Калi iсцi шпарка, праз паўгадзiны будзем у горадзе.
Каханкi ледзь не беглi.
- А доктарка ў машыне была падобная да цябе.
- Гэта ты гаворыш, каб аспрэчыць сваё падабенства да шафёра.
- Глядзi, нехта знак "аб'езд" павалiў.
- Давай паставiм.
- Не чапай, хай ляжыць, хай усё застанецца, як было. Нiбыта нас тут няма.
- Можа, твой Туманнiк i знак павалiў?
- Вядома, Туманнiк. I да машыны не трэба было падыходзiць. Усё роўна не дапамаглi б. Ведаеш, у маiх суседзяў на мiнулым тыднi захварэла дзiця. Яно пачало плакаць сярод ночы. Яго суцяшаюць, а яно плача i плача. А я ляжу i слухаю, як плача дзiця i як мацi з бацькам яго суцяшаюць. Я магу толькi слухаць плач за сцяной.
- I чым скончылася?
- Дзiця супакоiлася, я заснуў.
- Бачыш мост, за iм бензакалонка i тэлефон-аўтамат.
Каханкi накiравалiся пад мост. Туман зрабiўся густы, што цэмент.
XV. КАДУК
Кухарка з руднянскай школы гнала самагон. Яе нават штрафавалi, ажно на чатырыста рублёў. I давялося прадаць усiх качак i гусакоў, каб заплацiць той штраф. Але i пасля гэткiх цяжкасцяў кухарка не пакiнула свой занятак. Гнала яшчэ больш, толькi прадавала праз знаёмых цi калi папярэдне дамаўлялiся. А не так, што прыйшоў пад акно, пастукаў i табе вынесуць.
А ў вёсцы суседняй якраз раскватаравалi дрэнажнiкi. Балотаў у нас мора, куды вокам нi кiнь - балота. I дрыгва ёсць, i "чортавыя вочы". А дрэнажнiкi вядома што за людзi. На такую работу бяруць - нават пашпарта не пытаюцца. Вось яны i дамовiлiся з кухаркаю, што тая ў самую глухасць ночы будзе прыносiць iм па пяць лiтраў самагону, трохлiтровы i двухлiтровы слоiкi. За што плацiлi ёй ажно 15 рублёў. Гэта ж калi было.
Аднойчы спакавала кухарка слоiкi ў валiзкi, газетамi абклала i пайшла да пакупнiкоў. Iшла яна сцежкаю каля самай рэчкi, спатыкнулася i сказала: "А каб цябе Кадук узяў", ну i пайшла далей паўз Вяллю, аж бачыць, нехта на мосце стаiць. А трэба ж на другi бок перайсцi. "Можа, якi дрэнажнiк выйшаў сустракаць?" - падумала ды на мост выйшла. Аж бачыць, што перад ёю не чалавек, не звер, а нешта страшнае з вялiзнай калматай галавою, маленькiмi свiнымi вочкамi i шырокiм горлам. А адзежа на тым страшыдле звычайная, што i ў дрэнажнiкаў - фуфайка, нагавiцы брызентавыя ды боты гумовыя з закасанымi халявамi. Хацела кухарка абмiнуць тое страшыдла, а яно дарогу заступае. Спужалася цётка, але выгляду не падае, кажа:
- Што гэта вы, мужчына, тут робiце такою парою?
А страшыдла як разявiць сваю пашчу, поўную тонкiх крывых зубоў, што ў шчупака, i як зараве. У беднай цёткi ўсё нутро пахаладзела i голас задрыжэў:
- Можа, вы, мужчына, самагону хочаце? Дык у мяне ёсць.
Паставiла кухарка свае валiзкi на мост, дастала двухлiтровы слоiк i страшыдлу падала. Той зубамi накрыўку капронавую сарваў, самагон выжлукцiў, слоiк у рэчку кiнуў, вусны языком аблiзаў, нiбыта ён не самагон пiў, а хлебны квас.
- Ну, то я ўжо, можа, пайду? - папытала кухарка i хацела ўжо iсцi, i валiзкi ў рукi ўзяла, i павярнулася да пачвары спiнаю, як чуе, што рука-лапа ёй на плячо лягла. А пазногцi на той лапiшчы вострыя, доўгiя i блiшчаць, што жалезныя.
- Што гэта вы надумалiся, мужчына? Мы ж з вамi не знаёмыя зусiм, азiрнулася яна i ўбачыла пашчу разяўленую, дзе замест языка полымя гарыць.
- Ну, калi вы надта ўжо хочаце, дык можаце i гэта зрабiць. Толькi я сама ўсё скiну, каб вы сваiмi кiпцямi мне сукенку не падралi.
Падрыхтавалася цётка, i страшыдла падрыхтаваўся. А як пабачыла кухарка чэлес тае пачвары, дык ледзь прытомнасць не страцiла, бо падумала, што не зможа прыняць у сябе такi вялiзны орган, не раўнуючы конскi. Але другi страх, што страшыдла жыццё забярэ, перасiлiў першы спалох. Узяла кухарка ў рукi пачварны чэлес i, як магла, акуратна пачала ў сябе запраўляць. I неяк заправiла, ад жаху нават болю не пачула.