Владимир Домашевич - Сивы коник (на белорусском языке) стр 7.

Шрифт
Фон

Нават масцю мала чым адрознiвалася ад Сiвага - мо толькi крыху святлейшая. Праўду казаў бацька, што за старога Сiвага далi маладую Сiвую. Мы так яе i празвалi, i яна ўжо ведала сваё iмя. Вось толькi як яна пойдзе ў баразне?

Тут мне давялося папацець! Кабылка была ўпартая, хоць ты падпiхай яе рукамi. Вiдаць, не разумела, чаго ад яе хочуць.

Я абганяў бульбу; сошку цягаць было лягчэй, чым плуг, але кабылка гэтага знаць не хацела, усё азiралася назад, каб пабачыць, за што яе там трымаюць. А то стане i стаiць. I нiяк не магла прывыкнуць, што хадзiць трэба па адной лiнii з канца загона ў другi канец, а паварочваць яе трэба было проста сiлай. Некалькi разоў яна заблыталася ў пастронкi i лейцы. Адно добра - не брыкалася, не кусалася, каля яе магло хадзiць нават малое дзiця.

Змарыўшыся, я папрасiў сястру, каб яна памагла мне, i сястра паводзiла мне кабылку, пакуль тая не зразумела, што хадзiць трэба па прамой.

Першы, другi ўрок прайшлi цяжка, затое пасля кабылка перайначылася, стала як старая.

Прабыла ў нас кабылка аж пакуль мы не ўступiлi ў калгас, i бацька з яе не мог нацешыцца - такая была паслухмяная i ўдалая. А яшчэ лепш тое, што на машыны яна нават не глядзела. Гэта была iстота з другога веку, з другога пакалення. Сiвы перад ёю здаваўся дзiкуном.

У калгасе Сiвая прывяла жарабятка. Яно вырасла - як дзве кроплi вады стала падобна да маткi. Лiнiя Сiвых не звялася!

1965 г.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке