Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

Шторазу ён замаўляўтое самае. Паводле ягонай вопраткі ільга было меркаваць, што ён імкнецца стварыць уражаньне прыстойнага чалавека (ага, так я яму й паверыла). Яшчэ прыкідваўся, быццам штосьці піша. А можа, і насамрэч штосьці пісаў. Хто ведае. Нейкі час думалі, што скаргі. Потым супакоіліся. Часам чытаў. Сядаў звычайна за рогам так, каб ільга было пазіраць на мяне. Але я на яго не глядзела. Мне бавіцца не было калі, мне абы хутчэй адпрацаваць. Калі ж ніхто з кліентаў не стаяў над душой, абапершыся аб стойку бара, дык ільга было прынамсі пайсьці ў каморку, прысесьці на скамейку, а час ад часу й што ўкусіць. Толькі некалькі разоў, ідучы ў прыбіральню, я сутыкалася зь ім вачыма. Звычайны пагляд збачэнца, якому падабаюцца прадаўшчыцы й афіцыянткі. Нічога асаблівага, такіх тут процьма.

Зрэшты, напарніцы першымі заўважылі, што тут нешта ня тое. Пачалі казаць мне: ён неяк дзіўна на цябе пазірае. Напэўна, ты яму падабаесься. Ну й што з таго, кажу. He пашанцавала яму, значыцца.

Наагул, зь людзьмі мне працавалася цяжка. Ня толькі зь ім. Але з астатнімі было лягчэй: яны ўспрымалі мяне як аўтамат па выдачы напояў і прысмакаў. Прынамсі, дакладна ня бачылі ўва мне «чалавека». Перад імі ня трэба было саромецца за тое, што мне ўжо амаль трыццаць, а я так і ня здолела знайсьці сабе ані людзкай працы, ані мужыка, які пазбавіў бы мяне неабходнасьці бегаць у якасьці прыслужніцы абы перад кім. Што хачу сказаць: у ім мяне раздражняла менавіта ягонае спачуваньне й беспадстаўная, нават празьмерная цікавасьць да мяне.

Аднойчы ўвечары, пад канец дня, калі пачынала ўжо быць вальней і можна было прынамсі крыху перавесьці дых, я сядзела ў падсобцы, хаваючыся ад пары назолістых і заўжды раздражнёных немцаў, якія, як мне падалося, урэшце сышлі, так мяне й не дачакаўшыся. I тут чую высокі няўпэўнены голас, з акцэнтам гукае: «Спадарычна!» Адразу адчула нядобрае. Паволі высоўваюся ён, хто ж іншы. Прынёс мне назад каву, якую я літаральна хвіліну таму яму наліла, і кажа: «Выбачайце, гэта піць немагчыма». «Дык чаго ж вы сюды ходзіце», ледзь была не запыталася я. «Што ня так?», кажу. Ён пачаў мне неяк прыніжана, быццам спрабуючы сам увайсьці ў маё прыніжанае сацыяльнае становішча, тлумачыць, што кава ў нас, маўляў, вельмі смачная, а галоўнае недарагая, але вось толькі халодная. А ён п'е, значыцца, толькі гарачую каву.

Тады я ўпершыню зірнула на яго ўважліва й мусіла зь неахвотай прызнаць, што на выгляд ён быў даволі сымпатычны. Толькі што з гэтага ня мой тып. Маці казала: у жанчыны прыгажосьць гэта ўсё, у мужчыны зусім нічога. Да таго ж, малы ростам: ледзь вышэйшы за мяне. Што ж, прынамсі, не ніжэйшы. Зрэшты, ніжэйшыя за мяне бываюць толькі дзеці і ліліпуты.

Ягоная нерашучасьць і разгубленасьць мяне насьмяшыла: я не стрымалася і ўсьміхнулася. Мне падалося, што ў яго ўваччу зазьзяла радасьць. Здаецца, ён таксама мне ўсьміхнуўся. Мне стала яго шкада: ён, мабыць, думаў, што ў маёй усьмешцы было нешта асабістае. Але насамрэч нас вучаць усьміхацца ўсім. Mae словы й паводзіны на працы ня маюць са мною нічога агульнага. Гэтак у нас паводзяць сябе ўсе.

Пасьля гэтага доўгі час паўтаралася тое самае: ён прыходзіў да нас кожны дзень, а той самай гадзіне, замаўляў тую самую чорную каву й салодкае печыва з крэмам хутчэй для выгляду, бо звычайна яго не даядаў. Нічога дзіўнага: ведалі б вы, з чаго і як вырабляецца гэтае печыва! Але пра гэта лепей ня будзем

Зважаць на яго ў мяне па-ранейшаму не было часу. Мяне якраз цікавіў адзін высокі амэрыканец, з выгляду бізнэсмэн, які заўсёды прыходзіў да нас раніцай сьнедаць і ўвесь час шырока мне ўсьміхаўся. Прынамсі, гэта быў бляндын, у адрозьненьне ад майго вечаровага прыхільніка, што быў такі ж самы чарнявы, як і я брунэты, на жаль для яго, ніколі не былі ў маім гусьце.

Неяк месяцы праз тры, ужо была позьняя восень, той мой дзівак падыходзіць да мяне й кажа: «Скажэце, Вера, у колькі вы сёньня заканчваеце працу?» Я ледзь ня ўпала трэба было мяне бачыць. Дзяўчаты адразу схаваліся ў каморку, хіхікаючы. На «вы», ды яшчэ й Вера! Думаеце, адкуль ён ведаў маё імя? На нашай працоўнай форме таблічка зь імем абавязковасьць. На ўсялякі выпадак. Аднак за ўвесь час сваёй працы я не прыгадваю ні разу, каб хтосьці з кліентаў зьвяртаўся да мяне па імі ён быў першым і, як аказалася, апошнім.

«А дзясятай», кажу. «А што вы робіце пасьля?», пытаецца. «Дадому іду», адказваю. «Што ж яшчэ». I гляджу на яго ўважліва, проста ў вочы вытрымае ці не? Ён сумеўся, але ненадоўга. «А калі б я запрасіў вас на вячэру, вы б пайшлі?», пытаецца ён гэтым сваім дрыготкім, як у падлетка, голасам. Паводле ягонага выгляду было ясна, што ён гатовы праваліцца скрозь зямлю. У вас, маўляў, такая цяжкая праца, і вы робіце яе так добра. (Тры разы «ха-ха»!) Я вырашыў зрабіць для вас проста такі падарунак. He ўспрымайце гэта як нешта асабістае, і ўсё такое.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора