Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых стр 8.

Шрифт
Фон

Голыя дошкі падлогі гучна скіроўвалі ўверх гукі крокаў: Аляксей Пятровіч прапанаваў не здымаць абутак, бо ўсё адно брудна і пераабуцца няма ўва што. Лямпачка пад жоўтым плафонам асвятляла пакой, у якім сіратліва стаялі стол, два крэслы і старая зашмальцаваная канапа. Менавіта канапа, на якую нават не хацелася сядаць, здавалася сімвалам гэтага пустога, няўтульнага памяшкання, якое не надта старалася прыкідвацца жытлом.

Кміціч пабачыў, што ў кватэры ёсць як мінімум яшчэ два пакоі, але дзверы туды былі зачыненыя. На дзвярах у адзін пакой нават вісеў замок, пагрозліва сціснуўшы зубы.

Аляксей Пятровіч прапанаваў Паўлу сесці за стол:

 Мы дамовімся з вамі так: я прыношу сюды дакументы, вы іх вывучаеце і можаце рабіць выпіскі  ад рукі. Фатаграфаваць іх я вам не дазваляю, бо мяне зядуць, калі фотакопіі трапяць у друк А выпісваць можаце што і колькі заўгодна, так! Правяраць вашыя выпіскі я не збіраюся.

Ён з выклікам паглядзеў на Кміціча, чакаючы, каб той ацаніў высакароднасць паводзінаў.

Павел памаўчаў, ацэньваючы сказанае, потым вымавіў:

 Якія яшчэ ўмовы?

 Мы будзем сустракацца раз на тыдзень тут, я буду прыносіць дакументы, якія пасля нашых сустрэч мне трэба будзе вярнуць у архіў.

 Мяне вельмі цікавіць,  голас журналіста прагучаў крыху асіпла,  чаму вырашылі прапанаваць гэта мне? Праца з дакументамі  гэта хутчэй справа для гісторыкаў, спецыялістаў архіўнай справы Я журналіст  гэта значыць чалавек, не вельмі абазнаны ў дэталях гэтай працы. Думаю, вы маглі б для яе знайсці больш адпаведнага спецыяліста.

 Дык вы адмаўляецеся?  Аляксей Пятровіч не мог схаваць здзіўленне. Вось угадай ты гэтых журналістаў з іхнімі незразумелымі паводзінамі! Спярша пагаджаецца прыйсці, потым пачынае круціць дупай, як дзяўчынка-какетка Ці, можа, гэты Кміціч папросту набівае сабе цану? Нічога! І не такіх абломвалі.

Аляксей Пятровіч падняўся з-за стала і падышоў да акна. Стоячы спінай да суразмоўцы і гледзячы на мітуслівую вуліцу, ён няспешна загаварыў:

 Калі вы адмаўляецеся, дык я пашукаю якія-небудзь іншыя варыянты. Проста мне вельмі спадабаўся ваш стыль  вы лёгка і даступна выкладаеце гістарычны матэрыял. На жаль, не кожны спецыяліст-гісторык здольны данесці свае веды ў папулярнай форме, таму мне хацелася знайсці чалавека, які напіша гэтую гісторыю цікава і зразумела для ўсіх

 А чаму мы сустракаемся менавіта тут?  не сунімаўся журналіст.  Можна ж было, мабыць, арганізаваць мне працу ў архіве КДБ, каб вам не давялося насіць сюды дакументы?

Суразмоўца рэзка павярнуўся да Кміціча, і на яго твары хітра бліснулі вочы.

 А пускаць вас туды для працы не дазваляе распараджэнне кіраўніка камітэта. Не тое каб персанальна вас,  рука ўзнялася ў заспакаяльным жэсце.  Гэтая забарона  яна для ўсіх. Толькі сваякі рэпрэсаваных могуць папрасіць справу на сваіх продкаў, а ўсялякім гісторыкам і аматарам доступ да архіўных дакументаў забаронены. Гэтае правіла дзейнічае з канца 90-х.

 Чаму?  не драмаў у Кміцічу журналіст.

 Вы ж памятаеце, Павел, як у перабудову адкрылі архівы? Вось і ў наш архіў тады пусцілі гісторыкаў. Вядома, не ўсе дакументы ім і тады можна было вывучаць  толькі тыя, з якіх знялі грыф сакрэтнасці Але гэта мала дапамагло: некаторыя, нават вывучаючы дакументы 1920-х гадоў, змудрыліся вываліць на органы цэбар бруду і перакруціць гісторыю. Барацьба з антысавецкім падполлем у іх, бач ты, атрымалася не абаронай дзяржавы, а ледзь не нейкімі там катаваннямі нявінных людзей! Якія ж яны нявінныя, калі рыхтавалі паўстанні і тэракты, шпіёнілі на карысць замежных разведак?.. Так чорт ведае да чаго дадумацца можна!

Кадэбіст раптоўна сціх, быццам сам заўважыў, што расхваляваўся. Ён пажаваў вуснамі нейкую думку, спрабуючы яе на смак,  Павел не перашкаджаў гэтым роздумам.

 Вось пасля такіх гісторыкаў старшыня камітэта і забараніў ім доступ да архіваў,  ужо спакойна працягнуў Аляксей Пятровіч.  Ведаеце, у нас таксама ёсць людзі адукаваныя, гістарычны факультэт заканчвалі, ім, як кажуць, і карты ў рукі. Яны вывучаюць дакументы і пішуць гісторыю ўзважана, без гэтых спекуляцый

 Ну і?..

 Я б да іх звярнуўся,  у голасе мужчыны прагучала скруха,  але не змогуць яны напісаць папулярна, бо звыкліся пісаць або акадэмічным стылем, або рапартамі Так што тут усё сышлося клінам: і працаваць у самім архіве вам нельга, і напісаць вы здолееце цікава.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3