Майн Рыд - Коннік без галавы стр 14.

Шрифт
Фон

У масіў лесу з боку ракі месцамі ўкліньваліся невялікія лугі, або саванны, парослыя сакавітай травой, вядомай у мексіканцаў пад назвай «грама».

На. адной з такіх паўкруглых палянак ля самай ракі прытулілася апісаная намі немудрагелістая хаціна; ствалы дрэў нагадвалі калоны, што падтрымлівалі дах ляснога тэатра.

Хаціна стаяла ў цяні, схаваная сярод дрэў. Здавалася, гэта зацінінае месца было абрана невыпадкова. Пабудову можна было бачыць толькі з боку ракі, і то толькі ў гам выпадку, калі стаць прама насупраць яе. Прымітыўная прастата будыніны і паблеклыя фарбы рабілі яе яшчэ больш непрыметнай.

Домік быў памерам з вялікую палатку. Акрамя дзвярэй, у ім не было іншых адтулін, калі не лічыць невялікага ачага, складзенага ля адной са сцен. Драўляная рама дзвярэй была абцягнута конскай шкурай і завешана пры дапамозе навесаў, зробленых з такой жа шкуры.

Ззаду хаціны знаходзіўся навес, падпёрты шасцю стаўбамі і пакрыты лісцем юкі; ён быў абнесены невялікай загараддзю з папярочных жэрдак, пры вязавых да ствалоў суседніх дрэў.

Такой жа загараддзю быў абнесены ўчастак лесу каля акра велічынёй, размешчаны паміж хацінай і адвесным берагам ракі. Зямля там была ўсеяна мноствам адбіткаў капытоў і месцамі цвёрда ўтаптана; няцяжка было здагадацца, што гэта караль загон для дзікіх коней мустангаў.

Сапраўды, унутры гэтага загона знаходзілася каля дзясятка коней. Іх дзікія, перапужаныя вочы і парывістыя рухі не пакідалі сумнення ў тым, што яны толькі нядаўна злоўлены і што ім нялёгка пераносіць няволю.

Убранне хаціны не пазбаўлена было некаторай утульнасці і камфорту. Сцены ўпрыгожваў суцэльны дыван з мяккіх бліскучых шкур мустангаў. Шкуры чорныя, гнядыя, плямістыя і беласнежныя радавалі вока: відаць было, што іх падабраў чалавек з густам.

Мэбля была надзвычай простая: ложак козлы, абцягнутыя конскай шкурай, дзве самаробныя табурэткі паменшаная разнавіднасць таго ж узору, і просты стол, збіты з аполкаў юкі, вось і ўсё абсталяванне. У кутку віднелася нешта накшталт другой пасцелі яна была змайстравана з тых жа непазбежных конскіх шкур.

Зусім нечаканымі ў гэтай сціплай хаціне былі паліца з кнігамі, пяро, чарніла, паштовая папера і газеты на стале.

Былі тут і іншыя рэчы, якія не толькі напаміналі аб цывілізацыі, але і гаварылі аб вытанчаным гусце: цудоўны скураны куфэрак, двухствольная стрэльба, сярэбраны кубак чаканнай работы, паляўнічы рог і сярэбраны свісток.

На падлозе стаяла некалькі прадметаў кухоннага начыння, пераважна бляшаных; у кутку вялікая бутля ў лазовай пляцёнцы, у якой, мабыць, быў напітак больш моцны, чым вада з Аламо.

Астатнія рэчы тут былі да месца: мексіканскае, з высокай лукой, сядло, аброць з плеценага конскага воласу, такія ж павады, два ці тры серапе, некалькі маткоў сырамятнага рэменя.

Такім было жыллё мустангера, такім было яго абсталяванне.

На адной з табурэтак пасярод пакоя сядзеў чалавек, які ніяк не мог быць самім мустангерам. Ён зусім не быў падобны на гаспадара. Наадварот, па ўсяму яго выгляду па выяўленню звыклай пакорнасці можна было беспамылкова сказаць, што гэта слуга.

Аднак ён зусім не быў дрэнна апрануты і не рабіў уражання чалавека галоднага ці наогул абяздоленага. Гэта быў таўстун з капой рыжых валасоў і з чырвоным тварам; на ім быў касцюм з грубай тканіны напалову плісавы, напалову вельветавы. З плісу былі пашыты яго штаны і гетры; а з вельвету, некалі бутэлечна-зялёнага колеру, але ўжо даўно выцвілага і цяпер амаль карычневага,  паляўнічая куртка з вялікімі кішэнямі на грудзях. Фетравы капялюш з шырокімі апушчанымі палямі давяршаў касцюм гэтага чалавека, калі не ўпамянуць грубую каленкоравую кашулю з абыякава завязаным вакол шыі чырвоным шалікам і ірландскія чаравікі.

He толькі ірландскія чаравікі і плісавыя штаны выдавалі яго нацыянальнасць. Яго губы, нос, вочы, уся яго знешнасць і манеры гаварылі аб тым, што ён ірландзец.

Калі б у каго-небудзь і ўзнікла сумненне, то яно рассеялася б, як толькі таўстун адкрыў бы рот, каб пачаць гаварыць што ён і рабіў час ад часу,  з такім вымаўленнем гавораць толькі ў графстве Голуэй. Можна было падумаць, што ірландзец размаўляе сам з сабою, бо ў хаціне, акрамя яго, быццам нікога не было. Аднак гэта было не так. На падсцілцы з конскай шкуры перад тлеючым ачагом, уткнуўшыся носам у попел, ляжаў вялікі сабака. Здавалася, ён разумеў мову свайго субяседніка. Ва ўсякім разе, чалавек звяртаўся да яго, нібы чакаў, што ён зразумее кожнае слова.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3