Макс Шчур - Галасы (зборнік) стр 12.

Шрифт
Фон

Тэлефонны званок. Відаць, хтосьці памыліўся нумарам. Гнюснае вісклівае бразгатанне. Шчыра кажучы, я паспеў ужо забыцца на гэты гук і толькі цяпер усвядоміў, як быў гэтаму рады: гэтак мяне раздражняў толькі школьны званок, які клікаў мяне з перапынку ў клас. Так, у мяне ёсць тэлефон. Яго, вядома ж, неўзабаве адключаць, бо мне няма чым за яго плаціць. Зрэшты, я імкнуся ім не карыстацца. Дый куды мне званіць? Каму? Апошняй, яшчэ летась, званіла мая даўняя сяброўка таксама замежніца, у якую я быў калісьці платанічна закаханы,  каб паведаміць, што яна зязджае з горада на радзіму. Не змагла знайсці сабе новую працу, а з ранейшай яе пагналі. І ёй, як і мне цяпер, да часу трэба было некуды падзець набытыя за восем гадоў рэчы. Я адмовіў тады ёй, сказаўшы, што мне й самому няма куды дзяваць сваіх трантаў. Вось жа, цяпер мае словы трапілі богу ў вушы.

Званок урэшце перапыняецца, але праз нейкі момант азываецца зноў, як пакутлівы зубны боль. Не, гэта не памылка. Хто гэта можа быць? Намагаюся згадаць, каму з неабачлівасці даваў свой тэлефонны нумар. А? Б? В? З ніводным з іх я не маю ахвоты размаўляць. Хто яшчэ? Здаецца, болей няма каму. А што, калі гэта жонка?

Спяшаюся да тэлефона, але званок змаўкае. Мяне апаноўвае адзін з маіх тыповых прыступаў разюшанасці. Я хапаю тэлефон і з усяе моцы шпурляю яго ў сценку. Слухаўка адлятае, пластык апарата покаецца, але частае, нібы аварыйнае піканне не перарываецца, а гучыць ужо на ўсю кватэру. Трасца! Я падбягаю да тэлефона й пачынаю таўчы яго нагамі: я цябе дабю, пачвара, вісклівая поскудзь! З босай нагі цячэ не заўважаны мною цурок крыві.

* * *

 Хутка ты асушыў Што, цяжка было сёння на працы?

 Не тое слова. Чысты жах. Даўно я так не гарбаціў і не смяяўся.

 Іці тваю, ну ты й цынік. Пазбаўляеш людзей апошняга ламачча, тыя потым пазбаўляюць сябе жыцця, а ты ўсё рагочаш Шакал ты, вось ты хто!

 Ну шакал і шакал У шакала таксама сямя. Але сёння, скажу табе, гэта насамрэч было штосьці. Такое рэдка ўбачыш. За такія моманты я й люблю сваю работу

 Ну каліся ўжо

 Спачатку дзень быў як дзень. Здаецца, пяць так, пяць кватэр мусілі ачысціць. Пенсіянера, дзве цыганскія сямі, аднаго паціпу бізнесоўца, ну й нейкага там прыхадня з усходу З пенсіянерам праблем не было. Нейкі камуністычны злачынца былы вертухай ці штось такое Асаблівага супраціву не чыніў З цыганамі як заўжды, шмат крыку й мала працы, бо не было чаго выносіць, а з хаты іх усё адно мусілі лягавыя выкінуць, бо самі яны змотвацца не хацелі, вядома Ну, бізнесовец з тым наогул як маслам памазаў, бо ў яго, вядома, не хата, а палац, толькі ні халеры там няма, а калі што і ёсць то быццам не ягонае, а сваякоў, а што было ягонага, то ён даўно нібыта распрадаў, каб пазыкі аддаць Не будзеш жа ў яго басейн канфіскоўваць, ясны перац Ну, яны з нашым босам парукаліся, нейкую паперчыну нам падпісаў дый па ўсім. Дык заставаўся яшчэ той інтурыст ніяк не маглі знайсці тую задрыпаную вёску, дзе ён жыве,  думалі яму перазваніць, але ў апошні момант перадумалі: ён усё адно б не сказаў, дый у нашай працы нечаканасць таксама фактар Карацей, падязджаем туды, звонім адчыняе, увесь трымціць, але на першы погляд нібыта ў парадку, ну хіба што крыху нападпітку, як без гэтага Ну, мы ўваходзім у хату бляха муха, людцы мае родныя! Гляджу поўная хата рэчаў, усё на месцы, толькі пабітае ўдрузг! Тэлік ды манітор ад кампютара, відаць, жахнуў кувалдай, засталіся дзве дзюркі агромністыя, як пасля бамбёжкі Пралку таксама расхерачыў, прынамсі гэты, як я яго называю, ілюмінатар У лядоўні кабелі павырываў, ну, карацей, знішчыў, што мог, заставалася толькі мэблю сякерай пасячы, ды, відаць, не мае сякеры нам пашанцавала Хіба што кнігі, сабака, недзе схаваў па пустых паліцах было відаць. Ну не ідыёт? Скажаш, гэта не смешна? Кажу табе, мне з гэтага ўсяго ажно ў сральню закарцела дзякуй богу, што ён хоць унітаз не пабіў Адным словам, поўны афэлак, варят грэбаны. Але самае прыкольнае ўва ўсім гэтым тое, што ўрэшце нічога мы ў яго забіраць не мусілі, бо наш шэф, гэты тормаз, забыўся, што мы яму павінны былі толькі нейкія паперы перадаць маўляў, доўг ягоны ўжо заплацілі, так што мы туды, уласна, дарэмна ўсёй кодлай ездзілі, маглі раней дадому сысці У выніку той дурань гэтую экзекуцыю за нас сам зрабіў Бляха, я не магу

 Халера Маёмасць хоць застрахаваная была?

 Гаўна! Ён быў вінаваты якраз страхавой кампаніі, бо за страхоўку маёмасці два гады не плаціў, дык яму страхоўку скасавалі й справу нам перадалі Іці тваю, гэта называецца як яго іронія лёсу. Скажы? Ну, налі мне яшчэ адзін

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3