Самый знаменитый из них подсудок воеводства Брестского Казимир Лыщинский, жертва и герой.
Всех участников этой истории и не перечислить. Свой неизгладимый след в ней оставили король польский и великий князь литовский Ян III Собеский и все высшее католическое духовенство Великого княжества Литовского (ВКЛ) и Королевства Польского. Через личного представителя Джакопо Кантельмо действовал папа римский. К ним присоединились сенаторы и депутаты обеих палат объединенного сейма Речи Посполитой, главный государственный обвинитель ВКЛ, маршалок Варшавского сейма, адвокаты и еще много-много заинтересованных лиц, большей частью завидующих чужому богатству и чужому успеху.
Три с лишком столетия множество людей пытались разобраться в этой исторической загадке. Однако и на сегодня все точки над «i» расставить не получилось. Так что, вооружившись представленной здесь информацией, вы сможете заняться расследованием самостоятельно.
Л. М. ДроздовСлова ад суаўтара
Человека, человека давайте мне!
Гончаров. «Обломов»
У сумнай гісторыі жыцця і смерці Казіміра Лышчынскага ўсё проста і зразумела толькі на першы погляд: жыў-быў шляхціч сярэдняе рукі, пазычыў грошы суседу, а той замест каб аддаць з падзякай, напісаў данос, абвінаваціўшы крэдытора ў атэізме. На двары канец XVII стагоддзя, абвінавачаны трапляе ў вязніцу, а пасля на вогнішча разам са сваім атэістычным трактатам, ад якога толькі й засталося, што быў ён вельмі атэістычны.
Чытаючы шматлікія, чаго тут хаваць, артыкулы, кнігі і дакументы, датычныя Казіміра Лышчынскага, немагчыма адпрэчыць адчуванне, што гэта сцэнар вострасюжэтнага серыяла «Юрыст, спалены на вогнішчы» ў стылі unreliable narrator, бліскуча рэалізаваны Уілкі Колінзам у класічным «Месячным камені». Упэўненыя галасы ненадзейных або недасведчаных сведкаў ткуць супярэчлівую і шмат у чым непераканаўчую гісторыю. Што там казаць, гісторыю, у якую амаль немагчыма паверыць, калі б не надавала ёй незваротную сапраўднасць жудасная сцэна смяротнага пакарання: чалавеку адсякаюць галаву, цела спальваюць, а попелам страляюць з гарматы.
Глыбейшае знаёмства з гісторыяй Казіміра Лышчынскага здзіўляе, з аднаго боку, колькасцю пытанняў, якія дагэтуль застаюцца без адказу, а з другога колькасцю дакументаў, якія патэнцыйна могуць гэтыя адказы прапанаваць, але дзесяцігоддзі ляжаць у архівах некранутымі. Тым больш, што дзякуючы сучасным тэхналогіям шмат якія рэдкія выданні і нават архіўныя матарялы можна атрымаць праз інтэрнэт малым коштам і не злазячы з канапы.
Уражваюць, не заўсёды прыемна, яскравыя характары. Вось інтэлектуал Лышчынскі, седзячы ў сваіх Лышчыцах, выпісвае ў таемны сшытак «чалавек есть творцам Бога». Вось Пётр Станіслаў Грэк адчайна шукае шляхоў заняць добрую пасаду ў берасцейскім ваяводстве. Вось Людвік Пацей бароніць на варшаўскім сойме свайго калегу і земляка Лышчынскага, але ў нейкі момант адыходзіць у цень каб праз некалькі год зрабіць фантастычную кареру аж да найвышэйшай у Вялікім княстве пасады ваяводы віленскага. А вось Анжэй Хрызастом Залускі, біскуп, лацініст, палітык і садыст у адной асобе, нават пасля смерці Лышчынскага не можа супакоіцца і распісвае на паперы тыя пакуты і здзекі, якія, на шчасце, у самых варварскіх сваіх падрабязнасцях не адпавядаюць рэчаіснасці. Вось і папскі нунцый Якуб Кантэльмі, які шкадуе, што не атрымалася ўжыць да абвінавачанага «належныя» па стандартах інквізіцыі катаванні.
З расправы над брэсцкім падсудкам паўстала і паўстае дагэтуль шмат пытанняў. Часткаю да ягоных сучаснікаў, але немалая доля да даследчыкаў двух апошніх стагоддзяў. Можна зразумець, чаму савецкіх філосафаў (у большай ступені) і гісторыкаў (у значна меншай) надта ж цікавіў атэістычны трактат Лышчынскага, але падрабязнасці жыцця прадстаўніка паноўнага класу шляхты Рэчы Паспалітай былі забароненай тэмай. Нашмат цяжэй уцяміць, чаму асоба Лышчынскага, гісторыя яго роду, абставіны яго жыцця і дзейнасці на ніве асветы, палітыкі, правасуддзя, нарэшце, гісторыя яго міфа застаюцца ў значнай ступені па-за ўвагаю сучасных беларускіх гісторыкаў, нягледзячы на відавочную патрэбу ў пераасэнсаванні ранейшых ацэнак.
Прыкладам, даследчыкі дзесяцігоддзямі прастадушна пішуць пра пазыку ў сто тысяч талераў грошы, ад якіх не тое што ў князя, але ў караля вочы загарэліся б. І гэта сярэдняе рукі шляхціч пазычае суседу? Адкуль такія капіталы і навошта яны Яну Казіміру Бжоску, які, мяркуючы па сціплых пра яго звестках, не будаваў над Мухаўцом другі Вэрсаль і не ладзіў экспедыцыю для захопу Стамбула?