Наперадзе, на адлегласці шасці хат, з-за зеляніны паказаліся ўзброеныя людзі. Яны беглі да Алеся. Даносіўся надыходзячы глухі гул штурмавых нябесных машын. І, павярнуўшы галаву да дзяўчыны, хлопец не стрымаўся і хутка прамовіў:
Пачакай. Не сыходзь! Дапамажы мне! ціхім голасам, заварушыў тонкімі вуснамі Алесь.
Незнаёмка не пачула яго слоў і хлопец, робячы крокі ў яе бок, зноў паспрабаваў зачапіць яе ўвагу.
Дзяўчына? Стойце!
Яна спынілася ля самых уваходных дзвярэй драўлянай хаты, прыпадняла на ўзровень галавы шэра-залаты прамавугольны прадмет, які несла з сабой. Затым, дзяўчына дакранулася да яго кончыкамі пальцаў свабоднай далоні. І, быццам гуляючы на клавішах, яна запусціла невядомы Алесю прадмет. Унутры празрыстай скрыначкі зайгралі, забегалі залатыя шарыкі. Тады яна прымацавала на дзверы гэтае вынаходства. Адчыніла ўваходныя драўляныя дзверы, а затым, зірнуўшы на хлопца, вымавіла:
Я ведаю, каго ты шукаешале табе пара дадому. мілым, звонкім голасам сказала дзяўчына. Эй, новенькі, салдаты ідуць за табой! Калі хочаш выжыць, то шустрэй за мной. І мы яшчэ ўбачымсяі дакладна, гэта не сон!
Яна зайшла ў хату, закрыўшы за сабой дзверы. Электронны прадмет, што быў прылеплены на дзвярах, мігцеў жоўтым святлом. Унутры застаўся лётаць толькі адзін шарык.
Алесь, ад усіх дзівосных здарэнняў, павялічыў свой крок і пабег за дзяўчынай. Калі ж ён моцна схапіўся за дзвярную ручку і адчыніў дзверы, ён не разважаючы пераступіў парог. І тут жа магічны прадмет перанёс хлопца ў бетонны падвал свайго сямейнага дома. Хлопец забег у яго, быццам працягваў уваходзіць у хату, быццам крочыў за той незнаёмкай. І, на хуткім хаду, ён урэзаўся, уткнуўшыся ў паліцы. Затым схапіўся за твар. Стукнуўшыся, лёгкі боль спыніў яго. Алесь хутка развярнуўся і падышоў да сцяны, трымаючыся за лоб ад болю. Шэрая сцяна была па-ранейшаму ўпрыгожана белымі надпісамі. Алесь прыціснуўся спіной да яе, прыбраў далонь з ілба і прысеў, сагнуўшы калені. Тады ж ён зноў убачыў на падлозе раскіданыя два пакінутых залатых шара. Алесь у поўнай цішыні сядзеў перад прадметамі. Ён думаў пра тое, ці было гэта ўсё рэальным ці не, што ж на самай справе здарылася з ім за гэты кароткі час і ці было гэта фантазіяй сну ці ж нейкая навуковая бацькоўская распрацоўка?
Алесь Траўнік зноў сваімі моцнымі пальцамі злёгку крануў адзін з шароў. Адкаціў яго ад сябе. Хлопец доўга сядзеў і прыслухоўваўся да тужлівай цішыні. Баяўся ўзяць у рукі шар. І ў гэты момант, у адзін час, наверсе пачуўся выразны гучны стук. Алесь тузануўся ўсім целам, неспадзявана штурхнуў шар, а затым прыціснуў правую руку да сябе, адчуў мяккасць світэра. Адцягнуўся ад памутнення. Яго цешыла, што на ім не было старой кашулі. І пазіраючы на выхад, хлопец устаў у поўны рост.
«Магчыма, гэта быў нейкі сонусё добра, гэта быў сон.» супакойваў сябе Алесь, пазбягаючы нервовага стану.
Хлопец хутка падымаўся, выбіраўся па жалезных прыступках з падвалу. У спешцы ён нават не глядзеў пад ногі. Зачынішы ўваход у падвал кароткімі збітымі дошкамі, якія ідэальна ляглі, ствараючы эфект роўнай падлогі.
Стукі паўтарыліся, хтосьці стукаў па ўваходных дзвярах яго хаты.
Секунду! з лёгкай раздражнёнасцю, прамовіў Алесь.
З акна ўжо біла мяккае святло. Сонца ўжо павольна сунулася па небе, ператвараючы прахалодную раніцу ў больш цёплы дзень.
У адзінаццаць гадзін, новага дня, Алесь здзіўленым позіркам паглядзеў на светлыя вокны, пад якімі ў белых сонечных промнях ляталі ледзь прыкметныя парушынкі. Ноч выслізнула ад хлопца, і, не прымаючы глыбока гэтую інфармацыю, Алесь сонна ішоў да дзвярэй. Адчыніў іх.
Вітаю! адразу ж, з парога, вымавіла цёмнавалосая, каравокая дзяўчына ў шэрым паліто да каленяў.
Ля ўваходу Алесь сустрэў былую жонку Марыну. Яе тонкі твар не выдаваў радасці гэтай сустрэчы. Яна несла з сабой толькі раздражненне і непаразуменне.
Прывітанне. суха адказаў Алесь, не чакаючы і не жадаючы яе бачыць тут.
Я ўвайду? настырна спытала Марына, паправіўшы свае доўгія прамыя валасы.
Так, вядома ахвотна адказаў ён.
Дзяўчына ўвайшла ў хату, стукаючы высокімі абцасамі.
У хаце было няўтульна. Брудна. У куце раскіданыя рэчы, на стале бязладна ляжалі кнігі.
Як тут пыльна незадаволена сказала, горка скрывіўшы белы твар, дваццацісямігадовая Марына. Я табе тэлефанавала, чаму ты не адказаў на выклік? Можа я перашкодзіла табе сваім з'яўленнем?! Што ў цябе на лбе, упаў ці што? І ты добра глядзішся ў лапцях! яна зірнула на абутак былога мужа, а пасля, адышла ў бок.