На тых жа вокнах, дакладней на шыбах, Вынаходнік расклейвае паведамленні пра свае вынаходкі, якімі ёсць пераважна галаваломкі. Чытаць іх па-любому нашмат цікавей, чым абвесткі на дошцы вясковых уладаў, дзе пішуць у асноўным пра тое, хто дзе памёр. Вынаходнікавы паведамленні пачынаюцца гэтак: «Калі Вы не хочаце, каб з Вашага дзіцяці вырас такі ж даўбб, як Вы самі, купіце яму галаваломку! Вядзецца пра маю ўласную вынаходку ўсяго за тысячу крон». Далей ідзе апісанне галаваломкі, дзе даўббам тлумачыцца яе прынцып. Яго я яшчэ ні разу не зразумеў, хаця дарогаю ў карчму Вынаходнікавы абвесткі заўжды чытаю. Ані дарогаю назад я яго не разумею, хаця тады звычайна прынцып здаецца мне ў чымсьці яснейшы.
Вынаходнік вынаходзіць галаваломкі як на транспарцёры. Чаму ўласна «як»: ён іх і вынаходзіць на транспарцёры, то-бок на трэнажоры для бегу, якім карыстаецца досыць часта, каб падтрымліваць форму. Што яму яшчэ рабіць цягам бегання на трэнажоры, як не вынаходзіць, калі ў яго, у адрозненне ад рэшты вяскоўцаў, няма нават тэлевізара? А няма яго ў яго таму, што ён яго яшчэ не вынайшаў. То ж бо ўсё абсталяванне свайго дому ён прыдумаў сам і змайстраваў уласнымі рукамі, наколькі я магу пра гэта меркаваць з вуліцы. Напрыклад, электрычнага імбрыка ён не мае, гэта пэўна іначай не кіпяціў бы ваду адразу ў конаўцы, засунуўшы ў яе драты ад стольнай люстры. Цыбулю ці капусту ён шынкуе проста на падлозе, гушкаючыся ў фатэлі, у якога замест палазоў дзве навостраныя турэцкія шаблі, накшталт каўзалёў. Пасткі на мышэй ён вырабіў са штучных сківіцаў, таксама навостраных. Мяркуючы паводле таго, як часта Вынаходнік бегае на сваім трэнажоры, я маю падазрэнне, што той адначасова выконвае ролю электрычнага генератара. Ну і гэтак далей.
Дзякуючы сваёй геніяльнасці Вынаходнік хутка дапяў, што стаць галавой мясцовых варятаў у яго няма шансаў, як што ў іх ужо ёсць галава Псіх. Таму ён наважыўся вылучыць сваю кандыдатуру на галаву нармалёвых, то-бок на вясковага старасту. Гэтак у ягоным акне зявіўся перадвыбарчы плакат: «Галасуйце за праф. доктара такога й такога, інжынера, кандыдата навук, месца жыхарства тут, працую вынаходнікам. Абяцаю прадстаўляць інтарэсы ўсіх грамадзянаў з IQ >150 і ачысціць вёску ад даўббаў і паразітаў. Кожны, хто за мяне прагаласуе, у выпадку майго абрання атрымае ў падарунак галаваломку». Пакуль яшчэ Вынаходніка старастам ні разу не абралі, таму ніводнай з ягоных галаваломак я не маю.
