Зараслава Камінская - Русалкі клічуць стр 6.

Шрифт
Фон

 Як кліча?  гэтую гісторыю Марыля слухала які раз, але пыталася заўжды, адно і тое самае, бы дадавала свае словы да песні.

 А так: «Сястрычка, хадзі да нас, хадзі, міленькая». У іх жа там ні горачка няма, ні крыўды якая крыўда сярод сваіх? Усё справядліва, і нічога не хочацца спакойна табе і вольна. А тут і гвалт, і голад. І людзі злыя, а там добрыя. Калі тут са свету зжываюць, то на той свет і трэба ісці.

Сярод русалак сястра мая. Маці казала, што гэта яны яе паклікалі. Я была яшчэ маленькая, а сястра ужо вялікая, у дзеўках доўга сядзела. І вось, паклікалі. Маці распавядала: там, на дне возера, такая самая вёска, што пад зямлю даўно правалілася, вадою яе заліло, вось і возера сталася. І туды мая сястра пайшла. Там і царква ёсць: па восені, калі вельмі ціха навокал, чутно, як званы звіняць,  старыя пальцы павольна чысцілі бульбіну, адкідвалі лушпінне.

 А цябе клікалі?

 І мяне, дачушка, клікалі. Але я выдужала. Хоць і галодны быў год, а змагла адмовіцца. Ноччу галасы іх пачула:

«Хадзем да нас, да цябе па гэтай дарозе сёстры твае хадзілі і дзесяць гадоў таму, і сто гадоў». Да самага возера я дабегла і ўжо шлях пабачыла да той цэркаўкі, але спынілася. Стаю на беразе, Ліду сваю клічу, каб прыплыла, пашкадавала, але не азвалася яна. Бо русалкі толькі на голас сваіх адгукаюцца, а я не русалка, хоць і сястра яе.

Паплакала ды вярнулася. А пасля неяк тут выправілася Грышу свайго сустрэла, дзеткі зявіліся. Ды вось зноў адна,  Тоня адкусіла бульбіну.

 А зараз ёсць русалкі?

 Ёсць, канешне, па азёрах ды па рэках. У вайну іх поклічу не чутно было. Ды й смерць тых, хто да русалак ішоў, па дарозе перахоплівала. Не патрапіць было ніяк у свет спакою, не схавацца.

 А Альжбэта пра русалак ведае?

 Ведае. У нас усе ведаюць, толькі маўчаць. І ты пра гэта маўчы. Пра гэта казаць зараз забаронена, ды толькі яно ўсё роўна жыве.

Стала зусім ціха, як пад вадою, і цёмна. Час ісці дамоў, класціся спаць, бо заўтра на працу.

Для бабкі, пэўна, гэта была адзіная размова за дзень.

І для Марылі таксама.

Класціся спаць, але хутка падымацца і ісці на возера. Плаваць.

* * *

Насцін шлях на працу пачынаўся з люстэрка ў ванным пакоі: шкло зацягнута парай, ды праз яе ўсё роўна відаць каштанавыя валасы і цёмныя вочы. Пасля пераходзіла да люстэрка ў калідоры: тут бачныя і маленькія зморшчынкі каля вачэй. Губы крыху падфарбаваць.

Пасля вітрына крамы, якую мінала штораніцы: там Наста адбівалася быццам у бруднай, глыбокай вадзе шэрая постаць, рысы не разабраць.

Пасля адбітак у дзвярах аўтобуса: круглы твар, толькі на секунду, бо дзверы расчыняліся адлюстраванне знікала.

Пасля аўтобуса шкло на прахадной: на ўвесь рост красоўкі, джынсы, куртка. Пасля дзверы ў будынак: прыгледзелася валасы растрапаліся, паправіла.

Наста сачыла за сабой, нібы шукала пацверджанне, што яна існуе: так яна выглядае зараз, вось гэта яна. Апошняе адлюстраванне у старым кампютары, чорна-белае: тут яна бачыла сябе ўжо тры гады.

Наста: Я ўжо тры гады тут

Ліза: Віншую. Сёння святкуем?

Штораніцы Наста правальвалася ў працу, яку калодзеж, і там, у калодзежнай цемры, гублялася пісала і рэдагавала, забыўшыся пра сябе, пра ежу і спатканні. І ніколі не адмаўлялася ад заданняў, прымала іх як выклік: сядзела вечарамі і на выходных, толькі каб справіцца на выдатна. Так, звычка засталася з універсітэта. Тады Юра жаліўся, што ўвесь яе час забірае вучоба і дзеля яго нічога не застаецца, а зараз ён жаліўся на Насціну газету.

Ліза казала ёй, што гэтага ніхто не адзначыць нікому тут не патрэбныя добры стыль, прыгожая мова. Але як жа інакш? Калі ёй даручылі, значыць, працу неабходна выканаць, і выканаць так, каб не свярбела сумленне.

 Па тэлевізары гаварылі, тыя, хто робіць сэлфі, насамрэч хворыя,  гэта павіталася Марыя Сяргееўна, яе адзіная калега. Апроч іх у заводскай газеце была толькі галоўная рэдактарка, якая выдумляла тэмы ці не для кожнага артыкула.

Наста ўсміхнулася ў адказ, нібы зразумела жарт.

Наста: Я яе калі-небудзь забю

Ліза: Забі

Дык што?

Наста: Сёння ж панядзелак Ліза: Ну, як пішацца?

Нядаўна Ліза яе напалохала прапанавала: «А ты знайдзі тэму сама і напішы, што хочаш». Ужо некалькі дзён Наста нічога не магла прыдумаць.

 Калі шмат пісаць у смартфоне, пачынаюцца праблемы з вялікім пальцам. Гэта будзе адна з галоўных праблем вашага пакалення. Калі ты здасі артыкул пра зборы?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3