Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве стр 3.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 80 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Наступным было выданьне пошты Мальты па карціне Густава Доры  «Сьвяты Павал пасьля караблекрушэньня». За Сьвятым Паўлам ў вогнішчы зьмяя. Падзея адбылася пазьней, калі Апостал грэўся ля вогнішча і на яго напала зьмяя. «Але ён, абтросшы зьмяю ў вагонь, не зазнаў аніякае шкоды» (Дзеі 28:5).


Апостал Павал. Караблекрушэньне. Марка пошты Італіі, выдалўеная ў 1899 годзе


Мяне вельмі ўразілі словы, на жаль я згубіў кім сказаныя: «Царква прыгожая, калі знаходзіцца ў будынку, але яшчэ больш уражлівая, калі ажывае праз Яго народ у паўсядзённым жыцьці. Няхай Слова Божае ажыве праз вас, і вы будзеце Яго рукамі і нагамі ў страчаным і паміраючым сьвеце, маяком Яго надзеі ў цемры».

«Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?» (Першае да Карынфянаў 3:16).

Трыміленіюм

4 верасьня 1995 году пачаліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя трохтысячагодзьдзю Ерусаліма, якія працягваліся 16 месяцаў. Яны былі насычаныя разнастайнай культурнай праграмай.

З гэтай нагоды пошта Палаў выпусьціла прыгожы марачны ліст. У загалоўку марачнага ліста напісана: «Па Нашаму Вобразу і Падабенству. Дасьледаваньні пэрсанажаў Бібліі для Іерусалімскага Трыміленіюмa».


Пэрсанажы Бібліі. Гай Роў (18941969). Марачны ліст пошты Палаў, выдадзены з нагоды Ерусалімскага Трыміленіюма ў 1996 годзе


На гэтым марачным лісьце відарысы 30 розных Біблейскіх пэрсанажаў, намаляваных мастаком Гаем Роў (18941969). Аб гэтым сьведчыць надпіс пад малюнкамі ў нізе ліста:

«Рэпрадукцыі разьмешчаныя з дазволу нашчадкаў Гая Роў, з карцін, першапачаткова апублікаваных у кнізе Па Нашаму Вобразу і Падабенству: Дасьледаваньні пэрсанажаў са Старога Запавету; выбрана з вэрсіі Кінг Джэймс Х'юстана Хартэ (Выдавецтва Оксфардзкага унівэрсытэта, 1949)».

Пачынаючы зьлева направа і зьверху ўніз разьмешчаныя малюнкі з наступнымі назвамі: 1. Стварэньне. 2. Адам і Ева. 3. Ной і яго жонка. 4. Абрагам. 5. Дабраславеньне Якава. 6. Якаў становіцца Ізраілем. 7. Іосіф і яго браты. 8. Майсей і Неапалімая Купіна. 9. Майсей і скрыжалі. 10. Валаам. 11. Ісус Наваў. 12. Гідэон. 13. Ефтай. 14. Самсон. 15. Рут і Наэмінь. 16. Саўл Памазаны. 17. Саўл. Асуджэньне. 18. Давід і Ёнатан. 19. Давід і Натан. 20. Давід смуткуе. 21. Саламон моліцца. 22. Саламон судзіць. 23. Ільля. 24. Елісей. 25. Ёв. 26. Ісая. 27. Ерамія. 28. Езэкііль. 29. Сон Навухаданосара. 30. Aмос.

Пра гэтых і іншых пэрсанажаў Бібліі, пра Біблейскія гісторыі гэта кніга. Яна можа зацікавіць як маленькага чытача так і дарослага, калекцыянэра і таго, хто ўлюбёны ў мастацтва і таго, каму не абыякавая Біблія Магчыма некаму прыйдзецца да спадобы мэтад паралельнага дасьледаваньня і ён прыменіць яго зусім у іншых тэмах

Стварэньне Сьвету і раньняя гісторыя жыцьця Божага народу (55081050 да Р.Х.)

Стварэньне Сьвету і страта Раю

Стварэньне Сьвету

І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. (Быцьцё 1:31)

Першая Кніга Бібліі Быцьцё пачынаецца апісаньнем Стварэньня Сьвету. Бог шэсьць дзён стварае Сьвет.


Стварэньне Сьвету. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1965 годзе


На шасьці марках ў стылізаваным выглядзе адлюстраваны кожны наступны дзень Стварэньня Сьвету. Пад маркамі знаходзяцца прывескі з тэкстам абазначэньнем дня Стварэньня на габрэйскай і францускай мове.

Апісаньне гэтага дзеяньня ў Бібліі пераканаўчае і вельмі прыгожае. Яно стала натхненьнем для многіх аўтараў мастацкіх твораў.

Першы дзень. «На пачатку стварыў Бог неба і зямлю» (Быцьцё 1:1). «І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры» (Быцьцё 1:3,4).


Аддзяленьне сьвятла ад цемры. Мікеланджэла (14751564). Фрагмэнт фрэскі. Сікстынская капэла (15081512). Ватыкан. Марка пошты Мікранезіі, выдадзеная ў 2012 годзе


Сціснуты рамай архітэктурнага збудаваньня, Бог змагаецца з навакольным хаосам. Неймаверным высілкам ён разьдзяляе цяжкую цемру і аблокі. Яшчэ адно намаганьне-і мэта дасягнутая: на зьмену сьвету «нябачнаму і пустому і цемры над безданьню» (Быцьцё 1:2) прыходзіць першая раніца Сусьвету.

«І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін» (Быцьцё 1:5).


Хай будзе сьвятло. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная ў 1974 годзе

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3