Андрэйка
(Мой дзёньнік у якім няма дат, бо пішу па памяці і даты не памятаю)
Дзверы ў кабінет начальніка заўсёды выклікалi ў мяне роспач. Так-так, адзін погляд на iх цёмную, вечна бруднаватую паверхню, адразу ж прыводзіў мяне ў стан крайняй нервовасці. Таму я хацеў праскочыць iх як мага хутчэй. Не надта гучна стукнуўшы ў ненавісную перашкоду, два разы, косткамі пальцаў, я націснуў на абшарпаную ручку і рашуча ўвайшоў.
Дазвольце, Аляксандр Браніслававіч? спытаў я, увайшоўшы ў кабінет.
Заходзь, Андрэй. Ну чо, змагар? Ужо бачыў?
Начальнік зноў назваў мяне змагаром. Амаль уся ўправа называла мяне так, з-за таго, што я размаўляю амаль выключна на беларускай мове. Што тут дзіўнага? Я жыву ў Беларусі, я беларус. Мая мама была настаўніцай беламовы ў школе. Чаму я не павінен гаварыць на роднай мове? Хаця ніхто прама і не кажа, што не павінен. Проста ўсе вакол глядзяць на мяне, як на прышэльца. Ды яшчэ гэтыя жарты
Дык ты бачыў? паўтарыў сваё пытанне Аляксандр Браніслававіч.
Што менавіта?
Надпіс на нашым будынку, што! адрэзаў начальнік.
Не. Неяк не заўважыў. Спяшаўся на дзяжурства.
Злева ад уваходу здаравеннымі літарамі напісана «Дыктатура». сказаў Аляксандр Браніслававіч, голас якога станавіўся ўсё больш сярдзітым.
Шчыра кажу, не бачыў.
Ну так схадзі і паглядзі! Потым вернешся!
Я выйшаў з кабінета і пайшоў па доўгім калідоры да выхаду з будынка. Мой бацька быў міліцыянерам, як і мой дзед. Але можа быць мне не варта было працягваць гэтую традыцыю? Дынастыя? Ну так Дынастыя. Але калісьці ж трэба пачаць новую Навошта мне гэта? Проста я з дзяцінства марыў стаць міліцыянерам. І вось стаў! Працую некалькі гадоў. Праца, вядома, не цукар. Неяк я бег за хуліганам і выкрыкваў загады спыніцца, а ён на судзе потым сказаў, што не разумеў мяне бо не ведае мовы, на якой я яму крычаў. Белабрысы беларускі хлопец з прозвішчам Андрушевiч не ведае мовы
Я выйшаў на вуліцу і агледзеўся. Злева ад уваходу сапраўды ззяў яркi вялікi надпіс: «Дыктатура» выпісаны жоўтымі літарамі, даволі акуратна. Я вярнуўся ў кабінет начальніка.
Ну шо бачыў? спытаў Аляксандр Браніслававіч, адарваўшыся ад вывучэння дакументаў.
Так точна.
Я вось думаю, ці не ты гэта напісаў, змагар ты наш. А?
Што? мой голас гучаў здзіўлена. Ды як вы наогул можаце мяне падазраваць? Глупства нейкае. Навошта мне гэта?
Дык ты ж у нас самы несвядомы.
Гэта чаму ж?
Сам ведаеш! заявіў начальнік.
Паняцця не маю.
Ну хопіць прыдурвацца, Астапеня! прыкрыкнуў палкоўнік. Ты, * ляць, усё разумееш А калі не хочаш, каб цябе, у такіх сітуацыях, падазравалі, то і паводзь сябе як чалавек, размаўляй нармальна
А я што ненармальна размаўляю? Я што не маю права размаўляць на роднай мове, якая, дарэчы, дзяржаўная?..
Маеш маеш, перапыніў мяне Аляксандр Браніслававіч, я проста табе па-добраму хацеў параіць ну каб ты ў такія вось сітуацыі не трапляў.
Ды якія такія? У вас наогул ніякіх падстаў мяне падазраваць няма.
А вось і ёсць.
Не, няма падстаў.
Ты мне яшчэ будзеш тут спрачацца, нягоднік! крыкнуў начальнік.
Не-не, адказаў я.
Кароч, ясна ўсё з табой Ідзі і падумай аб сваіх паводзінах!
Пра што канкрэтна падумаць?
Вольны! гаркнуў палкоўнік і я выйшаў з кабінета.
Надпіс зафарбавалі хутка. Але праз некалькі дзён ён зноўку з'явіўся на тым жа месцы, амаль такi ж, як першы. Вялікi, зроблены жоўтай фарбай, надпіс: «Дыктатура» зноў бударажыў наша міліцэйскае ўпраўленне, будынак якога раскінулася ў цэнтры горада на невялікай горцы. З раніцы я быў на працы і мяне зноў выклікалі да Аляксандра Браніслававіча.
Бачыў? спытаў палкоўнік, гледзячы на мяне спадылба.
Так точна, бачыў.
Што думаеш?
А што я магу думаць?
Ты мне дурня не ляпі! крыкнуў начальнік.
Вінаваты
Ну, карацей, Астапеня, спытаю прама: ты пісаў?
Не, не я, сказаў я цвёрдым тонам, гледзячы палкоўніку прама ў вочы.
Хм А я вось на цябе падумаў.
Гэта я ўжо зразумеў.
Ну раз не ты, то добра. Давай тады займіся гэтай справай. Трэба знайсці гэтага мастака *ляць маць яго Зайдзі да Колі. Хай табе пакажа запісы з камер. Круціся як хочаш, а знайдзі гэтага *ляць Айвазоўскага
Айвазоўскі пісаў марскія пейзажы, сказаў я і тут жа прыкусіў язык.