Майн Рыд - Коннік без галавы стр 5.

Шрифт
Фон

Усё гэта, а таксама празмерная самаўпэўненасць, з якой ён узяўся сам весці караван, вымушаюць цяпер пляменніка плантатара адчуваць пакутлівы сорам. Яго настрой робіцца змрочным, калі набліжаецца карэта і цудоўныя вочы бачаць яго разгубленасць.

Пойндэкстэр больш не задае пытанняў. Усім цяпер ясна, што яны збіліся з дарогі. Нават басаногія пешаходы пазналі сляды сваіх ног і зразумелі, што ідуць па гэтых месцах ужо другі раз.

Караван зноў спыніўся; коннікі ўзбуджана раяцца. Становішча сурёзнае так думае і сам плантатар. Ён страціў надзею да наступлення цемнаты закончыць падарожжа, як меркавалася раней.

Але гэта яшчэ не самая вялікая бяда. Хто ведае, што чакае іх наперадзе? Выпаленая прэрыя поўная небяспек. Можа стацца, што ім давядзецца правесці тут ноч і не будзе дзе ўзяць вады, каб напаіць мулаў. А можа, і не адну ноч?

Але як жа знайсці дарогу? Сонца пачынае хіліцца да захаду, хаця ўсё яшчэ стаіць занадта высока, каб улавіць, у які бок яно рухаецца; аднак праз некаторы час можна будзе вызначыць кірункі свету.

Але што толку? Нават калі яны даведаюцца, дзе знаходзіцца ўсход, захад, поўнач, поўдзень, нічога не зменіцца яны згубілі напрамак!

Калхаўн стаў асцярожней. Ён ужо больш не прэтэндуе на ролю правадніка. Пасля такой ганебнай няўдачы ў яго не хапае на гэта смеласці.

Хвілін дзесяць яны раяцца, але ніхто не можа прапанаваць разумны план дзеянняў. Ніхто не ведае, як вырвацца з гэтай чорнай прэрыі, якая зацягвае чорнай заслонай не толькі сонца і неба, але і твары тых, хто трапіў у яе межы.

Высока ў небе зявілася чарада чорных грыфаў. яны ўсё набліжаюцца. Некаторыя з іх апускаюцца на зямлю, другія кружацца над галовамі заблудзіўшых падарожнікаў. У паводзінах драпежнікаў ёсць нешта злавеснае.

Прайшло яшчэ дзесяць цяжкіх хвілін. I раптам да людзей вярнулася бадзёрасць: яны ўбачылі конніка, які скакаў прама да абозу.

Якая нечаканая радасць! Хто б мог падумаць, што ў такім месцы можна сустрэць чалавека! Зноў надзея засвяцілася ў вачах вандроўнікаў у конніку, што набліжаўся да іх, яны бачаць свайго выратавальніка.

 Ён жа едзе да нас, ці не так?  спытаў плантатар, не верачы сваім вачам.

 Так, бацька, ён едзе прама да вас,  адказаў Генры і стаў крычаць і размахваць капелюшом высока над галавой, каб прыцягнуць увагу конніка.

Але гэта было залішне коннік і без таго заўважыў спынены караван. Ён скакаў галопам і хутка наблізіўся настолькі, што можна было аклікнуць яго.

Ён нацягнуў павады, толькі калі мінуў абоз, і падехаў да плантатара і яго спадарожнікаў.

 Мексіканец,  прашаптаў Генры, зірнуўшы на адзенне незнаёмца.

 Тым лепш,  гэтак жа ціха адказаў яму бацька.  Тады ён напэўна ведае дарогу.

 Нічога мексіканскага ў ім няма, акрамя касцюма,  прамармытаў Калхаўн.  Я зараз гэта праверу Buenos dіas, cavallero! Esta Vuestra Mexіcano? (Добры дзень, кабальера! Вы мексіканец?)

 О не,  адказаў той, усміхнуўшыся.  Я зусім не мексіканец. Я магу гаварыць з вамі па-іспанску, калі хочаце, але мне здаецца, вы лепш зразумееце мяне, калі мы будзем гаварыць па-англійску гэта ж ваша родная мова? Ці не так?

Калхаўн падумаў, што дапусціў нейкую памылку ў сваёй фразе ці ён справіўся з вымаўленнем, і па гэтаму ўстрымаўся ад адказу.

 Мы амерыканцы, сэр,  адказаў Пойндэкстэр з пачуццём абражанай нацыянальнай годнасці. Затым, нібы баючыся пакрыўдзіць чалавека, ад якога чакаў дапамогі, дадаў: Так, сэр, мы ўсе амерыканцы, з паўднёвых штатаў.

 Гэта лёгка вызначыць па вашых спадарожніках,  сказаў коннік з ледзь улоўнай пагардлівай усмешкай, зірнуўшы ў бок неграў-нявольнікаў. Няцяжка заўважыць таксама,  дадаў ён,  што вы ўпершыню падарожнічаеце па прэрыі. Вы збіліся з дарогі.

 Так, сэр, у вас няма ніякай надзеі знайсці яе, калі толькі вы не будзеце так ласкавы і не дапаможаце нам.

 Ці варта гаварыць пра такія дробязі! Зусім выпадкова я заўважыў вашы сляды, калі ехаў па прэрыі. Я зразумеў, што вы заблудзілі, і прыскакаў сюды, каб дапамагчы вам.

 Гэта вельмі высакародна з вашага боку. Мы вам удзячны, сэр. Мяне завуць Пойндэкстэр Вудлі Пойндэкстэр з Луізіяны. Я купіў маёнтак на беразе Ляоны, паблізу ад форта Індж. Мы спадзяваліся дабрацца туды завідна. Як вы думаеце, мы паспеем?

 Разумеецца. Калі толькі будзеце прытрымлівацца маіх указанняў.

Сказаўшы гэта, незнаёмец адехаў на некаторую адлегласць убок і паскакаў на вяршыню ўзгорка. Адтуль ён стаў напружана ўглядацца ў далячынь, відаць стараючыся вызначыць, у якім напрамку павінны рухацца падарожнікі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3