Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без стр 4.

Шрифт
Фон

Як толькі Юры Уладзіміравіч увайшоў у пярэдні пакой, з вачэй у Алены пырснулі слёзы, і яна пачала галасіць, як па нябожчыку

У першае імгненне інспектар нават падумаў, ці не зрабіў што з сабой той дурнец Мікалайчык, але, калі ўслухаўся ў суседчын лямант, зразумеў, што ўсё, можа, толькі занадта эмацыйна, але пакуль цалкам укладаецца ў традыцыйны шаблон прашэння ў жаночым выкананні: муж дурань, але ж дзеткі ні ў чым не вінаватыя, а гэта яны найперш як ніхто пацерпяць, калі бацька застанецца без працы Усё як звычайна, адным словам.

За доўгія гады службы ў інспекцыі Белы даўно прывык да падобных галашэнняў, і гэтае яго кранала не больш, чым іншыя: зусім не ўражвала, калі казаць праўду.

Затое на Галіным абліччы адбілася такая нечуваная пакута ды спагада да чужога гора, што Юры імгненна зразумеў: ягоная задума была няўдалаю.

 Ды супакойцеся вы,  прагаварыў ён як мог лагодна,  ці ж я нічога не разумею. Аддам я яму тыя правы. Проста,  інспектар пачынаў нанова імправізаваць,  хацелася, каб навука была чалавеку, што правілы агульныя для ўсіх

 Мы ж нічога супраць правілаў не маем,  па-свойму зразумела сітуацыю суседка,  правілы ёсць правілы, так проста нічога не робіцца!  і працягнула Беламу грошы.

 Што гэта?!  прыкінуўся здзіўленым Юры Уладзіміравіч і скоса зірнуў на Галю: глядзі, любая, я нічога не прасіў.

 Тут пяцьсот,  Алена пераводзіла позірк то на гаспадара, то на гаспадыню,  калі мала, я крыху пазней яшчэ прынясу

Белы ніколі не бачыў сваю жонку такой агаломшанай і прыгнечанай. Здавалася, яна зараз скрозь зямлю праваліцца.

ІІІ

Некалі даўным-даўно жыла ў вялікім і прыгожым горадзе Друцку дзяўчынка Соня, якая, як і ўсе дзяўчаты на белым свеце, марыла аднойчы выйсці замуж за маладога прыгажуна прынца і стаць прынцэсаю, жыць з каханым доўга і шчасліва і памерці з ім у адзін дзень Але, калі Соні споўнілася шаснаццаць, да яе пасватаўся не малады і прыгожы прынц, а зусім стары і непрывабны, затое самы сапраўдны кароль! Вось так, мінуўшы стадыю прынцэсы, Соня[2] адразу зрабілася каралеваю. Ці была яна рада такому незвычайнаму павароту лёсу, за даўнасцю часу невядома, але гісторыя атрымалася гучнаю.

Праўда, большасць сучасных жыхароў сярэднестатыстычнай вёскі Друцк, у якую ператварыўся некалі вялікі і прыгожы горад, нават і не здагадваюцца пра тое, якія сусветнага маштабу жарсці некалі кіпелі ў іхнім паселішчы. Нават старажылы ніколі нічога чуць не чулі пра надзвычайны карерны рост сваёй зямлячкі Соні. Што ўжо казаць пра маладых, якія ледзь не з калыскі перасяляюцца ў паралельную рэчаіснасць віртуальных гульняў і маюць даволі цьмянае ўяўленне пра навакольны свет

Хіба што толькі для Іркі Бабровай віртуальная рэчаіснасць не існавала, і яна ці не адна з усіх дзяцей паселішча з упартасцю апантанага краязнаўцы даследавала ваколіцы. Справа была не ў тым, што гэтая дзяўчынка адзіная змагла супрацьстаяць паглынанню сваёй свядомасці драпежным светам лічбавых тэхналогій. Не, усё было значна прасцей: у яе ніколі не было ні кампютара, ні планшэта, ні нават мабільнага тэлефона, які ўжо там інтэрнэт І бадзяцца па ваколіцах яна пачала толькі таму, што ўсе астатнія дзеці не хацелі сябраваць з ёю праз яе такую дрымучую тэхнічную адсталасць. Чым ёй было яшчэ займацца? Ды і апраналася яна ва ўсё самае таннае ці наогул набытае ў «сэканд-хэндзе», выгляд заўсёды мела самы неахайны і недагледжаны. Адным словам, нічога агульнага з іншымі дзецьмі ў Іркі не было.

Некалі даўно Бабровы былі звычайнай сямёй. Потым, калі Ірцы было пяць годзікаў, тата чамусьці засіліўся, як казалі людзі: напіўся і павесіўся. Ірка бацьку памятала дрэнна, а маці ніколі не гаварыла, што з ім здарылася. Затым маці прыводзіла некалькі новых татаў, але ўсе яны надоўга не затрымліваліся ў іхняй хатцы

Калі Ірцы споўнілася дзесяць, і яна ўжо ва ўсю соўгалася па ваколіцах, абы толькі лішні раз не наведацца ў школу, зявіўся апошні тата, Віця, якога інакш, як Віцёк, у вёсцы ніхто не называў і якога яна ўзненавідзела ледзь не ў першы дзень, бо ён адразу ж пачаў чапляцца да гаротнай дзяўчынкі: прымушаў прыбіраць у доме, мыць посуд, капацца ў агародзе. Цяпер Ірчыны падарожжы павялічыліся ці не ў два разы: ад рання дзяўчынка імкнулася непрыкметна выслізнуць з дому, а вярталася як мага пазней.

Тата Віцёк лаяўся, пагражаў здаць Ірку ў дзіцячы дом, сароміў, нават некалькі разоў зусім не балюча выцяў гаротніцу дзягай Было толькі непамысна крыўдна: за што? Маці па-здрадніцку маўчала. Ірка пачала ненавідзець і маці за тое, што яна на баку Віцька, што не бароніць сваю дзяўчынку ад яго несправядлівых нападаў.

Калі ж маці нарадзіла Віцькау сына, Ірка адчула сябе зусім лішняю ў гэтым доме: цяпер усё тут круцілася каля яго, маленькага браціка.

«Яно, можа, было б і нядрэнна, каб яны займаліся толькі ім, гэтым малым і крыклівым Сашам, каб нарэшце адчапіліся ад мяне Які ён мне брацік, у рэшце рэшт? Ці ж я хацела яго? Дык не, наадварот, вяжуцца ды вяжуцца: пасядзі, паглядзі, прыбяры, прыгатуй, памый, падмяці Знайшлі Папялушку»

Такім чынам, Ірка, нягледзячы ні на якія пагрозы, угаворы ды папрокі, кожную раніцу выпраўлялася з хаты

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3