Владимир Николаевич Кулик - Белорусский дневник  2022 стр 2.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 5.99 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Падпальшчыкам вайны

Штодня палохаюць вайной:
Вось-вось пачнецца, грымне
Заплаціць свет нямой цаной 
Усё жывое згіне

Як ашалелыя чмялі,
Гудуць, гугняць няспынна
Абрыдла жыць вам на зямлі 
Кідайцеся на міны.

Дарэмны, марны ваш хаўрус!
Вам, нелюдзі-паганцы,
Не ўдасца знішчыць Беларусь 
Мы не дадзім вам шанцаў!

Нязломкі, з моцных мы парод,
З непераможнай верай.
Загартаваны наш народ
На шмат вякоў наперад.

З вайной жартуеце дарма:
Не аддадзім мы волі,
Не будзе вашага ярма,
Не будзе аніколі!

Тым, хто гундосіць марш такі,
Хто нам рыхтуе бойню,
Павырываць бы языкі 
І жыў бы свет без войнаў.

Час цяпер такі

Ёсць спрадвек у беларусаў,
Знешне мала гаваркіх,
Мудры, просты, без прымусу,
Выраз: «Час цяпер такі»

Зазвіняць вясною ў небе
Жыццялюбы-жаўрукі 
Што мы думаем?  «Так трэба!»
Кажам: «Час цяпер такі.»

Бачым летнюю раскошу,
Луг квяцісты ля ракі 
Што мы думаем?  «Прыгожа!»
Кажам: «Час цяпер такі»

Восень прыйдзе ў жоўтым плацці,
Дорыць лес баравікі 
Што мы думаем?  «Багацце!»
Кажам: «Час цяпер такі»

А зімой мароз прыцісне 
Шчокі тром у дзве рукі 
Што мы думаем?  «Карысна!»
Кажам: «Час цяпер такі»

Наступае час бязбожны:
Жах вайны ці мор які 
Што мы думаем?  «Трывожна»
Кажам: «Час цяпер такі»

Гэту прымаўку, напэўна,
Прымуць новыя вякі,
Бо яна засела ў генах 
Наша!  «Час цяпер такі»

Знявечаны дуб

Скалечаны, бурай павалены дуб
Упаў на ўзбярэжжа азерца,
Адкінуўшы ўбок свой расхрыстаны чуб, 
І жах скалануў маё сэрца.

Я бачыў, як падаў ён: быццам салдат,
Падкошаны куляй смяротнай, 
Высокі, магутны, бясстрашны гігант
З дубовай праслаўленай роты.

Ён грымнуўся так, што пачуў я здаля,
Як грукат працяў наваколле,
І як застагнала матуля-зямля
Ад болю, нясцерпнага болю.

Ах, дуб-прыгажун, дарагі мой зямляк!
З усёй прыазёрнай дубровы
Упаў ты адзін, як бяссільны трухляк,
Хоць быў колісь самы здаровы.

Цябе неўпрыкмет падмывала вада,
Асоўваўся бераг высокі.
Не год і не два падступала бяда,
З карэнняў высмоктвала сокі.

Час ветраны, сцюжны цябе не лячыў 
І вось ты нябожчыкам стала
Прабач, што не змог я табе памагчы.
А смутку майго табе мала

Загадка-таямніца

Загадак Бог прыдумаў шмат.
Не проста шмат  а безліч.
Тварэц на ўсё меў свой пагляд 
У гэтым Бога веліч.

Чамусьці думаю не раз 
І як тут не дзівіцца! 
Як Бог прыдумаў вечны час? 
Загадка-таямніца!

Без стомы час ідзе, бяжыць
Адзін ён мае права
Як сам Гасподзь, бясконца жыць 
Вось што найбольш цікава.

Жывым істотам на зямлі
Інакш наканавана:
Каб пажылі і аджылі 
Час, Богам дараваны.

Расліны, дрэвы, жыхары
Лясоў, лугоў і рэчак
Заўсёды маюць знак парЫ 
Як знак істот нявечных.

Такі ж лёс мае чалавек.
Па боскаму закону
Яму даецца пэўны век:
З народзінаў  да скону.

Камусьці больш, камусьці менш 
Такі рахунак Бога.
Ці шмат, ці мала ты жывеш, 
Канчаецца дарога.

Час мае вечную пячаць 
А нам з ім, хуткацечным,
Крыху пагушкацца і спаць
Сном непрабудным, вечным?

Чаму Ўсявышні так рашыў? 
Адказ знайсці спрабуем.
Час вечны толькі для душы?
Яе адказ не чуем

Дык, можа, час і ёсць душа?
О, Божа ўсемагутны!
Няўжо ў іх доля спарыша 
І ў гэтым тайны сутнасць?

Ну што магчыма тут змяніць?
Што перайначыць можам?
Ніколі нам не адмяніць,
Што маем воляй Божай.

І толькі зрэдку ў галаве
Адказ мільгне яскрава:
У кожным з нас Сусвет жыве
З душой  дзівоснай явай.

                                             * * *

Свабода, сумленне і смеласць 
вось што патрэбна душы,
а разам яны  яе спеласць, 
як пра душу ні кажы.

Свабода  каб з вольным размахам
лятала, як птушка, яна,
каб далеч жыццёвага шляху
была ёй заўсёды відна.

Сумленне  каб чыстым усюды
быў след тваіх рук на зямлі,
і каб аніякага бруду
пакінуць яны не змаглі.

А смеласць  каб чорныя хмары
ты мог разганяць. Без яе
і кроку не зробіш да мары,
не спраўдзіш памкненні свае.

                                             * * *

Не папракай мяне за шчырасць,
Не дакарай за праўду ўслых.
Я разумею: б'е пад дых
Не папракай мяне за шчырасць,
Спадзевам мне  твой цяжкі ўздых.
І пройдзе з часам, знікне прыкрасць.
Не папракай мяне за шчырасць,
Не дакарай за праўду ўслых.

Каханай

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3