Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых стр 7.

Шрифт
Фон

 І што гэта азначае?  нарэшце запытаўся ён у госця.

Той з роспаччу вымавіў:

 Пашкоўскі любіў белыя ружы, і на нашых сустрэчах ён заўжды ставіў на стол вузкую вазу з адной такой кветкай. Гэта быў такі своеасаблівы рытуал. Але пра яго, мабыць, ніхто па-за нашым колам не ведаў

2009, снежань

Кміціч сядзеў і амаль бяздумна шчоўкаў па картах, раскладзеных у гульні на маніторы. Пасьянс «Павук» быў для яго своеасаблівай медытацыяй, спосабам расслабіцца.

 Во! Нармальны адпачынак офіснага клерка!  Павел нават не пачуў, як за спінай у яго зявіўся галоўны рэдактар Аляшэўскі.  Яшчэ крыху  і пачняце, як нармальны менеджар, глядзець на працы парнушку цішком ад начальства

Рэдакцыя газеты, у якой працаваў Кміціч, займала некалькі невялікіх памяшканняў у адным з офісных будынкаў у цэнтры Менска. Мабыць, больш правільна было б назваць гэта адным вялікім офісам, падзеленым знутры на некалькі пакояў. У рэдактара, натуральна, быў свой кабінет. Астатнія памяшканні былі застаўленыя сталамі з кампютарамі. Каўралін, якім была пакрытая падлога, зядаў гук крокаў.

 Прабачце,  Кміціч сумеўся і адным клікам мышкі згарнуў гульню ўніз экрана.  Не ладзіцца з тэкстам нешта. Думаў, удасца пераключыцца.

Аляшэўскі ўважліва паглядзеў на журналіста:

 Праўда? Выгляд у вас нейкі ммм ускудлачаны. Можа, адпачынак кароткі патрэбны?

 Адпачынак  не,  рашуча заявіў Кміціч,  а вось парада патрэбная.

Справа ў Кміціча была прыватная, але ў пустым памяшканні, якое займала рэдакцыя, яны былі толькі ўдвух, таму ні паніжаць голас, ні пераходзіць у іншы пакой неабходнасці не было.

Павел вырашыў распавесці рэдактару пра свае сумневы не таму, што моцна давяраў, а хутчэй з той прычыны, што дзве галавы  заўжды лепш, чым адна.

 У мяне тут чарговы раз праблемы з КДБ

Зімовы дзень сквапнічаў, не хацеў дзяліцца сонечным святлом  у офісе яго замянялі лямпы дзённага асвятлення, халодныя, адстароненыя, абыякавыя. Пад такім святлом і размова гучала троху адстаронена і тэатралізавана.

 Зноў?  непрыхаванае здзіўленне гучала ў голасе Аляшэўскага.  Я думаў, што ўсё скончылася, калі памёр той кадэбіст, што вас пераследаваў. Вы ж казалі, што гэта было нешта асабістае, а не звязанае з працай! Я таму і надрукаваў даследаванне пра гэтыя архіўныя справы з золатам БНР

 Не-не,  паспяшаўся Кміціч выправіць міжвольную аблуду свайго шэфа.  Гэта вельмі ўскосна звязана з той справай. Вельмі ўскосна Той артыкул надаў мне нейкую вядомасць у пэўных колах. І цяпер мне, ведаеце, прапанавалі пазнаёміцца з дакументамі, якія ляжаць у архівах. Яшчэ нікім з гісторыкаў не бачаныя дакументы.

 Ого!  настрой Аляшэўскага скакаў, як тэмпература ў хворага.  Дык гэта поспех! А што за дакументы?

 Яшчэ толкам не ведаю. Як не ведаю і таго, якую цану за гэта могуць запрасіць.

Аляшэўскі падняўся і, як у кепскім кіно, стаў хадзіць па пакоі, заклаўшы рукі за спіну:

 Тут, вядома, трэба ўсё ўзважыць. Магчыма, вам адкрыецца чарговая сенсацыя. А можа, гэта пусты нумар Прынамсі, я ведаю аднаго з беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій, які ў 90-х папросту купляў у супрацоўніка КДБ копіі спраў тых часоў. У абедзенны перапынак супрацоўнік выходзіў з будынка, выносячы пад пінжаком з дзясятак тэчак, і ішоў у мікрааўтобус у суседнім завулку. Там яго чакаў абед, пакуль гэты даследчык фатаграфаваў старонкі спраў Колькі ён плаціў дадаткова, я нават не ведаю. Да таго як узяцца за гэтыя справы, ён быў бізнесоўцам. Потым кінуў бізнес і прысвяціў сваё жыццё вяртанню з невараці імёнаў тых, каго забрала сталіншчына

Ён памаўчаў, каб надаць словам большую грунтоўнасць. З аднаго боку, не даў ніякіх указанняў, з другога  намёк атрымаўся даволі празрысты.

 У кожным разе,  рэдактар зрабіў паўзу, павярнуўся і дапытліва паглядзеў на Кміціча,  калі вы адмовіцеся, то як журналіст будзеце шкадаваць пра гэта.

 А калі пагаджуся,  у тон яму працягнуў Кміціч,  то магу пашкадаваць пра гэта як чалавек.

Яны паглядзелі ў вочы адзін аднаму  болей казаць не было пра што.

2009, снежань

Кміціч з зацікаўленасцю аглядаў кватэру, у якую яго запрасіў новы знаёмы. «Можаце называць мяне Аляксеем Пятровічам, прозвішча тут не патрэбнае»,  крывая ўсмешка прарэзала твар суразмоўцы, даючы журналісту зразумець, што не варта асабліва спадзявацца, што імя сапраўднае.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3