Андрэй С. Адамовіч - Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris стр 5.

Шрифт
Фон

 Вы, Капейкін, напраўду, капітан? А можа, вы, як Джэймс Бонд,  палкоўнік?  запытала Ліза Лянкевіч, якую таксама зацікавіў кадэбэшнік.

 Мушу прызнацца,  сарамліва пачаў Капейкін,  што мой лёс цяпер цалкам у вашых ласкавых руках, шаноўная пані і шаноўныя ўсе тут прысутныя, варшавяне і госці сталіцы.

 Ды што вы кажаце, капітане?  манерна сказала Ліза і прыклала далонь да твару.

 Не смейцеся з простага капітана беларускага КДБ. Каб вы ведалі, чаго мне каштавала трапіць у дом Шымана і Таццяны!

 Але, Чорны! Ты заяб-сты агент! Я бачыў справаздачы Капейкіна маёру!  улез Пшэмак.  О, сябры! Паверце, адны гэтыя справаздачы зробяць славу вашаму дому! Ён дакладна запіша ўсё, што вы казалі, і яшчэ ад сябе дадасць, чаго не казалі. Гэты чалавек  хадзячая пастка, вельмі небяспечны. Ён мне абяцаў, што, як толькі я прыеду ў Беларусь, мяне адразу арыштуюць і адправяць у «амерыканку». Адабюць ныркі і адправяць назад у Польшчу лекавацца, забараніўшы ўезд самае малое на восем гадоў! І гэта пры тым, што ён пра мяне нічога дрэннага не ведае. Вось які гэты чалавек! Скала, а не чалавек!

Пасля палкай прамовы Пшэмака капітан Капейкін увесь пачырванеў, як быў  ад кончыка носа да грудзей Таццяны, на якія не-не ды пазіраў.

 Што мы можам зрабіць для такога прыемнага маладога чалавека?  запытала гаспадыня дому.

 Але дазвольце мне расказаць маю гісторыю ад пачатку да самага канца, а тады ўжо вырашайце, ці варты я вашага сяброўства і вашай дапамогі. Абяцаю, што буду такім шчырым, якім толькі дазволіць мне прысяга, якую я склаў, паступіўшы на службу ў КДБ.

 То-бок будзеце хлусіць ад пачатку да канца?  запытала Агата Кокс, што была порназоркай з Беларусі і праз гэта вылучалася вытрымкай, якой мог бы пазайздросціць генерал Карбышаў, таму дагэтуль удзелу ў гутарцы не брала. Уласна, праз гэтую якасць яе і любілі запрашаць у гэты дом.

 Рацыя, пані, абсалютна так.

 Што я казаў? Што я казаў?  Пшэмак аж свяціўся.  Гэта золата, а не агент, за хвіліну абвядзе вас вакол сабачай будкі і скажа, што гэта былі Łazienki Królewskie.

 Пачынайце ўжо, васпане!  горача папрасіла Таццяна.

Усе прысутныя заківалі галовамі, маўляў, так-так, капітане, не какетнічайце, не прымушайце вас угаворваць, мы ж бачым, што вам і самому хочацца падзяліцца гісторыяй вашага жыцця.

І ён пачаў.

РАПАРТ КАПІТАНА КАПЕЙКІНА

Вы ўсе маладыя бліскучыя людзі, карэнныя мінчане і мінчанкі, жыхары Серабранкі, да бабулі ў вёску толькі на выходныя. А я нарадзіўся ў сямі селяніна і сабакі. Так мой бацька называў маці.

Першыя восем гадоў жыцця я помню дрэнна  быць можа, праз тое, што мама паіла мяне самагонам, каб я крапчэй спаў, а можа, проста не помню, і чорт бы з ім, што там і ўзгадваць.

Тое, што помню далей, лепш і не пераказваць. Кожны лічыў за свой абавязак даць мне ў плечы, пад сраку і па лбе. Плюнуць у твар, насцаць у кеды  заўсёды калі ласка і дзяньдобры. Страшныя гэта былі гады. Бывалі такія дні, што не мог на лаву сесці, так балеў мой збіты азадак, прашу прабачэння ў паненак.

Але ўсё змянілася навыпрасткі, адным махам і дазвання ў пятым класе. Святкавалі дваццаць трэцяга лютага. Дзень Савецкай арміі і Ваеннмарскога флоту. І быў у нас конкурс «А ну-ка, хлопчыкі». І неяк так атрымалася, што на сцэну выклікалі мяне і, як цяпер помню, Надзю Петухову. Далі той Надзі бульбіну і нож і мне далі бульбіну і нож. І гэта быў не нажавы бой. Усяго толькі трэба было гэтую бульбіну абабраць і каб луска мая была даўжэйшая, чым у Надзі Петуховай.

Здавалася б, проста ўсё, але я бульбу ніколі ў жыцці не абіраў.

Тут і Віталь Рыжкоў, і Андрэй Адамовіч, і Ліза Лянкевіч, і Агата Кокс, і Барыс, і яго жонка, і яшчэ шэсць беларусаў пачалі гучна смяяцца і выказвацца ў тым духу, што гэта вельмі заяб-сты агент КДБ і гісторыя яго выдуманая ад пачатку да канца. Калі ўсе сціхлі, Капейкін працягнуў.

Так, бо бацькі мае лічылі гэта за балаўство і варылі бульбу проста так, не абіраючы. Бачыце, панове, а вам бы толькі пакпіць з беднага капітана КДБ. Стаю я з гэтым нажом, слухаю правілы і жарцікі, а ў скронях маіх тахкае кроў. Думаю, як яе абіраць, гэтую бульбу? Ніколі такога не было і вось  давай-давай, хутчэй-хутчэй і даўжэй-даўжэй.

Выдыхнуў я, а вядоўца і кажа: «Тры-чатыры, жопу шырэ, паехалі!» Я гляджу, Надзька абіраць пачала, і я пакрысе, раблю, як яна робіць, пальцы ўспатнелі, чорныя ад бульбы зрабіліся, трасуцца, рыхтык апазіцыянеры на мітынгу.

Я ўжо думаў, усё, зноў мяне абыдуць, яна ж выдатніца, гонар класа, а я хто? Я Пашка Капейкін, што з мяне ўзяць па-за дурасцю? І тая суседская.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора