Конан-Дойль Артур - Знак чатырох

Шрифт
Фон

Артур Конан Дойл

Знак чатырох

Пераклад з англійскай Кацярыны Маціеўскай і Ганны Янкуты паводле выдання:

Arthur Conan Doyle. Sherlock Holmes: The Complete Stories. Wordsworth Editions, 2006.


У афармленні вокладкі выкарыстаны фотаздымак «The Governor-General of India George Curzon and Mary Curzon on the elephant Lakshman Prasad 29.12.1902 in Delhi» з калекцыі Яахіма К. Баўцэ


© К. С. Маціеўская, Г. В. Янкута, пераклад на беларускую мову, 2017

© Выданне на беларускай мове. Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017

© Распаўсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Раздзел 1. Навука дэдукцыі

Шэрлак Холмс узяў з каміннай паліцы бутэлечку і дастаў з сафянавага футарала шпрыц для падскурных інекцыяў. Доўгімі белымі нервовымі пальцамі ён насадзіў на шпрыц тонкую іголку і падвярнуў левую манжэту кашулі. Некалькі секундаў ён задуменна пазіраў на сваё мускулістае перадплечча і запясце усё ўсыпанае незлічонымі слядамі ранейшых уколаў. Потым уваткнуў вастрыё ў вену, выціснуў поршань да канца і з глыбокім уздыхам асалоды адкінуўся ў вельветавым фатэлі.

Доўгія месяцы назіраў я гэтую сцэну тры разы на дзень, але, нават прызвычаіўшыся, не мог змірыцца. Больш за тое відовішча з кожным днём раздражняла ўсё мацней, і начамі я мучыўся ад думкі, што мне не хапае мужнасці пратэставаць. Зноў і зноў кляўся я выказаць сябру ўсё, што пра гэта думаю, але яго стрыманая і нават абыякавая натура наўрад ці паддалася б хоць якім захадам, што абмяжоўвалі яго свабоду. Яго магутны розум, дасканалыя метады працы і многія іншыя высока шанаваныя мной надзвычайныя здольнасці дадавалі мне нерашучасці і прымушалі адмовіцца ад свайго намеру.

Але ў той дзень ці то праз бургундскае, выпітае мной за абедам, ці то праз тое, што надзвычай марудныя і ўзважаныя дзеянні Холмса давялі мяне да мяжы я раптам зразумеў, што больш не вытрымліваю.

 І што ў нас на сёння? спытаў я. Морфій ці какаін?

Холмс апатычна падняў вочы ад разгорнутага толькі што гатычнага старадрука.

 Какаін, адказаў ён, сяміпрацэнтны раствор. Хочаце паспрабаваць?

 Ні ў якім разе, адрэзаў я. Маё здароўе пасля афганскай кампаніі яшчэ не зусім паправілася. Я не збіраюся даваць арганізму лішнюю нагрузку.

Мая гарачнасць прымусіла Холмса ўсміхнуцца.

 Можа, вы і маеце рацыю, Ўотсан, сказаў ён. Здаецца, какаін не найлепшым чынам уздзейнічае на здароўе. Затое ён так цудоўна стымулюе думку і праясняе розум, што на яго пабочныя дзеянні я не звяртаю ўвагі.

 Але падумайце, якую цану вы плаціце! настойваў я. Вы кажаце, што наркотык абуджае мозг і паляпшае яго дзейнасць, але тканкі вашага цела ўсё больш змяняюцца, а гэта цягне за сабой паталагічныя незваротныя працэсы, пастаянную слабасць у найлепшым выпадку. Вы ж ведаеце пра кепскую рэакцыю арганізму на ўколы. Ці вартая аўчынка вычынкі? Чаму дзеля асалоды, якая хутка мінае, вы рызыкуеце сваімі бліскучымі здольнасцямі, падараванымі вам прыродай? Успомніце, што з вамі гаворыць не толькі ваш сябар, але і доктар, які ў пэўным сэнсе адказвае за ваш стан.

Холмс, здавалася, зусім не пакрыўдзіўся. Больш за тое, размова яму падабалася, бо ён звёў кончыкі пальцаў і зручна абапёрся локцямі на ручкі фатэля.

 Мой мозг паўстае супраць бяздзеяння, сказаў ён. Дайце мне загадку, дайце працу, дайце найскладанейшую крыптаграму ці самую заблытаную праблему і я адчую сябе як рыба ў вадзе. Я забуду пра любыя штучныя стымулятары. Але шэрае штодзённае існаванне я ненавіджу. Я прагну разумовага напружання дзеля гэтага і абраў сваю незвычайную прафесію ці, хутчэй, нават стварыў яе, бо такіх, як я, у свеце больш няма.

 Вы адзіны прыватны дэтэктыў у свеце? спытаў я, падымаючы бровы.

 Адзіны прыватны дэтэктыў-кансультант, адказаў ён. Я апошні і найвышэйшы апеляцыйны суд у дэтэктыўнай справе. Калі Грэгсан, ці Лестрад, ці Этэлні Джонс не могуць справіцца з праблемай а так яно звычайна і бывае, яны ідуць да мяне. Я як эксперт вывучаю ўсе падрабязнасці і выказваю сваё меркаванне меркаванне спецыяліста. Мне не патрэбная слава. Маё імя не зяўляецца ў газетах. Найлепшая мая ўзнагарода гэта сама праца, цудоўная магчымасць прымяніць свае выбітныя здольнасці. Але вы ўжо сутыкаліся з маімі метадамі ў справе Джэферсана Хоўпа.

 Канечне, сутыкаўся, сказаў я, памякчэўшы. Нішто ў свеце так мяне не ўражвала. Я нават апісаў гэтую гісторыю ў невялічкай кніжцы з трохі вычварнай назвай «Эцюд у пунсовым».

Холмс сумна кіўнуў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3