Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых стр 14.

Шрифт
Фон

Ён шумна выдыхнуў і, гледзячы проста ў вочы Хлюдзінскаму, высокім, але цвёрдым голасам паведаміў:

 Яе забілі гэтак сама, як Пашкоўскага,  мне расказаў міліцыянер, які прынёс для набору гэтую абяву. І пакінулі на целе белую ружу.

Музейшчык доўгім уважлівым позіркам вывучыў твар госця, які ўжо страціў крэйдавую бель і наблізіўся да больш звыклых колераў.

 Здаецца, за ўсім гэтым хаваецца нейкая гісторыя, не ведаючы якой, я наўрад ці змагу дапамагчы нават парадай

 Я вам раскажу тое, што ведаю,  спяшаючыся, запэўніў Андрэй.  Вы ж нікому не перакажаце, праўда? І яшчэ папрашу вас схаваць у сябе вось гэты сшытак.

Хлопец дастаў з-пад кашулі тоўсты сшытак у скураной вокладцы, які нагадваў амбарную кнігу, і паклаў на стол перад Хлюдзінскім.

 Мабыць, гэта ён і стаў прычынай гібелі і Пашкоўскага, і Кавалёвай,  дадаў Камар пасля паўзы.


З ПРАТАКОЛА АГЛЯДУ МЕСЦА ЗЛАЧЫНСТВА

На месцы злачынства было выяўленае цела жанчыны, на выгляд 3540 гадоў, у сукенцы сіняга колеру. Жанчына ляжала ў пакоі на падлозе каля ложка ў ненатуральнай позе.

Прычынай смерці стала асфіксія: жанчыну задушылі. Пасля чаго ў яе ўваткнулі нож у раёне сэрца. Зверху зламыснік пакінуў белую ружу. На целе засталіся сляды барацьбы: сінякі на твары, драпіны на руках.

У ахвяры суседзі апазналі Ганну Кавалёву, былую настаўніцу Аршанскай жаночай настаўніцкай семінарыі. Апошнія гады жанчына вяла адасоблены, замкнёны лад жыцця, зарабляла на жыццё прыватнымі ўрокамі.

У пакоі, які займала ахвяра, невядомая асоба ўчыніла ператрус, відавочна нешта шукаючы. Кнігі і часопісы ў бязладным парадку скінутыя на падлогу, таксама на падлогу скінутыя сшыткі, якія, па словах суседзяў, належаць Кавалёвай.

Разам з тым суседзі не змаглі сказаць, ці знікла нешта каштоўнае з рэчаў ахвяры. Па іх словах, Кавалёва жыла даволі сціпла і наўрад ці мела якія-небудзь дарагія рэчы.

12 кастрычніка 1927 года

Подпіс: Старшы супрацоўнік аператыўных даручэнняў Васільчук.

Расказ Андрэя Камара. Кастрычнік, 1927

Па праўдзе сказаць, я ведаю не вельмі шмат. Можна сказаць, мала ведаю, бо я яшчэ на самай першай ступені пасвячэння

Так, я вам крыху схлусіў, калі мінулы раз гаварыў. У нас не зусім гурток  у нас такое своеасаблівае таварыства, пра якое пабочным асобам ведаць нельга. Але што ж цяпер Ужо двое з нашых забітыя. Баюся, хтосьці пранюхаў наш сакрэт

Наш Ордэн Прамяністых не мае ніякіх палітычных мэт  мы толькі імкнёмся да маральнага самаўдасканалення і грамадскай карысці. У таварыстве ёсць некалькі ступеняў пасвячэння: чым болей ты ведаеш, чым болей робіш, тым больш высокая ў цябе ступень. Я мала што ведаю, у мяне  пакуль толькі першая. У нас ва ўсіх была першая ступень, акрамя Пашкоўскага  ён рыцар найвышэйшай ступені.

Веды Прамяністых захоўваюцца і перадаюцца ў легендах. Зазвычай на нашых сходах найвышэйшы рыцар Ордэна зачытваў нам адну якую-небудзь легенду, у якой падымалася пытанне маральнага выбару, а потым мы абмяркоўвалі, выказвалі свае думкі на яе конт.

Усё гэта было вельмі прыгожа і таямніча аздоблена: круглы стол, вакол якога сядзяць рыцары Ордэна, а на самім стале  толькі крыж і белая ружа.

Крыж і ружа

Пашкоўскі казаў, што традыцыя белай ружы ідзе ад заснавальніка Ордэна ў нашых краях  Тамаша Зана. Ён жыў у мінулым стагоддзі і стварыў такое таварыства сярод студэнтаў у Вільні, але царскія сатрапы даведаліся і разграмілі іх. Студэнтаў судзілі, павысылалі ў далёкія краі, камусьці ўдалося ўцячы за мяжу

Дык калі гэты Зан вярнуўся пасля ссылкі, то пасяліўся тут, на Аршаншчыне, і стаў аднаўляць разбіты Ордэн. Ён ужо быў спрактыкаваным і зрабіў так, каб царскія ўлады не даведаліся, што Ордэн паўстаў, як фенікс з попелу. Ад яго і вядзецца традыцыя класці на стол два сімвалы  крыж і белую ружу: крыж  гэта нашая сувязь з хрысціянскай духоўнай культурай, а белая кветка  чысціня нашых намераў.

Самі разумееце, што старая ўлада не ўхваляла грамадскую карысць, а новая  веру ў Хрыста. Вось таму нашае таварыства і працягвае існаваць таемна

Але хтосьці, відаць, усё ж даведаўся пра наш Ордэн, таму забівае рыцараў-прамяністых, а белую ружу на целе пакідае, каб паказаць, што нашае існаванне для яго не сакрэт.

Пасля забойства Пашкоўскага мяне паклікала да сябе Кавалёва. Яна перадала мне сшытак, які я прынёс вам. Для нас гэта не проста сшытак  гэта ў нейкім сэнсе наша духоўная гісторыя: у ім запісаныя легенды Ордэна Прамяністых, прычым некаторыя з іх, як кажуць, занатаваў сваёй рукой сам заснавальнік  Тамаш Зан. Для нас гэта вельмі важны і дарагі сшытак, пагатоў што самі легенды больш анідзе не запісаныя. Страта яго была б незваротнай.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3