загляну ў кнігарню, у тэатральныя касы: можа, пашэнціць узяць білеты куды. Ты ж не адмовішся пайсці са мной?
Калі будзе куды Па-мойму, дык і оперны, і купалаўцы яшчэ на выездзе.
Пабачым.
Пабачым дык пабачым
Трэба яшчэ зайсці ў інстытут, можа, сустрэну свайго колішняга выкладчыка, ён мне вінен грошы. Цікавы чалавек, варта было б цябе з ім пазнаёміць. Некалі я здаваў яму гісторыю партыі, пяць разоў здаваў, на тым і падружыліся. Віктар змоўк, нечаму ўсміхнуўся. Ведаеш, надта рыхтавацца не было калі дзве ночы запар разгружалі вагоны з дрыўмі, а калі папраўдзе, то і рыхтавацца не было вялікае ахвоты. Словам, я паспеў прагледзець два білеты і пайшоў. А раптам патрафіць. Шчасце птушка выпадковая і, бывае, прыходзіць якраз у дурныя рукі. Не патрафіла, узяў не той білет. Пацягнуў другі раз зноў не тое. Пытаюся, ці можна паспрабаваць трэці раз. Адказвае: «Можна, толькі адзнака будзе зніжана на два балы». Пазірае на мяне і пасміхаецца: ці то сам злодзей, ці злодзея ўгледзеў. Не пашанцавала і на гэты раз. Да заўтрага я прачытаў яшчэ два білеты, павысіў шанцы ўдвая. Прыходжу. Цягну раз няўдача, другі тое самае, тое ж і трэцім разам. Прымае ён. Смяецца: «Колькі білетаў прачытаў?» «Чатыры». «Прачытаеш усе прыходзь. Прыму хоць у інстытуце, хоць дома. А ў ведамасць пакуль што нічога ставіць не буду». Бо калі б паставіў, то не толькі стыпендыі, а і вучобы магло не быць. Даў тэлефон свой. Прымусіў прачытаць і падручнік, і шмат што іншае. На тым і падружыліся. Пасля і я ў яго грошы браў, і ён у мяне. Але апошні вінаваты ён пазычыў трыста рублёў. Каб пашанцавала знайсці яго мы былі б самымі багатымі людзьмі ў Мінску.
Мы стаялі на асфальтавай дарожцы. Спяшаючыся, паўз нас прабягалі студэнты, салідна праходзілі выкладчыкі, узмахваючы важкімі партфелямі, абмацвалі нас цікаўнымі позіркамі. Віноўнікам тых цікаўных позіркаў быў Віктар няголены, нявыспаны, у расхрыстаным салдацкім шынялі, у нячышчаных ботах. Усім сваім выглядам ён нібы хацеў сказаць: «Вы тут гарадскія, чысценькія, а мы ў сяле такія Не падабаецца?..»
Дзівак чалавек, каго гэта абыходзіла? Такія дык такія Яшчэ раз акінуўшы Віктара ўважлівым позіркам, я спытаў:
І ты такі хочаш ісці ў міністэрства і ў інстытут?
А што?
Ён быў флегматык. Заўсёдны флегматык.
Нічога. Зробім так: ты ідзеш да мяне ў інтэрнат, паспіш, паголішся. Паглядзі ў шафе, там вісяць штаны, стаяць чаравікі. Прымерай. Нешта павінна падысці. Можаш не спяшацца: пакуль хлопцы на вайсковых зборах, я раскашую адзін. Абавязкова зрабі ўсё гэта і толькі пасля выходзь у горад. Вяртаешся ты першы чакаеш мяне, вяртаюся першы я чакаю цябе. Згода?
Згода, толькі калі без сну: я гадзіны тры пакемарыў на вакзале. Не ведаю толькі, чым я «такі» нялюбы табе? Штаны на мне новыя і боты новыя, нават абцасы не пазразаліся, у сяле толькі ў іх і ходзяць. Але калі табе так хочацца