Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 3.

Шрифт
Фон

Аленка, зачараваная i ўзрушаная, прыслухоўвалася да голасу Вайдаша. Прыслухоўвалася i... ужо не iснавала ў цяперашнiм часе: у белым прывiдным тумане з'явiўся на канi магутны i суровы князь Вiтаўт.

- Я Дарына, Дарына! - выйшла з снежнай завiрухi дзяўчына. - Ты пазнаў мяне, князь?

Вочы яе - цёмная ноч, косы быццам у русалкi.

- Я была маленькаю, калi ты прыязджаў да майго бацькi, - прашаптала дзяўчына.

- Памятаю цябе, Дарына! - адказаў Вiтаўт i падхапiў, пасадзiў яе на каня, да сябе...

Мiльганула недзе сярод дрэў Чорная здань, працягнула кашчавую руку да кволай Дарыны...

...I Аленцы падалося, што яна пачула дзiкi смех. Ён стаяў у вушах, калi Вайдаш закончыў аповяд i падвёў яе да хаты. Яны развiталiся. Зачынiўшы ў сенцах за сабою дзверы, Аленка дакранулася да клямкi, каб увайсцi ў хату, але ў гэты момант пачула здзеклiвы шэпт:

- Не хацела за пана - будзеш валяцца ў нагах у хама!

- За пана, за пана!.. - крыклiва паўтарыў нехта.

Крык гэты прымусiў здрыгануцца Аленку, рассыпаўся на гукi, i вось ужо кожная частачка яго гучала паасобку, утвараючы манатонны, цiхi гоман, падобны на шапаценне лiстоў... Аленка рванула дзверы i ўскочыла ў хату...

Iрэна не захацела iсцi сёння ў касметычны салон. Яна здзерла бульбiну, наклала мякоцце на сурвэтку i прыклала да твару. Уладкавалася на крэсле i ўключыла Бетховена. Iрэне вельмi падабалася ягоная "Апасiяната", асаблiва стрыманая i велiчная другая частка. Разлiваючыся, музыка напаўнялася ўсё большай мяккасцю i цеплынёй...

Iрэна думала аб апошняй сваёй практыцы ў дзiцячым садзе. Апошняй, пераддыпломнай. Яна так любiла дзяцей, iх дапытлiвыя вочкi! Нiколi не забудзе чарнявай жыдовачкi Алiны Савiкоўскай, яе бацькi працуюць у оперным тэатры, сама ж дзяўчынка з маленства займаецца ў музычнай школе.

- Вы такая прыгожая, быццам фея! - сказала Алiна Iрэне ў першы ж дзень яе прыходу ў садок. - Вы прыйшлi да нас з казкi, праўда? Вы так цудоўна граеце на пiянiна!

Iрэне падабалася, калi ёй гавораць камплiменты, нават дзецi. Наогул, яна купалася ў камплiментах мужчын на вулiцы, у iнстытуце, у гасцях, як у кветках, ёй гаварылi камплiменты жанчыны, якiя працавалi ў касметычных салонах, дзе часта Iрэна рабiла прычоскi, манiкюр, макiяжы, масаж...

Iрэна сама любiла сваё цела, маладое, прыгожае, гнуткае, свае рукi з акуратнымi тонкiмi пальчыкамi, свае валасы пшанiчнага колеру, свае шэрыя вочы i мяккiя вусны... Але чаму ж Янка пакiнуў яе? Чым яна яму не дагадзiла?..

Не хацелася ўспамiнаць тую вечарынку, на якой ён зачараваўся яе сяброўкай Рэняй, хоць некалькi дзён назад смяяўся з Рэнiных ног i паходкi. Яны стаялi на балконе i палiлi цыгарэты... А потым ён болей не прыйшоў да Iрэны. А Рэня, прыбегшы да яе ў iнстытут, выпалiла проста ў вочы:

- Iрэнэчка, не крыўдуй, ён сказаў, што хоча са мною сустракацца. Мае бацькi паедуць жыць у вёску. Там прырода, лес, ты ж ведаеш, што мой бацька хварэе на лёгкiя. А нам з Янкам застанецца кватэра. Шкада, што машыну бацька забiрае!

I, крутнуўшы поўнымi сцёгнамi, абцягнутымi кароткай джынсавай спаднiчкай, заспяшалася на выхад...

Бацька пайшоў з сям'i. "У нас з тваёй мацi даўно няма ўзаемаразумення, сказаў Iрэне тата, - каханне даўно згасла, ператварыўшыся ў самоту ад аднастайнасцi, клопатаў, сварак i шэрай будзённасцi..." Ён вярнуўся ў вёску i жыў адзiн у старой бацькоўскай хаце.

Iрэна паднялася з крэсла i пайшла ў ванну. Змыла твар, усмiхнулася сабе ў люстэрка i пачала распранацца. Цела адчула асалоду цёплай вады. Iрэна ляжала ў ванне i пацiху пацягвала з кубачка каву. Заўтра ёй трэба распавядаць дзеткам пра музычныя iнструменты. З задавальненнем пойдзе сёння ў бiблiятэку. А па дарозе трэба зайсцi да суседкi, Аленчынай мацi. Можа, i Аленка будзе дома, раскажа, як Новы год сустрэла.

Iрэна ўключыла фен, пачала сушыць валасы i адначасова любавацца iмi. Янка так любiў расплятаць яе косы! Спачатку цалаваў iх, потым вочы, вусны, шыю...

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке