Всего за 80 руб. Купить полную версию
Бог знаёміць Адама і Еву з раем. Фрагмент габелена, 16 век. Вавельскі замак, Кракаў. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1970 годзе
Бог у выглядзе пачцівага старца па прыяцельску размаўляе з Адамам і Еваю, паказваючы Дрэва Жыцьця.
Вітраж з выявай Дрэва Жыцьця ў францысканскай капліцы ў Сарбуре самае вялікае Вітражнае акно, выкананае Маркам Шагалам у Эўропе (вышыня 12 мэтраў, шырыня 7,5 мэтраў; вагою 900 кг, 13 000 кавалачкаў шкла). Марк Шагал казаў: «Вітраж зьяўляецца празрыстай сьцяной паміж маім сэрцам і сэрцам сьвету». Аснову ўсёй кампазыцыі вітража складае велізарнае маляўнічае Дрэва Жыцьця, больш падобнае на пышны букет кветак.
Шагал робіць акцэнт на незвычайнай прыгажосьці Райскага дрэва, якое, паводле Сьвятога Пісаньня, зьяўляецца цэнтрам Раю: «І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла» (Быцьцё 2:9).
Сьвет. Фрагмэнт вітражу (19741976). Францысканская капліца ў Сарбуры. Марк Шагал (1887, г. Віцебск, Беларусь 1985, Сэн-Поль-дэ-Ванс, Францыя). Блёк пошты Францыі, выдадзены ў 2017 годзе
На фоне Дрэва Жыцьця на блёку дзьве маркі. На верхняй выява Адама і Евы з гэтага ж вітражу.
Але, акрамя выгадаў, Адам і Ева атрымалі даручэньне: «І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго» (Быцьцё 2:15). І забарону: «І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17).
На ніжняй марцы блёку фрагмэнт карціны Марка Шагала Рай (1961). Адам і Ева, моцна абняўшыся і, як быццам утвараючы адзінае цела з двума рукамі і трыма нагамі, вось-вось парушаць забарону, зьведаюць забаронены плён Дрэва спазнаньня дабра і зла, што павінна зробіць іх «роўнымі» Богу.
Між волі прыходзяць на думку словы прыгожага Псальму 8: «Калі я гляджу на нябёсы Твае, твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў, што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго; паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё: валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама, птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі. Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!» (Псалтыр 8:410).
Зло ўвайшло ў гэты цудоўны сьвет у выглядзе зьмея, які прывабіў Еву, кідаючы выклік забароне, есьці плод з Дрэва пазнаньня. Пакараньне за гэты ўчынак было хуткім і жорсткім. «Бог стварыў чалавека для нятленьня і зрабіў яго чынам вечнага быцьця Свайго; але зайздрасьцю д'ябла ўвайшла ў сьвет сьмерць, і зазнаюць яе якія належаць да надзелу яго» (Кніга Прыпавесцяў Саламонавых 2:24).
Грэх
А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх сьмерць, так і сьмерць перайшла ва ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі. (Да Рымлянаў 5:12)
Зьмясьціўшы людзей у Эдэмскім садзе Бог устанавіў маральны парадак, акрэсьліў, што ёсьць добрае і што ёсьць злое. Ён асьцерагае іх, што зьмена ўсталяваных правіл прывядзе да згубы. «І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17). Але ў парушэньне ўсталяванага парадку ўступае Сатана.
На полі марачнага ліста ва ўсёй сваёй красе намаляваны Райскі сад. Яго прыгажосьць як бы вобразна паказвае, ад чаго рызыкуюць адмовіцца Адам з Еваю.
Адам і Ева. Марачны ліст пошты Ізраілю з сэрыі «Біблейскія гісторыі», выдадзены ў 2010 годзе
Сатана ў выглядзе зьмея спачатку сее сумнеў у праўдзівасьці забароны, дадзенай Богам: «І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі?» (Быцьцё 3:1). Атрымаўшы адказ, зьмей ня толькі падвяргае сумненьню дабрату Бога, але стараецца зьмяніць сутнасьць уяўленьня аб Богу ў Евы. «І сказаў зьмей жанчыне: не, не памраце; але ведае Бог, што ў дзень, калі вы скаштуеце іх, адамкнуцца вочы вашыя, і вы будзеце, як багі, якія ведаюць дабро і зло» (Быцьцё 3:4,5). Сатана замест падпарадкаваньня Богу абяцае «свабоду». Спакуса пачынае дзейнічаць.
Адам і Ева (15091511). Фрагмент фрэскі. Рафаэль Санці (14831520). Станца дэла Сеньятура, Ватыкан. Марка пошты Парагваю, выдадзеная ў 1982 годзе