Майн Рыд - Коннік без галавы стр 21.

Шрифт
Фон

 Ну, містэр Фялім,  усклікнуў Зеб,  цяпер трымайся! Калі я не напалохаю тваю баязлівую душу так, што ты не заснеш да ранку, то я дурань, які не можа адрозніць сарыча ад індыка. Пачакай жа!

I паляўнічы накіраваўся да хаціны; ціхенька пракраўшыся пад яе ценем, ён пусціў вужа ўнутр кола з вяроўкі, якім Фялім акружыў сваё жыллё.

Вярнуўшыся на сваю травяную пасцель, паляўнічы яшчэ раз нацягнуў коўдру і прамармытаў:

 «Курачка» не перапаўзе цераз вяроўку гэта напэўна; ясна і тое, што яна аблазіць усё, шукаючы выхаду. I калі змяя праз паўгадзіны не забярэцца на гэтага ірландскага дурня, то Зеб Стумп сам дурань Стой! Што гэта? Чорт вазьмі, ці не ўжо?

Калі б паляўнічы хацеў сказаць яшчэ што-небудзь, то ўсё роўна не было б чутна, таму што падняўся такі неверагодны шум, які мог бы разбудзіць усё жывое на Аламо і на адлегласці некалькіх міль у наваколлі.

Спачатку пачуўся немы крык ці, дакладней, лямант такі, які мог вырвацца толькі з глоткі Фяліма ОНіла.

Затым голас Фяліма патануў у хоры сабачага браxy, конскага фыркання і ржання; гэта працягвалася без перапынку некалькі хвілін.

 Што здарылася?  спытаў мустангер, саскочыўшы з ложка і навобмацак прабіраючыся да ахопленага жахам слугі. Што на цябе найшло? Ці ты ўбачыў прывід?

 О, майстар Морыс, горш! На мяне напала змяя! Яна мяне ўсяго пакусала!.. Святы Патрык, я бедны, прапашчы грэшнік! Я, мабыць, зараз памру

 Пакусала змяя? Пакажы дзе?  спытаў Морыс, спешна запальваючы свечку.

Разам з паляўнічым, які ўжо паспеў зявіцца ў хаціне, ён стаў аглядаць Фяліма.

 Я не бачу ніякіх укусаў, працягваў мустангер, пасля таго як старанна агледзеў усё цела слугі.

 Няма нават драпіны,  адазваўся Стумп.

 He ўкусіла? Але ж яна поўзала па мне, халодная, як міласціна.

 А ці была тут змяя?  спытаў Морыс з сумненнем у голасе.  Можа, гэта толькі прыснілася табе?

 Якое там прыснілася, майстар Морыс! Гэта была сапраўдная змяя. Праваліцца мне на гэтым месцы!

 Можа, і была змяя,  умяшаўся паляўнічы.  Паглядзім раптам знойдзем яе. Дзіўна ўсё ж! Вакол вашага дома ляжыць вяроўка з конскага воласу. Як жа гэта гадзюка магла перабрацца цераз яе?.. Вунь, вунь яна!

Кажучы гэта, паляўнічы паказаў у куток пакоя, дзе, скруціўшыся кальцом, ляжала змяя.

 Дык гэта ўсяго толькі «курачка»!  працягваў Стумп.  Яна не страшней за голуба. Пакусаць яна не магла, але ж мы ўсё роўна з ёю расправімся.

Паляўнічы схапіў вужа, высока падняў і кінуў вобзем з такой сілай, што амаль пазбавіў яго здольнасці рухацца.

 Вось і ўсё, містэр Фялім,  сказаў Зеб, наступаючы на галаву змяі сваім цяжкім абцасам.  Кладзіся і спі спакойна да ранку: змяя цябе больш не кране.

Падштурхваючы нагой забітага вужа і весела пасмейваючыся, Зеб Стумп выйшаў з хаціны, зноў расцягнуўся на траве на ўвесь свой агромністы рост і на гэты раз нарэшце заснуў.

8. Мнаганожка

Пасля расправы са змяёй усе супакоіліся. Брэх сабакі спыніўся разам з лямантам Фяліма. Мустангі зноў спакойна стаялі пад ценем дрэў.

У хаціне ўсталявалася цішыня; толькі час ад часу было чуваць, як круціўся ірландзец на падсцілцы з мустангавай шкуры, не верачы больш у абарону кабрыэста.

Звонку цішыню парушаў толькі адзін гук, зусім не падобны на шолахі, якія даносіліся з хаціны. Гэта было нешта сярэдняе паміж шыпеннем алігатара і кваканнем жабы; аднак, паколькі гэты гук вылятаў з ноздраў Зеба Стумпа, наўрад ці ён мог быць чым-небудзь іншым, чым здаровым храпам заснулага паляўнічага. Яго гучнасць сведчыла, што Зеб моцна спіць.

Паляўнічы заснуў амаль адразу, як толькі зноў улёгся унутры вяровачнага кола. Жарт, які ён сыграў з Фялімам, каб адпомсціць за перапынены сон, заспакойліва падзейнічаў на яго, і ён цяпер цешыўся поўным адпачынкам.

Амаль цэлую гадзіну працягваўся гэты дуэт; час ад часу яму акампаніравалі крыкі вушастай савы і тужлівае выццё каёта.

Але вось зноў загучаў хор. Запявалам, як і ў мінулы раз, быў Фялім.

 Ратуйце, гіну!  закрычаў нечакана ірландзец, разбудзіўшы не толькі свайго гаспадара ў хаціне, але і госця на лужку.  Святая Дзева! Заступніца чыстых душ! Выратуй мяне!

 Выратаваць цябе? Ад каго?  спытаў Морыс Джэральд, зноў саскочыўшы з пасцелі і спешна запальваючы святло.  Што здарылася?

 Другая змяя, ваша міласць. Ох! Яй-богу, гадзюка, злейшая за тую, якую забіў містэр Стумп. Яна пакусала мне ўсе грудзі. Месца, дзе яна прапаўзла, гарыць, быццам каваль з Балібалаха апёк мяне распаленым жалезам.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3