Так, гэтыя муры мусілі ведаць шмат чалавечых таямніц: яны чулі і пакаянны шэпт споведзей, і ліхаманкавыя перамовы ўніяцкага біскупа Васіля Лужынскага, які разам з Іосіфам Сямашкам падпісаў акт скасавання уніі, і задаволеныя масленыя галасы праваслаўных манахаў, якім задарма дасталася чужая маёмасць Гэтак жа лёгка, як прыйшла яна да праваслаўных, так і сышла ад іх, калі бальшавікі адлучылі царкву ад дзяржавы і сіламоц забралі ладную частку царкоўных багаццяў. Казалі, што настаяцель царквы, які не хацеў пускаць узброеных чэкістаў у будынак, цяпер сплаўляе лес недзе ў далёкіх халодных лагерах.
Апошнія некалькі гадоў у старасвецкім будынку размяшчаўся гістарычны музей, і надзеі, што ў ім зноў загучыць царкоўны распеў, не было. Бадай што, адзіныя сакрэты, якія ў гэтых мурах сяліліся цяпер, датычылі экспанатаў гістарычнага музея ды нешматлікіх супрацоўнікаў гэтай установы, якой і кіраваў Хлюдзінскі.
Яго высокая фігура настолькі пасавала гэтаму ўзнесенаму над горадам будынку, што было цяжка ўявіць, як Хлюдзінскі можа змяшчацца ў памяшканнях з невысокімі столямі.
Андрэй Камар з удзячнасцю паглядзеў на гаспадара:
Разумееце, ёсць такая супольнасць людзей Невялікая група. Не тое каб нейкая там арганізацыя куды там! Проста такі нібыта клуб, дзе збіраюцца аднадумцы, абмяркоўваюць розныя пытанні
Ён замаўчаў, падбіраючы выразы. Антон не прыспешваў госця, разумеючы, як таму складана цяпер, і не жадаючы неасцярожным словам збіць яго з тропу.
Вы толькі не смейцеся, але мы там абмяркоўваем пытанні маральныя. Пытанні маральнага выбару, напрыклад, нечакана прызнаўся малады чалавек. Я разумею, што ў будучыні перад чалавекам не павінна стаяць такое пытанне, бо камунізм адпрэчыць усялякія падставы для неабходнасці маральнага выбару. Мне і галоўны рэдактар нашай газеты так кажа. Чытай, кажа, метранпаж, газету, якую набіраеш, палітычна падкоўвайся, а то не пусцяць цябе ў камунізм Але мы пакуль што не ў камунізме, дый сам я не партыйны у адрозненне ад таварыша рэдактара, а чалавек з ваганнямі. Пытанні ў мяне часта ўзнікаюць, на якія сам я адказы знайсці не магу
На наіўным твары Андрэя зявіліся сарамяжлівыя чырвоныя плямы: ён бянтэжыўся таго, што не можа рашуча адпрэчыць усе свае пытанні і безаглядна рушыць у абяцаную светлую будучыню, калі, як сказаў бы паэт, камуністамі стануць усе людзі на Зямлі.
Хлюдзінскі і не думаў дакараць юнака за гэтыя сумневы. Але ў вачах яго мільгануў цень неспакою: тое, пра што пачаў расказваць Андрэй, нібы прыадчыніла невядомыя дзверы, адкуль пацягнула пранізлівым холадам.
І вось Грацыян Пашкоўскі ў нас такі мэтр, як яго называюць на французскі манер, чалавек вельмі абазнаны, начытаны. Ён столькі кніг прачытаў, столькі ўсяго ведае. Вы не ўяўляеце ён на шасці замежных мовах можа гаварыць Мог, раптам сумеўся хлопец, згадаўшы нядаўнюю падзею. Голас яго набрыняў нявыплаканымі слязьмі.
Я чуў пра Пашкоўскага як пра эрудыта і вялікага разумніка. У нашым горадзе яму роўных, можа, і не было, Хлюдзінскі палічыў неабходным падхапіць размову, каб юнак лягчэй справіўся з эмоцыямі. Казалі, што ён вярнуўся з-за мяжы пасля рэвалюцыі, бо пры царызме яму за рэвалюцыйную дзейнасць турма пагражала. Але ж, здаецца, ён з меншавікамі быў, не?
Так, Камар ужо справіўся з наплывам пачуццяў і мог працягваць свой расповед. Але ён і за мяжой ужо не вельмі займаўся партыйнай дзейнасцю, а пераключыўся на навуку, а пасля вяртання на радзіму дык і не думаў зноў займацца палітыкай. Ён казаў, што рэвалюцыя ўжо адбылася, а нам цяпер трэба займацца выхаваннем чалавека, годнага будучыні.
Малады чалавек задуменна памаўчаў, нешта ўзважваючы ў думках, а потым працягнуў з роспаччу:
Калі я зайшоў, ён быў мёртвы А на грудзях у яго была прымацаваная белая ружа. Разумееце, белая ружа.
Хлюдзінскі з непаразуменнем паглядзеў на юнака: яму ні пра што не казала гэтая кветка, не выклікала ў яго ніякіх вобразаў і асацыяцый. Ён не мог зразумець, чаму Андрэй кажа пра белую ружу з такім болем і адначасовым жахам.
І што гэта азначае? нарэшце запытаўся ён у госця.
Той з роспаччу вымавіў:
Пашкоўскі любіў белыя ружы, і на нашых сустрэчах ён заўжды ставіў на стол вузкую вазу з адной такой кветкай. Гэта быў такі своеасаблівы рытуал. Але пра яго, мабыць, ніхто па-за нашым колам не ведаў
2009, снежань
Кміціч сядзеў і амаль бяздумна шчоўкаў па картах, раскладзеных у гульні на маніторы. Пасьянс «Павук» быў для яго своеасаблівай медытацыяй, спосабам расслабіцца.