Ліза ўсміхнулася і кіўнула.
* * *Пасля працы Ліза зайшла ў краму і набыла нарэшце пальчаткі, а таксама малака і спагеці з памідорамі. Спадзявалася, што паспее прыгатаваць вячэру да таго, як вернецца Наста, але калі адчыніла дзверы, адчула пахяблычнага пірага найлепшы водар, які можа сустрэць дома.
Амаль гатовы, дапякаецца, Наста сядзела на падлозеў калідоры, вакол валяліся старыя газеты, Увесь дзень думала, што ў тым стосе, не магла працаваць.
Ліза села побач:
Сорак дзявяты год? Не такая і даўніна.
Па-першае, мне, як журналісту, цікавая гісторыя прэсы. І не крыві твар, я ўсё бачыла. Па-другое, хаця б прагартаю перад тым, як закінуць назад на антрэсолі. Тут толькі барацьба, пасевы, ураджаі, а мне гэтага і ў нашых газетах хапае.
Ліза прабегла вачыма па загалоўках:
«Радасць калектыўнай працы»
«Больш кок-сагызу краіне!»
«Сёмы том Твораў І. В.Сталіна на беларускай мове»
«Дзень у калгасе Перамога»
«Рашаючы этап барацьбы за кок-сагыз»
«У барацьбе за хлеб»
«Адзінаццаты том Твораў І. В. Сталіна»
«Неадкладна завяршыць ворыва тарфянікаў пад пасеў кок-сагызу»
Некалькі здымкаў: конь цягне штосьці па полі; мяхі збожжа; хата, суворыя на выгляд людзі ў чорным адзенні, і толькі ў маладзенькіх дзяўчын павязаныя светлыя хустачкі. Ліза хацела сказаць пра гэта Насці, але тая ўжо крычала з кухні:
Не спаліла! Не спаліла! Калі ты бачыш дым, то гэта так і патрэбна!
І Ліза кінула газету на падлогу да астатніх і пайшла, абмінаючы паперкі, як лужыны, есці яблычны пірог.
Але яе месца было занятае на зэдліку ляжаў дыван.
Таксама з антрэсоляў, няхай праветрыцца. Стары, вясковы, Наста разгарнула палатно. Бачыш, як кветкі выцвілі? Прыгожа, як лічыш?
Лічу, што зашмат у гэтай кватэры дзіўных знаходак, Ліза ўзяла кавалак пірага, пасунула дыван і адчыніла ноўтбук, каб загугліць, што такое кок-сагыз.
Русалкі клічуць
Бульба ляжала ў кацялку з ранку: адмыслова дзеля таго, каб было чым павячэраць. Марыля жыла сама і таму магла абысціся бульбаю некалькі дзён дазваляла сабе не гатаваць, бо вельмі стамлялася за дзень. Як жылі тыя, хто пасля працы павінныя былі яшчэ і гатаваць наўсюсямю, Марыля не ведала. Але, пэўна, яны не хадзілі плаваць па начах.
Толькі падняла накрыўку, як адчыніліся дзверы:
Ты чула, што ў нас новы аграном? Прымаў ад мяне сёння справаздачу, дужа хваліў.
Апусціла накрыўку. Гэта Ядзя, а яе запрашаць да стала няма жадання.
Не, не чула, увесь дзень была на далёкім полі.
Ядзя паглядзела на Марыліны брудныя пазногці:
То ты прыбралася б, буду цябе знаёміць. І дзверы зачыніліся.
А Марылі нешта падказала, што пазнаёміцца з новым аграномам яна ўжо паспела.
* * *Пасля вячэры святла за вокнамі засталося зусім крыху, на донцы, быццам і яго нехта зеў ці дапіў.
Было ціха-ціха: хата невялікая, маўклівая. Каты ў ёй не прыжываліся жанчыны шапталі, што гэта прыкмета ці то шкоды на самой хаце, ці таго, што Марыля сурочаная. А ёй здавалася, што ўсе чары тут павінны быць вынішчаныя: згарэлі ў вайну. Полымя ж чысціць. Ці наадварот, то было дяблава полымя?
Схамянулася, штозгадала на ноч. Хаця і не верыла, а схамянулася. І да вайны, і пасля, тут чысціла не толькі полымя, але і людзі. Замянялі невядомае на вядомае, веру на навуку, святыя кнігі на падручнікі, малітвы на цытаты са зездаў, што гучалі з радыёрэпрадуктара.
І вытаптанае яно, і соллю пасыпанае, але вось, прарастае. І да Альжбэты ходзяць. Носяць. Просяць.
Дома ціха-ціха. Гукнула:
Га!
Ніхто не азваўся. Зусім адна.
Узяла апошнія бульбіны і пабегла ў суседнюю хату, каб зазірнуць у сваю будучыню: там жыла бабка Тоня, гадоў ці не на семдзесят старэйшая за Марылю. Таксама адна.
Тоня сядзела на лаве на дварэ і глядзела на неба. Марыля павіталася і села побач, паклала бульбіны ў яе цёплыя шурпатыя далоні, нібыта вярнула іх у зямлю.
Марылечка мая прыйшла, дзетухна. Напрацавалася?
То адпачывай, маленькая. Што табе расказаць?
Пра русалак.
Іх да першай вайны многа ў нас было. Бо як русалкамі робяцца? Жыве дзяўчыначка, маецца, ніхто яе не шкадуе, ніхто пра яе не клапоціцца, адна, як поўня ў небе. Усе па хатах, а ў яе няма хаты, усе па семях, а ёй і месца няма. І шчасцейка няма, адны слёзкі. І вось пачынае яна тады чуць, быццам яе нехта кліча.