Дмитрий Максимович Акулич - Хаціна стр 7.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 199 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Алесь падабраў першы шар, які апынуўся бліжэй да яго правай руцэ. Залацісты шар быў лёгкі, быццам зроблены з кардона, паверхня была цвёрдай і гладкай. Хлопец устаў, пацягнуўся да святла. Пад штучным асвятленнем, для вачэй стала прыкметна лёгкая гравіроўка «Д-4». А на адваротным баку шара дзве маленькія перасякаючыя паміж сабой драпіны, падобна тым, што ён пакідаў у дзяцінстве пад сталом ці тым, што пакінуў бацька на падлозе пад ложкам. Таямніцы ўсё ніяк не заканчваліся. А падазрэнні вялі Алеся да нейкай разгадкі. І цяпер, дваццацішасцігадовы хлопец быў ужо не так схільны да страхаў. Яму хацелася прадоўжыць пошукі, якія былі без адказаў і з інтрыгуючымі падзеямі гэтага нялёгкага дня.

Абышоўшы ўсе часткі сцяны, Алесь разгледзеў усе насценныя надпісы, сімвалы і малюнкі, пакінутыя яго бацькам. Стала яшчэ больш заблытана. Хлопец заплюшчыў вочы і падумаў пра бацьку, прасіў у яго больш ясных падказак. Пры гэтым Алесь павольна круціў у сваёй буйной далоні таямнічы шар. Круціў яго, лёгка дакранаючыся, перабіраў пальцамі. Затым ён спыніўся, калі вялікі палец правай рукі крануў метку «х». У гэты момант Алесь адчуў мімалётны боль. Вострая іголка, што вылезла з цэнтра перасячэння двух кароткіх ліній прама з сярэдзіны знака, імгненна пракалола скуру, праліў толькі кроплю крыві. Алесь хутка выпрастаў параненую далонь, зірнуў на палец. На яго вачах крывяная кропка згарнулася, рана знікла, не пакінуўшы і следу. А на шары цёмна-чырвоная вадкасць заліла сабой западзіны адзнакі «х» і застыла ў ёй.

У гэты позні вечар, які пераходзіў у ноч, твар хлопца быў нячулым, а сэрца бегла марафон. І праз адну долю секунды, шар ператварыўся ў маланкавы жоўты выбліск, пасля якога, цела Алеся ўміг выпарылася, знікла з падвалу.


3.

Залаты шар імгненна перанёс Алеся на іншы бок. Не зрабіўшы першы крок, хлопец стаяў на драўлянай падлозе і імгненна замёр з працягнутай рукой. Быццам трымаў у далоні шар, якога ўжо не было ў руцэ. Нешта спыніла хлопца, перахапіла яго хуткае дыханне. Апынуўшыся ў невялікім светлым памяшканні, хлопец адразу ж павярнуўся, паглядзеў сабе за спіну. За ім цяпер стаяла без ваконная сцяна з тоўстых свежых бярвенняў. Бацькоўскі падвал бясследна знік. Алесь быў разгублены, спалоханы, не разумеў, дзе ён знаходзіцца. І адчуваючы лёгкі дыскамфорт у галаве, ён не прамовіў ні слова. Што ж адбылося з ім за імгненне часу? Гэта толькі трэба было даведацца Алесю.

У цёплым памяшканні было мала мэблі: адна лаўка, ды доўгі стол. Алесь аглядаўся, а думкі ў галаве блыталіся і не пакідалі яго ў спакоі. Думкі, быццам хаос незвязаных слоў, што шукаюць сваё месца, пакуль ён прыбываў у новым свеце. Перад ім, на лаве, за белым накрытым сталом сядзеў малады рудавалосы юнак, у чыстай белай кашулі, у шырокіх шэрых нагавіцах і ў лапцях. З выгляду, гадоў яму было дзесьці пятнаццаць. На яго далікатнай шыі свабодна вісеў чырвона-зялёны бранзалет, які быў не таўсцей паказальнага пальца хлапчука. Юнец трымаў у руцэ драўляную лыжку і, не заўважаючы Алеся, звонка хлюпаў боршч. За спіной хлапчука было квадратнае акно, якое ўпускала ў памяшканне мяккае святло. Па краях вісеў бел-чырвоны цюль. Алесю было відаць як за акном у двары стаяў чорны конь, а каля яе маячыў нейкі стары. Алесь, з хвіліну, моўчкі стаяў у пакоі. Галава па-ранейшаму налівалася цяжарам, усё павольна плыло каля яго.

У пабудове пахла свежай драўнінай, лётала пара маленькіх чорных мух. Было цёпла, утульна і чыста.

Калі ж у пакой увайшла нізкарослая тоўстая бабулька, сапучы сваім тонкім носам, Алесь тут жа заварушыўся, апусціў правую руку. Затым ён зрабіў крок назад, прыціснуўся спіной да сцяны і паглядзеў на яе маршчыністы твар. Пажылая жанчына была прыгожа апранутая: бел-чырвоныя ўзоры ўпрыгожвалі шэрае ўбранне, на галаве была чырвоная хустка. Яе кароткую старую шыю атачаў такі ж чырвона-зялёны лёгкі бранзалет, што быў на юнаку. Бабулька трымала ў руках свежы, толькі што выпечаны хлеб, падносіла яго да стала. У тую ж секунду, яна, краем вока, заўважыла чалавечы цень і імгненна павярнулася.

 Ой! Ох!  ад спалоху, гучна застагнала старая.

Яна моцна сціснула пальцамі мяккі жытні хлеб, прыціснула яго да сябе.

 Ты хто такі?  з здзіўленым позіркам, хрыплым голасам запыталася пажылая жанчына.  Ян? Хто гэта?  звярнулася яна да ўнука, які сядзеў за сталом.

Юнак, з-за гучных стогнаў бабулі, перастаў есці боршч, устаў з-за стала і паківаў галавой з боку ў бок. Даваў зразумець, што не ведае гэтага хлопца. Алесь выдыхнуў заціснутае напружанне з грудзей і паспрабаваў разабрацца.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги

Популярные книги автора