Макс Шчур - Галасы (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

5

 Капут,  канстатаваў Замоўца, адпускаючы рукой маю галаву, што бязгучна апусцілася на клавіятуру, ад чаго манітор зноў весела заміргаў па-над мною сваім прастакутным німбам, і мой погляд мімаволі адлюстраваў дробныя літары недапісанага тэксту.  То-бок капец, я хацеў сказаць.

 Маем тое, што ён нам вінаваты?  запытаўся ягоны Напарнік.

Замоўца зірнуў на экран, прабегся вачыма па радках і скрушна пакруціў галавой.

 Трасцы,  вылаяўся ён.  У прынцыпе, няблага, але ў параўнанні з тым апошнім сном, які яго забіў,  мабыць жа, абы-што Як заўжды, найлепшае пакінуў сабе. Эх, не варта было выдаваць яму опіум

 А я вам казаў,  уставіў Напарнік,  што ён перадазнецца.

 Наступным разам кажы гучней,  вызверыўся Замоўца.  Хадзем адсюль.

Экзекуцыя

Вёска пазбаўляе духоўнага чалавека ўсяго і не дае яму (амаль) нічога яна штораз духоўна яго спусташае і ўрэшце знішчае.

Томас Бэрнгард, «Пляменнік Вітгенштайна»

Тук-тук-тук-тук.

Тук-тук-тук.

Тук-тук-тук-тук-тук-тук.

На вёсцы мяне штодня абуджае мой даўні таварыш дзяцел. Гэта нашмат горш за будзільнік той ільга прынамсі выключыць, нават услепкі, у стане паўсну. З дзятлам зрабіць немагчыма папросту ні халеры. Ён відавочна ўпадабаў драўляны кавалак страхі проста над маёй галавой, і хоць ты яго забі, але ён заўсёды будзе вяртацца штораніцы на тое самае месца, у адзін і той жа час. Здаецца, з дапамогай азбукі Морзэ дзяцел імкнецца паведаміць мне штосьці важнае. Альбо проста хоча прадзяўбціся скрозь дрэва да маёй галавы, каб выкалупаць з яе апошнія мазгі. Падазраю, што, калі так станецца, ён будзе расчараваны яму не будзе асабліва чым пажывіцца.

Каторая гадзіна? Гэтае пытанне я задаю сабе цалкам аўтаматычна, нягледзячы на тое, што яно мяне зусім не цікавіць. Дый чаму яно павінна мяне цікавіць? Каб даведацца, колькі я спаў? Я ведаю колькі доўга. Таму мне, шчыра кажучы, нават боязна зірнуць на будзільнік. Зрэшты, адсюль яго не відаць. Дакладней, відаць, але я не бачу стрэлак у мяне слабы зрок. Канец канцоў, якая розніца, каторая гадзіна? Што гэта мяняе? Хіба нейкая лічба можа прымусіць мяне ўстаць?

Вось ужо некалькі месяцаў, якія здаюцца тыднямі, я замкнёны ў гэтай кватэры. Не, мяне ніхто не замыкаў я сам замкнуўся. Зрэшты, маню замыкаў. Замкнула жонка, пасля таго як сышла. Памятаю яшчэ, што мая годнасць не дазволіла мне затрымаць яе.

Я разышоўся з ёю нейкі час таму, на дзень святога Валянціна, так бы мовіць, зрабіў сам сабе і ёй падарунак гэта было самае лепшае і самае нявіннае, што я мог прыдумаць. Усе далейшыя крокі ў нашых адносінах, верагодна, былі б гвалтоўнымі, прычым з абодвух бакоў. Не разумею, што бачаць людзі, асабліва маладыя, у дні святога Валянціна. Чаго яны па ім так шалеюць? Падазраю, што гэтае свята наогул зладзілі, каб перашкодзіць карнавалу. Яно наўпростая супрацьлегласць і процівага паганскаму Купаллю. Купалле свята наладжвання новых стасункаў, Валянцін пацверджання старых. Купалле (заўважце, нашае традыцыйнае свята)  свята здрады, Валянцін свята вернасці, у нейкай ступені нават цнатлівасці. Хіба гэта не сумна?

Зрэшты, менавіта таму на Валянціна здрада ці прынамсі бойка з каханым чалавекам ёсць найсаладзейшым з учынкаў. Хаця наш з жонкаю разыход быў прадвызначаны задоўга да таго дня: ён нагадаў мне сто разоў адкладзеную партыю ў шахматы, хіба што ролю хадоў у ёй адыгрывалі пытанні. Мне здавалася, што я загнаў яе ў безвыходнае становішча, у кут, у цуг-цванг,  але яна, уяўляеце, сказала мне, што ўвесь гэты час гуляла са мною не ў шахматы, а ў паддаўкі! Такім чынам, выйшла, што яна перамагла. Чорныя здаліся. Так ува ўсім: я жыву сваё жыццё (першапачатковы сцэнар якога, відаць, аддалі на рэалізацыю больш таленавітаму рэжысёру) бяздарна і залішне таропка дакладна так, як гуляю ў шахматы. Хуткі пачатак, атака, напор які захлынаецца, будучы залішне непрадуманым, гусарскім, рызыкоўным, а потым доўгая пакута, неахвота здавацца, адчайны супраціў, невыноснае чаканне паступовага, павольнага, але пэўнага разгрому.

Чаму я ўсё-ткі насамрэч з ёю разышоўся? Напэўна, ад суму. Заўсёды надыходзіць час, калі чалавек адчувае, што пара кінуць прымаць той ці іншы наркотык. Пік маёй цікавасці да жанчын прыйшоўся на папярэднія 56 гадоў гэта быў час, які прырода дала мне на завядзенне сямі й трывалага манагамнага стасунку, аднак я легкадумна не скарыстаў яго, і цяпер прыродзе няма чаго прапанаваць мне ў якасці мадэлі звычайнага чалавечага шчасця.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3