Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых стр 11.

Шрифт
Фон

Затым: перашкаджае працы адсутнасць раскладу заняткаў, а таксама і тое, што не зяўляюцца некаторыя настаўнікі.

Калі гэтак справа будзе стаяць і далей, дык вынікаў добрых ад вучобы чакаць не прыходзіцца.

Трэба звярнуць на вячэрні рабфак больш увагі, каб 4 гадзіны, якія прызначаны на дзень на заняткі, выкарыстоўваліся на 100 процантаў.

Рабфакавец

Савецкая Беларусь, 22 кастрычніка 1927 года

2010, студзень

Навагоднія святы прамільгнулі хутка і нічым надзвычайным не запомніліся: ялінка, канфеці з хлапушкі, абавязковыя салата аліўе і шампанскае, якое Кміціч не любіў. Было пару паходаў у госці, дзе сябры знаёмілі яго з адзінокімі жанчынамі, аднак ніхто з іх не спадабаўся Паўлу настолькі, каб спаткацца яшчэ хаця б раз.

Чарговая зімовая раніца пачалася для Кміціча традыцыйна ў той час, калі большасць гарадскіх насельнікаў пару гадзін як знаходзілася на сваіх працоўных месцах. Ён уключыў кампютар і мадэм, які імгненна стаў падміргваць сваімі лямпачкамі, злучаючыся з інтэрнэтам. Сам Кміціч тым часам пайшоў гатаваць сабе традыцыйны сняданак халасцяка  яечню і каву: займацца чымсьці больш грунтоўным не хацелася. З немудрагелістым сняданкам ён апусціўся ў фатэль перад маніторам: нічога не магло сапсаваць яму апетыт  нават прагляд ранішніх навін, якімі б шакавальнымі яны ні былі.

Павел мімаходзь прагледзеў некалькі навінавых сайтаў  нічога новага. Пастаянныя прагнозы эканамічнага гуру, які з году ў год прарочыць эканамічны крызіс, а той усё не наступае. (Затое калі крызіс усё ж здараецца, гуру тут як тут: «Я ж папярэджваў!» У гэтым ён не памыляецца, бо ні пра што іншае не папярэджваў.) Заклікі да вулічных акцый, паведамленні пра суды і штрафы за гэтыя самыя акцыі Традыцыйная для апошніх гадоў у Беларусі карціна, да якой псіхіка прызвычаілася, каб адчуваць пастаянныя згрызоты сумлення за тое, што ты нічога значнага не робіш, каб стаць поруч з тымі, хто за свае погляды і ўчынкі гатовы пайсці пад пабоі ці сесці ў турму.

«Мая задача як журналіста  перадаваць звесткі пра гэта астатнім, каб усе гэтыя ўчынкі не былі дарэмнымі»,  супакоіў сябе Кміціч заўсёднай мантрай, якой суцішваў сумленне.

Павел зазірнуў у пошту: там яго чакаў ліст ад svetik85: мужчына адчуў, як унутры яго ўсё затрымцела. З гэтай дзяўчынай ён пазнаёміўся некалькі месяцаў таму на адным з сайтаў. Жыла яна ў Горадні, таму перспектыва нейкіх блізкіх адносін выглядала малаверагоднай, да таго ж Кміціч і не імкнуўся апошнім часам завязваць падобныя кантакты. Яна таксама не прыспешвала.

Пасля кароткага знаёмства, у якім высветлілася, што дзяўчына працуе медсястрой, яны абмяняліся кантактамі ў Skype і адрасамі электроннай пошты. Кміціч са Святланай фліртаваў, перакідваўся жартамі і кампліментамі («У цябе такі мужны выгляд на гэтым фота».  «Мне прыемна чуць такія словы ад прыгожай жанчыны».), і гэтыя размовы паступова станавіліся ўсё больш двухсэнсоўнымі і небяспечнымі.

Урэшце аднаго разу Святлана прапанавала: «Хочаш, скіну табе свае фота? Толькі ты іх адразу пасля прагляду выдалі, калі ласка. Гэта я на Купаллі была».

Тры здымкі, якія прыйшлі пасля гэтага, займалі дыханне. Святлана, на якой быў адзін толькі вянок, стаяла на лузе ў паўабарота, з усмешкай гледзячы ў абектыў фотаапарата. Увагу Кміціча спярша прыцягнула задзёрыстая грудка, якая вытыркнула цікаўную смочку, потым  пругкая попка. Але калі ён падняў вочы на твар, то зразумеў, што гэта самая сэксуальная частка кадра: злёгку прыкрытыя вочы і пажадлівыя вусны клікалі, клікалі да сябе яго, так, яго, Кміціча, а зусім не таго, невядомага фатографа, які націснуў кнопку на фотаапараце. І было ў гэтым твары столькі салодкіх абяцанняў, што Павел адчуў, як ён сам увесь напружваецца ад жадання.

На другім здымку дзяўчына была сфатаграфаваная са спіны: яна стаяла па калена ў рацэ, апускаючы на ваду свой вянок. На трэцяй фатаграфіі яна бессаромна раскінулася на нейкай посцілцы, разасланай проста ў траве, і вочы зноў былі бессаромныя, пажадныя, прагныя

«Ну, як я табе? Чаго маўчыш»,  піскнуў кампютар паведамленнем.

«Перажываю момант эстэтычнага захаплення»,  напісаў у адказ Павел.

«Выдаліш?»

«Зараз яшчэ крыху пазахапляюся  і адразу выдалю»,  схлусіў ён.

Пасля гэтага іх перапіска ў мэсэнджарах і размовы сталі больш разняволенымі. Павел трошку дзівіўся гэтай адкрытасці, якую ён заўважаў за маладзейшым пакаленнем, якое не заспела або амаль не заспела часы Савецкага Саюза: сэкс і яго абмеркаванне былі для іх такой самай нармальнай тэмай для размовы, як і кіно, ежа, выбар вопраткі. Сам ён адчуваў у сабе большую закрытасць і не быў гатовы з лёгкасцю абмяркоўваць падобнае.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3