Пенсіянерка
А вось калі б на пасаду старасты вылучылася Пенсіянерка, то баюся, што яе б і абралі, магчыма нават адзінагалосна. Бо пра яе ніхто ў вёсцы не ведае, што яна ёутая. Не разумею, як ёй гэта ўдаецца так па-майстэрску затойваць. Што яна ёутая, ведаюць толькі ейныя суседзі па падездзе. Да нас яна пераехала адносна нядаўна уцякла ад сваякоў, якія збіраліся яе замардаваць. Неўзабаве я зразумеў, за што. Адчыніўшы аднойчы раніцай, ці, хутчэй, пасля абеду, дзверы на калідор, я ўбачыў там Пенсіянерку ў майтках і станіку: тая мыла лесвіцу. Я рэзка зачыніў дзверы і сказаў сабе, што ў бар пайду пазней, каб не патаптаць новай суседцы яе працу і пазбегнуць абавязку заводзіць гутарку. Мінулі дзве гадзіны. Я паспрабаваў зноў марна, Пенсіянерка ўсё яшчэ мыла лесвіцу. Мала таго, яна пачала пры гэтым нешта напяваць. Я дапусціў памылку й выйшаў з кватэры. Тут жа выявілася, што Пенсіянерцы толькі гэтага было і трэба, каб нехта з жыхароў урэшце вылез на калідор і яна магла з ім пазнаёміцца. «Нуууу нарэшце, каго бог нясе, у самую пару Я такая-й-такая, новенькая А дзе жонка дома? Што, вы не жанаты? Бач ты яго Слухайце, яечка ў вас ёсць прынамсі? Я тут збіраюся спячы пару булак, толькі вось нешта не магу ўключыць духоўку Вы часам не ў курсе, як гэта робіцца? Во духата, га? А яшчэ й вада не цячэ І даўно вы тут жывяце? Можа, ведаеце якога вопытнага сантэхніка? Тады прынамсі грузчыка? Адным словам, сапраўднага мужыка Мне трэба мэблю сюды перавезці. У мяне надзвычай выгодная канапа Вось толькі ці ўвойдзе яна сюды, неяк тут завузка Каб не давялося праз акно засоўваць А вы куды? На працу, га? А не пазнавата? Я дык ужо на пенсіі, але калі яшчэ працавала, то хадзіла на шостую раніцы А, на шпацыр То давайце я з вамі! На ўлонні прыроды, калі пагода ну такая асалода Што, у бар? Нішто сабе шпацыр Вы, здаецца, не надта любіце прыроду? Ну што ж, тады бывайце Пакуль што»
Прызнайцеся, што і вам яна здаецца амаль нармалёвай, праўда? Калі не лічыць майтак Гэта таму, што вы яшчэ не ведаеце пра яе галоўнага. Цымус у тым, што Пенсіянерка не столькі любіць сапраўдных мужыкоў ці прыборку, колькі краскі. Кветкі. Ужо ўвечары таго ж дня, калі я ўсё-ткі прымусіў сябе вярнуцца з бара дамоў, на Пенсіянерчыных дзвярах красаваў уласнаручна ёю сплецены вянок. Назаўтра па ўсім калідоры ўжо віселі карціны з выявай сланечнікаў карцін было дзесяць, і ўсе яны былі аднолькавыя, прасцей кажучы, гэта была адная й тая ж карціна ў дзесяці асобніках. Не работы Ван Гога, не падумайце самыя звычайныя сланечнікі, па-мойму, гэта была нават фотка. Тады ўжо мне стала ясна, што кепска будзе. На наступны дзень на балконе выстраіўся шэраг гаршчкоў з чымсьці чырвоным, а ў кутку на калідоры зявіўся кактус, усяго толькі на галаву вышэйшы за мяне. На працягу месяца Пенсіянерка паваліла наўкол дома ўсе дрэвы, каб тыя не засцілі яе кветкам сонейка, а на іхным месцы разбіла клумбы, на якіх з таго часу сядзіць, што курыца на яйках. У дадатак яна пачала аплятаць падезд нейкай лазою, у якую па-майстэрску ўпляла нейкую паўзучую квітнеючую брыдоту. Калі адзін бабыль-алергік паспрабаваў супраць гэтага пратэставаць, на яго чыста выпадкова ўпаў з балкону гаршчок. Магілу алергіка Пенсіянерка пачала даглядаць настолькі самааддана, што тая зрабілася найпрыгажэйшай на цвінтары: ад кветак там літаральна не засталося жывога месца, і магіла стала нагадваць наш дом на Каляды ці іншыя святы