Зараслава Камінская - Русалкі клічуць стр 4.

Шрифт
Фон

Cубота, але ўсё роўна патрэбна падымацца на працу. Наста выпраўлялася пісаць пра спартовыя зборы, а Ліза рабіць кліенткам манікюр.

Яны вучыліся разам, разам жылі ў інтэрнаце, і размеркавалі іх разам у адну і тую шматтыражку, на завод.

 Каша будзе праз тры хвіліны.

Гэтак Наста будзіла Лізу амаль штодня. І Насту не выключыш, не перавядзеш на пяць хвілін пазней прыйдзе і адбярэ коўдру.

 Каву наліла, малака няма.

Ліза яшчэ не прывыкла прачынацца на новым месцы, таму ранак здаваўся незвычайным, незнаёмым. Такім, як першы ранак пасля таго, як скончыўся тэрмін яе размеркавання: Ліза выйшла з-пад коўдры і апынулася ў цалкам невядомым свеце. Але назад вярнуцца было немагчыма так, як немагчыма яшчэ раз прагледзець жахлівы сон. Тым самым ранкам яна звольнілася і пайшла на курсы. Рабіць пазногці навучылася за адзін месяц, што значна хутчэй за тыя пяць гадоў, якія выдаткавала на папярэднюю прафесію.

 Калі вернешся?  Ліза села на зэдлік і адчула, які ён кволы і ненадзейны.

Наста насыпала кашы сабе і ёй, паставіла кубкі з кавай:

 Не хачу пісаць пра гэтыя спартовыя зборы, не хачу, не хачу. Добра табе.

Далей усё развівалася па гадамі адпрацаваным алгарытме: Ліза мыла посуд, Наста мылася ў ванне, Ліза мылася ў ванне Наста фарбавалася перад вялікім люстэркам у калідоры, Ліза фарбавалася перад вялікім люстэркам у калідоры Наста прасавала адзенне і апраналася, Ліза прасавала адзенне і апраналася Наста выбягала з хаты. Перад тым як замкнуць кватэру, Ліза са шкадаваннем зірнула на пліту, на якую ўчора не хапіла часу. Як жа аддзерці тлушч?

* * *

 Мне, калі ласка, французскі. Я іду на вяселле, хутка пачнецца, яўжо пры макіяжы, а на манікюр учора не паспела, дык са мной абмянялася маці, яна была да вас запісаная, і вось мне французскі, калі вы хочаце навучыцца адключацца ад рэчаіснасці, паспрабуйце папрацаваць манікюркай і не ўдумвацца ў чужыя гісторыі.

Наста: У мяне палова спартоўцаў панапівалася.

Ты як?

Ліза: Мне б таксама напіцца

Калі вернешся?

Наста: Позна

 Да мяне прыехаў пляменнік, ён гісторык, а наш горад жа гістарычны, толькі не ўсе гэта разумеюць. А ён з замежжам працуе, бо калі нам даўніна непатрэбная, то што ёй гніць? Але ўсё працуе, працуе, ды халасты, ніяк не ажэніцца,  новая кліентка зірнула на Лізу і спалохалася, што спалілася і выдала месца знаходжання рэдкага ў гэтых драпежных мясцінах халастога звера.  Толькі тут яму, зразумела, пары няма, не яго ўзровень. А хочаце я вам рэцэпцік капусткі хрусткай скажу?

 Блакітным. А на гэты пазногаць наклейце кветачку,  і больш нічога за ўвесь сеанс. Самая прыемная размова, дзякуй, прыходзьце яшчэ.

 І вось Віцька знайшоў маладзейшую, але не нашмат, і зараз з ёй жыве, адбудаваў дом, але і той дом пакінуў, малайчына такі, цікава, вадкім сродкам адмыецца пліта ці парашком? Пальчаткі гумавыя добра б купіць, а Віцька, канешне, малайчына.

Горш, калі пачыналі распытваць яе:

 А дзе вы жывяце? А вы думаеце купляць кватэру? А чаму не замужам? А колькі плацяць вам? І што, вы ўсё так і будзеце манікюркай?

Ліза не мела што адказаць, атаму навучылася задуменна хітаць галавой і ўсміхацца так, што кліенткі пачыналі самі выдумляць гісторыі пра яе мары і планы заставалася толькі згаджацца. Гэтыя гісторыі Ліза слухала з цікаўнасцю, мо спадзявалася, што нехта падкажа ёй, што рабіць далей. Пасля звальнення ёй здавалася, што час спыніўся. Не, не так: яна спынілася, а жыццё ідзе побач. Маўляў, спектакль, дзе Ліза іграла галоўную ролю, вывучыла словы і падрыхтавала прыгожы касцюм, але спазнілася, і таму пачалі без яе. А зараз няёмка выходзіць на сцэну там спраўляюцца ж добра і так і, напэўна, абурацца, чаго яна лезе, сама вінаватая, трэба было думаць раней. А менавіта тады, калі памылілася і столькі часу змарнавала на вучобу, якая не мела нічога агульнага зрэчаіснасцю. Ці з вучобай усё было добра, а няправільна толькі тое, што два гады рабіла нелюбімае?

З пазногцямі усё дакладна: адразу бачыш вынік і, калі сапсавала, можна падцерці ацэтонам. А тут. Зехаць і шукаць працы, пра якую марыла? А калі яе няма? Ці ёсць, а Ліза не падыдзе?

 У вас такія прыгожыя блакітныя вочы, глыбокія-глыбокія,  новая кліентка мастачка, пальцы перапэцканыя фарбай.  І валасы залатыя. Дзіва, што не замужам. Вы зачараваная русалка, якая чакае свайго прынца. Вось і амаль не размаўляеце, бы няма голасу. І вы чакайце, чакайце, ён абавязкова зявіцца.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3