Максим Горецкий - Досвитки (на белорусском языке) стр 2.

Шрифт
Фон

Маўчыць тады, бывала, малады ўнук.

I так цягнуцца доўгiя-доўгiя зiмовыя досвiткi... Да свету яшчэ далёка, i кажа дзед, як загiнуў малады Васiль, што кахаў харошую дзяўчынку-немку i любiў яе маляваць, i як звялася па смерцi дзедавага дзеда багатая пчэльня, i як трасла дзедавага дзядзьку трасца, здаўшыся яму начою ў лесе нямою бабаю...

- Не ймецца веры, дзедку, у тое, што ты кажаш, - усмiхаецца нарэшце такi i ўнук. - Трасца не можа здацца бабаю, бо гэта ёсць толькi хвароба.

- Можа i так, - пакорна згаджаецца дзядуля, - а людзi кажуць, i я кажу... Мне самому нiчога нiколi не здавалася. Вам жа, маладым, лепей тое ведаць, што вам у школе кажуць, а нам, цёмным, што... Што мы ведаем?

- Як чалавек хворы, дык яму тады здаецца ў хворых мазгах... - спяшаецца ласкавей сказаць унук, бо цяпер жаль ён чуе да свайго цёмнага, пакорнага дзядулi...

1926 г.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги