Ён пешка! Але ж за ягонай спiнай сцiшылiся тыя, па кiм даўно плачуць турэмныя краты.
Некалькi дзён напружанай працы поспеху ў раскрыццi забойства не прынеслi. Скакун, даведаўшыся, што яго вiнавацяць у забойстве Кузаўкова, патрабаваў доказы. Ён меў амаль неабвяргальнае алiбi: у тую ноч пяны спаў на вакзале. Яго i сапраўды затрымаў нарад мiлiцыi, але ж тое здарылася а чацвёртай гадзiне, а дзе быў з дзвюх да трох? Якраз у гэты час забiлi Кузаўкова. Князь стаяў на сваiм: «Быў пяны i нiчога не памятаю».
З гэтага часу «добраахвотнiк» знiк i нiчым аб сабе не нагадваў аж да сённяшняй ранiцы. У шэсць гадзiн зазванiў тэлефон, i Бусел адразу пазнаў прастуджаны i, як здалося, перапалоханы голас. На гэты раз чалавек гаварыў цвяроза, не кпiў, не павучаў, а адразу настойлiва прапанаваў сустрэцца i прызначыў месца: у старым парку, што ля вучылiшча металiстаў. Ён папярэдзiў, каб быў адзiн i нiкому пра дамоўленасць не гаварыў. Апошняе насцярожыла, але «добраахвотнiк», быццам прачытаўшы Андрэевы думкi, шэптам дадаў:
Мяне шукаюць, хтосьцi здаў Я цябе ведаю, а мяне пазнаеш па белым плашчы i чорным капелюшы, якi буду трымаць у левай руцэ. Спытаеш, як прайсцi да вучылiшча
Бусел ледзь дачакаўся вечара. Прыехаў крыху раней i на ўваходзе ў парк адразу заўважыў чалавека ў белай плашчоўцы, якi стаяў ля газетнага кiёска i гартаў часопiс. Капiтан, стоячы зводдаль, некалькi хвiлiн сачыў за незнаёмцам, i той, быццам адчуўшы ягоны позiрк, азiрнуўся, вочы сустрэлiся. Чалавек ледзь прыкметна кiўнуў, нацягнуў на самыя бровы капялюш i пасунуўся ў парк. Бусел паспяшаўся ўслед, нагнаў i, у думках падсмейваючыся з такой канспiрацыi, сцiшана спытаў:
Як прайсцi да вучылiшча металiстаў?
Мужчына, не прыпыняючыся, кiнуў у адказ:
Трымайся мяне, i нервова паскроб шчаку, скрозь пабiтую чырвонымi плямамi.
Голас чалавека быў зусiм не падобны да таго, якi Бусел чуў па тэлефоне. У душы варухнулася сумненне, нават трывога, але адступаць было позна ды i не ў ягоных правiлах. Капiтан машынальна дакрануўся да кабуры з пiсталетам, гэта надало рашучасцi. Чалавек у плашчоўцы сышоў з алеi i напрасткi, па роснай траве, амаль подбегам пашкандыбаў да напалову разабранай драўлянай будынiны, якая раней была пiўным павiльёнам. Андрэй крыху памарудзiў. Чалавек скасавурыў на яго насцярожлiвы позiрк i, не прыпыняючыся, глуха прагаварыў:
За мной могуць сачыць, там схаваемся i пагаворым
Перад тым як джгануць у дзвярны праём, Бусел азiрнуўся, сiлячыся заўважыць што-небудзь падазронае, але наўкол было цiха i спакойна. Ён зрабiў некалькi крокаў у зацемненым, смярдзючым будынку, палез у кiшэню па запалкi, i ў гэты момант нешта цяжкое звалiлася на галаву
Машына нарэшце спынiлася, пачулiся галасы. Гаварылi двое. Спярша Бусел не мог разабраць, пра што гамоняць злачынцы, але праз хвiлiну галасы наблiзiлiся, i ён пазнаў хрыплы барытон, якi належаў чалавеку з парку.
Фiлiн, а мо цяперака пазбавiмся ад лягавага?
«Адзiн з iх Фiлiн», засяроджана ўслухоўваўся ў размову Бусел. Ён сiлiўся прыгадаць, цi сустракаўся раней з чалавекам, якi меў гэтую мянушку, але на памяць нiчога не прыйшло.
Ты вось што, рыкнуў у адказ прастуджаны бас, зрабi засечку на сваiм прышчастым носе, бо незнарок адкручу разам з пляшывай галавой: мент павiнен жыць! I, пакуль iншага рашэння не прыму, нiводзiн волас не звалiцца з ягонай галавы. Уцямiў?!
Ды я што, лiслiва прагундосiў чалавек з парку i, перасiльваючы палахлiвасць, прамармытаў: Я да таго, каб не уцёк!..
Вось тады дакладна адарву галаву, пагрозлiва прабасiў голас, якi хутчэй за ўсё належаў Фiлiну. Паглядзi, цi жывы ён, мо мерцвяка вязём.
Чалавек даўгавата корпаўся ля дзвярэй, не мог адамкнуць замок, мацюкаўся i бурчэў нешта невыразнае. Нарэшце дзверы адчынiлiся, чыстае паветра ўварвалася ў будку. Бусел адчуў прыемны пах сасны, мяты, свежаскошанага сена. Ад ляснога водару закружылася галава, прыемна было ўдыхаць пах лесу, чуць шамаценне дрэў, хацелася жыць
Лягавы, ты жывы? пачуўся голас з цемры, i адразу па вачах разанула калючае, халоднае святло лiхтарыка. Жывы, убачыўшы капiтана, памякчэў голас, але праз хвiлiну перайшоў на крык: Ён, падла, аббляваў усю машыну
Калi цябе садану, як яго, у штаны накладзеш, а мо прамiком сплануеш у» магiлёўскую губерню», весела прабасiў з цемры Фiлiн. Цягнi, панясём у склеп.
Аббляванага не панясу! Няхай валяецца ў будцы, ранiцай усё роўна ў распыл!
Прышч, рабi, што сказана! зласлiва прасiпеў Фiлiн, пачуўся глухi ўдар, стогн, лiхтарык звалiўся на зямлю i патух.