Майн Рыд - Коннік без галавы стр 4.

Шрифт
Фон

Услед за шчоўканнем пугі чуецца тупат капытоў васьмідзесяці мулаў, змешаны з рыпеннем калёс. Фургоны зноў рушылі ў дарогу.

Мулы ідуць шпарчэй. Чорная прастора, нязвыклая для вачэй жывёл, нібы падганяе іх; ледзь паспеўшы даткнуцца да попелу капытамі, яны зноў падымаюць ногі. Маладыя мулы храпуць са страху. Паціху яны заспакойваюцца і ідуць за старэйшымі роўным крокам.

Так караван праходзіць каля мілі. Затым ён зноў спыняецца. Гэта распарадзіўся чалавек, які сам вызваўся быць правадніком. Ён нацягвае павады, але ў позе яго ўжо няма ранейшай самаўпэўненасці. Мабыць, ён заклапочаны, не ведае, куды ехаць.

Ландшафт, калі яго толькі можна так назваць, змяніўся, але не да лепшага. Усё па-ранейшаму чорнае да самага гарызонта. Толькі паверхня ўжо не роўная: яна стала хвалістай. Ланцугі ўзгоркаў перамяжоўваюцца далінамі. Нельга сказаць, што тут зусім няма дрэў, хаця тое, што ад іх засталося, наўрад ці можна так назваць. Тут былі дрэвы да пажару алгароба, мескіта і яшчэ некаторыя віды акацыі раслі тут адзінкава і гаямі. Іх перыстае лісце знікла без следу, засталіся толькі абвугленыя ствалы і пачарнелае галлё.

 Ты збіўся з дарогі, мой друг?  пытае плантатар, таропка падязджаючы да пляменніка.

 He, дзядзька, пакуль не. Я спыніўся, каб агледзецца. Нам трэба ехаць вось па гэтай даліне. Няхай караван працягвае шлях. Мы едзем правільна, я за гэта ручаюся.

Караван зноў рушыць. Спускаецца ўніз па схіле, накіроўваецца ўздоўж даліны, зноў узбіраецца па адкосе і на грэбені ўзвышша зноў спыняецца.

 Ты ўсё ж збіўся з дарогі, Каш?  паўтарае сваё пытанне плантатар, падязджаючы да пляменніка.

 Чорт вазьмі! Баюся, што твая праўда, дзядзька. Але скажы, які дябал мог бы наогул адшукаць дарогу на гэтым папялішчы!.. Не-не!  раптам усклікае Калхаўн, убачыўшы, што карэта падехала зусім блізка.  Мне цяпер усё зразумела. Мы едзем правільна. Рака павінна быць вунь у тым напрамку. Уперад!

I капітан прышпорыў каня, відаць сам не ведаючы, куды ехаць. Фургоны рухаюцца за ім, але з-пад увагі вазніцаў не выпала збянтэжанасць Калхаўна. Яны заўважаюць, што абоз рухаецца не прама ўперад, a кружыць па далінах паміж гаямі.

Але вось бадзёры вокліч важатага адразу падымае настрой падарожнікаў. Дружна шчоўкаюць пугі, чуюцца радасныя выкрыкі.

Вандроўнікі зноў на дарозе, дзе да іх праехала, мабыць, з дзясятак павозак. I гэта было зусім нядаўна: сляды калёс і капытоў свежыя, нібы зроблены яны гадзіну назад. Відаць, па выпаленай прэрыі праехаў такі ж караван.

Як і яны, ён, мабыць, браў кірунак да берагоў Ляоны; вельмі верагодна, што гэта ўрадавы абоз, які накіроўваецца ў форт Індж. У такім выпадку застаецца толькі рухацца па яго слядах. Форт знаходзіцца ў тым жа напрамку, толькі крыху далей за новы маёнтак.

Нічога лепшага нельга было і чакаць. Ад збянтэжанасці Калхаўна не застаецца і следу, ён зноў узняўся духам і з пачуццём адкрытага самаздаволення аддае распараджэнне рухацца.

На працягу мілі, а можа, і болей караван ідзе па знойдзеных слядах. Яны вядуць не прама ўперад, а кружаць сярод абгарэлых гаёў. Самаздаволеная ўпэўненасць Касія Калхаўна пераходзіць у змрочны смутак. На твары яго адбіваецца глыбокі адчай, калі ён урэшце здагадваецца, што сляды сарака чатырох калёс, па якіх яны едуць, былі пакінуты карэтай і дзесяццю фургонамі тымі самымі, што едуць зараз за ім і з якімі ён прайшоў увесь шлях ад заліва Матагорда.

2. След ласо

He засталося ніякіх сумненняў, што фургоны Вудлі Пойндэкстэра ішлі па слядах сваіх жа калёс.

 Нашы сляды!  прамармытаў Калхаўн; зрабіўшы гэта адкрыццё, ён нацягнуў павады і пачаў сыпаць праклёны.

 Нашы сляды? Што ты гэтым хочаш сказаць, Касій? Няўжо мы едзем

 па нашых уласных слядах. Так, іменна гэта я і хачу сказаць. Мы апісалі поўны круг. Глядзіце: вось задні капыт майго каня адбітак паловы падковы, а вось сляды неграў. Цяпер я пазнаю і месца. Гэта той самы ўзгорак, адкуль мы спускаліся пасля нашага апошняга прыпынку. Вось ужо чартоўскі не пашанцавала дарэмна праехалі каля дзвюх міль!

Цяпер на твары Калхаўна бачыцца не толькі разгубленасць на ім зявілася горкая прыкрасць і сорам. Гэта ён вінаваты, што ў караване няма сапраўднага правадніка. Той, якога нанялі ў Індыяноле, суправаджаў іх да апошняй стаянкі; там, паспрачаўшыся з ганарыстым капітанам, папрасіў разлік і адправіўся назад.

Усё гэта, а таксама празмерная самаўпэўненасць, з якой ён узяўся сам весці караван, вымушаюць цяпер пляменніка плантатара адчуваць пакутлівы сорам. Яго настрой робіцца змрочным, калі набліжаецца карэта і цудоўныя вочы бачаць яго разгубленасць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3