Хаця неяк у размове ён заявіў Святлане, што ў кожным чалавеку, мабыць, жыве аматар падглядвання. Прынамсі, у большасці мужчын. Іначай бы парнафільмы не карысталіся такой шалёнай папулярнасцю. А кім зяўляецца глядач парнафільма? Ды самым звычайным вуаерыстам, які падглядвае за чужым сэксам! І няважна, якія матывы яго штурхнулі на прагляд гэтага кіно, ён усё адно вуаерыст, падглядальшчык Навошта далёка хадзіць і сам ён, Кміціч, схільны да прагляду такіх фільмаў, дый ад прыгожага прыватнага стрыптызу наўрад ці адмовіцца
«А як жа прымаўка: у мяне ўжо не такі добры зрок мне трэба памацаць рукамі?» падкалола яго дзяўчына.
«Мабыць, у мяне яшчэ не настолькі сапсаваўся зрок», аджартаваўся ён.
Тады яна паабяцала даслаць яму відэа: «Толькі ты моцна не крытыкуй я сама наводзіла камеру, сама здымала. Карацей, вельмі аматарскае відэа».
І вось на пошту Кміціча прыйшоў акурат гэты абяцаны відэаролік.
Відэа атрымалася без гуку, але дзеянні Святланы сведчылі, што музыка там гучала, бо рухалася дзяўчына рытмічна. Яна выходзіла насупраць камеры і пачынала расшпільваць халацік, які лёгкім пухам падаў да яе ног. Потым галаву яна крыху нахіляла наперад, а рукі заводзіла за спіну расшпіляла станік. Нічым не стрыманыя грудкі пры гэтым калыхаліся і нібыта падміргвалі гледачу Потым надыходзіў чарод майткоў: дзяўчына пачынала іх павольна здымаць, але, апусціўшы на пяць сантыметраў, спынялася і пачынала спакушальна круціць клубамі пад нячутную Кміцічу музыку. Толькі пасля гэтага танца яна ўсё ж сцягвала майткі і заставалася цалкам аголеная.
Павел узяў сурвэткі, якія трымаў каля кампютара, і выцер выплюхнутую маціцова-белаватую вадкасць, парадаваўшыся, што не заліў нічога. Потым адным глытком дапіў рэшту астылай кавы і пайшоў у душ.
Вярнуўшыся, ён націснуў у паштовай праграме іконку «Адказаць» і набраў у адкрытым акенцы: «Ты абалдзенная! Спадзяюся, увечары ўдасца пагаварыць нармальна, а не праз пошту».
Выключыўшы кампютар, ён паспрабаваў настроіцца на іншыя думкі. Дзень яго сёння важны: наперадзе была чарговая сустрэча з Аляксеем Пятровічам і знаёмства з архіўнымі дакументамі.
Кастрычнік, 1927
Пальцы жоўтых кляновых лістоў
мкнуцца восень схапіць за шыю.
Не парушаць яе хараство,
не парушаць лісты залатыя.
Хлюдзінскі перабіраў у памяці гэтыя радкі нядаўна прачытанага верша Уладзіміра Дубоўкі, як католікі перабіраюць пацеркі на ружанцы. Вершы з іх медытатыўным рытмам заўжды дапамагалі яму суцішыцца, супакоіцца.
Вершы і шпацыр па свежым паветры.
Менавіта таму пасля прачуханца, атрыманага ў акруговым камітэце партыі, ён пайшоў бязмэтна бадзяцца па аршанскіх вуліцах, дыхаючы празрыстым восеньскім паветрам, якое вымывала з яго душы несправядлівыя словы партыйнага начальніка.
Музейшчык разумеў, што далі пытлю не проста так: ён пад строгім наглядам і партыі, і яе карных органаў у выглядзе чэкістаў, якія цяпер называліся АДПУ[1]. Пераезд з Заходняй Беларусі ва Усходнюю, на які ён наважыўся некалькі гадоў таму, стаў пераломным у яго жыцці. Так, у БССР ішла беларусізацыя беларуская мова была дзяржаўнай нароўні з польскай, рускай ды ідышам. Камуністы абвясцілі таксама каранізацыю стаўку на мясцовыя, карэнныя кадры. Аднак пры ўсім тым да такіх, як ён, да перабежчыкаў з-за кардона, ставіліся даволі насцярожана і пастаянна нагадвалі, што з яго не спускаюць вока баявыя атрады камуністычнай партыі. Ім, непралетарскім элементам, не грэбавалі нагадаць, што яны толькі спадарожнікі, «попутчики», якіх толькі трываюць, часова трываюць побач.
Хлюдзінскі не разумеў гэтага недаверу савецкай улады да тых, хто не выступаў актыўна супраць яе не ўздымаў зброю, не ладзіў нейкія мітынгі Так, яму не ўсё падабалася ў дзеяннях камуністаў, але нават за царскімі часамі салонных крытыкаў рэжыму не пераследавалі. Цяпер жа ён адчуваў, што кожнае яго неабачлівае слова яму могуць прыгадаць пры зручнай нагодзе.
Акурат таму да звестак, якія паведаміў Андрэй Камар, Хлюдзінскі паставіўся вельмі насцярожана: гісторыя, расказаная юнаком, вабіла сваёй таямнічасцю, але і пагражала небяспекай. Забіты невядома за што стары навуковец загадка, вартая таго, каб паспрабаваць яе раскрыць. Але няма сумневаў і ў тым, што ёю вельмі ўважліва зоймуцца і чэкісты, што пагражае цікаўным асобам увагай з боку нашчадкаў Дзяржынскага.