Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без стр 3.

Шрифт
Фон

Галя была гатовая скрозь зямлю праваліцца, калі зразумела, што пра іх думаюць людзі, як глядзяць на яе дзевяцікласнікі

 Гм,  няпэўна хмыкнуў муж, калі Галя выказала яму свае здагадкі, падумаеш! Я ж нікога не прашу, самі даюць! Яшчэ і ўпрошваюць, каб узяў!

 Ты жартуеш ці сапраўды не разумееш?!  ці не ўпершыню ў жыцці Галіна Васільеўна павысіла голас на мужа.  Гэта ж злачынства! Ты павінен ахоўваць законы, а не парушаць іх!

 Падумаеш,  адмахнуўся Юры,  усе так жывуць! Усе нешта цягнуць з працы, нешта бяруць пакрысе Трэба браць, пакуль даюць!

 Ты што вярзеш?! А раптам цябе затрымаюць? Што тады? Добра, калі проста звольняць! А могуць жа і пасадзіць! Што я тады буду рабіць адна з двума малымі?! Пра гэта ты падумаў?!

 Не хвалюйся, не затрымаюць,  спакойна зазначыў муж.  Мы ж тут усіх ведаем! А ў чужых і незнаёмых нічога не бярэм!

 Юра! Што ты кажаш?! Гэта ж праклятыя грошы! Ты толькі падумай, што тыя людзі думаюць пра цябе, калі іх даюць! Падумай, чаго яны зычаць табе і нашым дзецям!..

Апошнія аргументы на нейкі час падзейнічалі на інспектара, і ён сапраўды як толькі мог адмаўляўся ад хабару. Сямя пачала жыць толькі на афіцыйны заробак. Гаспадыня адразу заўважыла розніцу

Але Юры працаваў у аддзеле не адзін. І цяпер яму перасталі давяраць калегі: з чаго б раптам такая прынцыповасць? Усе бяруць, а ў Белага, бачце, сумленне прачнулася? У апошняе ніхто не верыў. Мабыць, нешта ведае лейтэнант, ці наўпрост працуе на службу ўнутранай бяспекі

Карацей, хутка ўсё вярнулася на свае колы, з той толькі розніцай, што цяпер Юры Белы складаў усе «левыя» грошы ў схованку, а не прыносіў жонцы пад выглядам прэмій, надбавак ці выйгрышаў у латарэю.

І вось гэты боўдзіла, новы сусед Мікалайчык, са сваім перагарам трапіўся. Мацёры інспектар Белы такіх, як Талян, наскрозь бачыў, нават хацеў спачатку адпусціць па-суседску, але потым вырашыў пазабаўляцца сам, а заадно і жонцы сваёй прынцыповай канцэрт бясплатны наладзіць, бо выдатна ведаў, як будуць разгортвацца падзеі далей.

Склаў пратакол на «левым» бланку, забраў у парушальніка правы і паслаў таго выпівоху дадому замочваць новае жыццё!

Да канца змены даішнік толькі тым і займаўся, што гадаў: сам Талян прывалачэ грошы ці пашле каго? Яшчэ Юры Уладзіміравіч разумеў, што найверагодней хабар яму паспрабуюць перадаць у падездзе, а гэта непажадана, бо мэтавая аўдыторыя Галя, дзеля якой усё і наладжвалася, тады нічога не ўбачыць. Увесь сэнс мерапрыемства страціцца, калі ён не паспее непрыкметна праслізнуць у кватэру

Капітан Белы шчыра здзівіўся, калі ў выніку нікога не напаткаў у падездзе.

«Што ж, цудоўна! Значыцца, шоу гарантавана! Толькі б грошы знайшлі галадранцы! Усім вядомая такса за кіраванне ў нецвярозым стане: тысяча даляраў Але гэтыя, мяркую, максімум палову назбіраюць Пралетарыі хрэнавы!»

Юры Уладзіміравіч ніколі дома не абмяркоўваў сваю службу, а тут, як толькі пераступіў парог, адразу паведаміў Галі, што сёння затрымаў суседа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і забраў у яго правы.

Галя ж, калі даведалася, што пагражае за гэткае парушэнне, пачала бурчэць на мужа: як ёй цяпер сустракацца з Мікалайчыкамі штодня, як людзям у вочы глядзець, ці разумее ён, што пазбавіў і так небагатую сямю сродкаў для існавання, а ім жа крэдыт за кватэру выплачваць трэба, у іх жа дзеці малыя:

Юры Уладзіміравіч ніколі дома не абмяркоўваў сваю службу, а тут, як толькі пераступіў парог, адразу паведаміў Галі, што сёння затрымаў суседа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і забраў у яго правы.

Галя ж, калі даведалася, што пагражае за гэткае парушэнне, пачала бурчэць на мужа: як ёй цяпер сустракацца з Мікалайчыкамі штодня, як людзям у вочы глядзець, ці разумее ён, што пазбавіў і так небагатую сямю сродкаў для існавання, а ім жа крэдыт за кватэру выплачваць трэба, у іх жа дзеці малыя:

 Іх старэйшы з нашай дачкою ў адным класе вучыцца! Малодшыя ў двары разам гуляюць!..

 Іх бацька закон парушыў! А я ж на тое і пастаўлены, каб сачыць за парадкам! Ты ж сама казала!

Галіна Васільеўна пачала прыводзіць процьму аргументаў, што на першы раз, выключна па-суседску, можна было б толькі папярэдзіць, не спяшацца, ён жа не здзейсніў ДТЗ, нікога, дзякуй богу, не пераехаў, нічога не сапсаваў!

Юрый Уладзіміравіч тым часам паглядаў на гадзіннік і думаў, чаму так зацягваюць свой выхад на сцэну суседзі.

Ён пачаў пазяхаць, слухаючы няспынны жончын маналог, хацеў ужо здацца: сказаць, што зараз жа верне тыя праклятыя Мікалайчыкавы правы, бо, па ўсіх прыкметах, хабару ад іх не дачакаешся Апошняе, зразумела, ён не збіраўся казаць Галі. Інспектар толькі спадзяваўся на суседавым прыкладзе прадэманстраваць ёй, як цяжка, практычна немагчыма адмовіцца ад паднашэння: гэта з яе працаю, калі ніхто нічога нават не прапаноўвае, лёгка разважаць пра сумленне ды законнасць, а тут не абы-якія нервы трэба мець, характар, волю, каб не ўзяць!..

«Вось яно!  падумаў Юры Белы, калі раптам пазванілі ў дзверы.  Знайшлі, значыцца, грошы! Рады, рады за іх: цяпер гутарка будзе насіць прадметны характар».

Галя пайшла адчыняць, а праз паўхвіліны паклікала ў калідор мужа.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3