Нінка праўду кажа, разважаў Пятро, трэба гараж будаваць. Колькі машыне на двары стаяць? Ды і інструмент будзе куды скласці. Нінка колькі разоў намагалася яго з кладоўцы выкінуць. Усе! Заўтра пайду да Міколы, калі той будзе цвярозы, і пачнем. Дня за тры, думаю, збудуем. Галоўнае дах навесці, а там
Пятро павярнуўся да сцяны і ціха захрапеў.
Нінка таксама ціха пасапывала на вуха мужыку. Гэтая гульня з сабакамі, з незбудаваным гаражом і начнымі вартамі ей парадкам надакучыла. Заўтра, вырашыла яна, Пятру прадыхнуць не дам, пакуль не збудуе гараж і не пазбавіцца ад сабакі. Заўтра. А пакуль спаць.
Ранкам лямантаваў Пятро. Сонная Нінка нават не зразумела, што здарылася. Накінуўшы халат, яна выскачыла на двор. Пятро насіўся кругамі вакол машыны і равеў:
Ды што гэта за трасца такая? Не, ты паглядзі на яго! Мала таго, што ен у машыне нагадзіў, дык ен і аббіўку ўсю падрапаў! Чорт бы пабраў сваяка з яго сабакамі!
Зразумеўшы ў чым справа, Нінка адразу кінулася ў атаку:
Вось што, Пятро, мне гэта ўжо папярок горла стаіць. Цягні гэтага сабаку адкуль прыпер! Каб я яго больш не бачыла! І больш ніякіх сабак! Ты мяне чуеш? Ніякіх! А наконт машыны Як хочаш, але каб сення ж к вечару гараж стаяў! А то ты сам замест сабакі будзеш
І Нінка прыпомніла яшчэ з пару-тройку мужніных грахоў. Выгаварылася, выліла ўсе, што набалела і вярнулася ў хату.
Пятро тужліва пагледзеў на падраную аббіўку, на ласціўшагася ля ног сабаку і нехаця накіраваўся да Міколы.
Увечары ўсе было гатова. Сабака адправіўся назад да сваяка, а новая машына стаяла ў новым гаражы. Пра тое, каб абмыць справу Пятро нават і не заікаўся. З Міколай расплаціліся бутэлькай гарэлкі. Грошы браць ен не стаў, затое не адмовіўся ад вядра мінулагодняй бульбы і трохлітровага слоіка з саленымі гуркамі.
Пакуль ішло будаўніцтва, Нінка носу на двор не паказвала. Корчыла з сябе пакрыўджаную. Толькі позна вечарам, выносячы смецце, яна, нібы ненацкам, абыйшла гараж з усіх бакоў, прыймаючы работу.
Можа, калі хоча! задаволена бухцела яна. Вунь які ладны гараж атрымаўся. Нават жыць можна. А ўсе рукі не даходзілі! Каб не гэтыя сабакі, то і невядома колькі б яшчэ чакаць давялося.
Нінка памацала замок, правяраючы ці закрыты, і вярнулася ў хату.
У гэтую ноч яны з Пятром спалі спакойна.
Цюльпаны
Верка корпалася ў гародзе. Нарэшце зацвiталi модныя галандскiя цюльпаны, па якiх яна даўно млела. Яна калiсьцi выгледзела iх у нейкiм каталозе, але доўга не рашалася заказаць. Палохала цана, ды i, наслухаўшысь розных баек пра несурезных таргашоў, не рызыкавала выкiнуць грошы на вецер. Потым плюнула на ўсе i выпiсала тры цыбулiнкi. Доўга чакала. Ужо нават пачала сумнявацца, што ейная мара здейснiцца. Папракала сябе, што адправiла грошы, i не малыя, ў мiнкiн мех. Але не прайшло i месяца, як прыйшла бандэролька з доўгачаканымi цыбулiнкамi. I Верка супакоiлася.
Месца для новых кветак выбрала самае сонечнае, якраз насупраць дарогi. Хай усе глядзяць, якiя ў яе кветкi. Глядзяць i зайздросцяць. Але замежныя кветкi анiяк не жадалi ўзыходзiць. Верка зноў пачала турбавацца. Мо, цыбулiнкi дрэнныя? Мо, папсавалiся ў дарозе? Мо, гэты зусiм не цюльпаны? Але ўсе сумненнi аказалiся дарэмнымi. Цыбулiнкi хутка выпусцiлi першыя лiсточкi, а следам за iмi i стрэлкi. Якiх-небудзь яшчэ пару дзен i Верка ўбачыць сваю мару ў поўнай красе. Па некалькi раз на дню яна бегала да сваiх кветачак палiвала, рыхлiла зямельку, вырывала пустазелле, накрывала ад ветру i туманоў. Новые кветкi так захапiлi яе, што яна нават забылася пра ўсе астатнiя, запаланiўшыя амаль увесь гарод.
У нядзелю, прыбраўшыся ў хаце, Верка зноў корпалася ў градках.
А што ты робiш? пачуўся танюткi дзiцячы галасок. Верка азiрнулася. Ля плоту стаяла дзяўчынка гадоў трох-чатрырох. У вялiкiх гумавых ботах, чырвонай куртцы з чужога пляча i ўзлахмачанай галавой.
Дзiце са здзiўленнем сачыла за Верцынай справай.
Прыгожыя ў цябе кветкi, не чакаючы адказу прадоўжыла дзяўчына. А цябе як завуць?
Верай.
А мяне Лiзай.
Чыя ж ты такая бойкая будзеш? запытался Верка.
Мамкiна.
А мамка дзе?
На рабоце.
А татка твой дзе?
А таткi няма, нiколькi не саромеючысь адказала дзяўчынка.
Дык ты адна гуляеш?
Адна. Баба ў магазiн пайшла, а я сюды.
А бабу як зваць?
Баба.
А жывеш ты дзе?
У горадзе.
А што ты тут робiш?