Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік) стр 7.

Шрифт
Фон

Яму нікога і нічога не шкада будзе тут пакідаць. Бацькі? Бедныя, затурканыя маралісты, маці, без пары ссівелая, напаўсляпая ад вечнага чытання чужых сшыткаў, з акладам настаўніцы, які больш нагадвае жабрацкую міластыню, чым плату за такую катаржную працу; бацька будаўнік, які ўсё жыццё ляпіў тыпавыя, падобныя адна на адну, як васковыя ромбы ў сотах, цёмныя цесныя клеткі так званыя «кватэры» Што яны бачылі, што ведаюць? Для іх вяршыняй шчасця было тое, што ён скончыў медыцынскі інстытут, а найбольшая мара каб ён гадоў да пяцідзесяці дабіўся таго, што ёсць цяпер Стэльмах Але яны нават не здагадваюцца, якая старасць іх чакае! Вядома, ён забярэ іх адсюль, за імі будзе дагляд, лепшая медыцынская дапамога, лепшыя курорты, спакой, хоць пад канец жыцця яны павінны ўбачыць, што свет намнога шырэйшы і святлейшы за трохпакаёвую клетку панельнага дома ў Вяснянцы

Вінярскі падумаў пра Жану. Не, і Жану шкада пакідаць тут. Шкада нават не столькі Жаны, колькі таго ўспаміну, што з ёю звязаны,  як яна, голая, выціралася ручніком у ванным пакоі, паставіўшы нагу на край ванны, нагнуўшыся

Часта бывае, асабліва на гарадскіх людных вуліцах, што пра каго падумаеш, таго хутка і сустрэнеш. I неяк інтуітыўна Вінярскі пачаў пазіраць на сустрэчных дзяўчат: вось прайшла з такімі ж доўгімі, прыгожымі нагамі, але белая, а Жана чарнявая Вось дзве чарнявыя, і такія ж высокія, з такімі ж нагамі, але ў адной тонкія вусны, другая зусім маладая, відаць, школьніца; а ў Жаны вялікі рот, поўныя вусны, і менш дваццаці гадоў ніяк не дасі

Каля «Юбілейкі» ён спусціўся ў пераход, выйшаў на другім баку вуліцы, якраз на прыпынак,  і знянацку ўбачыў Жану. Яна сядала ў чырвоную «Мазду», каля якой стаялі мужчыны і курылі.

Кроў кінулася яму ў галаву. Але разам з тым яго ахапіла цікаўнасць, жаданне паглядзець, што ж будзе далей,  нібы ён атрымаў магчымасць паглядзець у шчылінку ў пакой, дзе паслалі маладым пасля вяселля. Ён спыніўся сярод людзей на прыпынку і пачаў назіраць за машынаю. Мужчыны курылі, пазіралі на другі бок вуліцы. Хутка з пераходу выйшлі дзве тыя самыя чарнявыя і высокія, і адна, падобная на школьніцу, праходзячы каля Вінярскага, сказала рэзка:

 Не магу, я так

I далей не пачулася, але разанула па вушах і па нервах. Дзяўчаты селі ў «Мазду», якая адразу ж крануўлася і паехала, мужчыны прайшлі трохі ўперад, дзе каля тратуара стаяла яшчэ адна новенькая машына.

А ты не ведаў, што Жана прастытутка, папытаў у сябе Вінярскі. Не, пакідаць яе тут нельга. Ён адпомсціць ёй. Калі ўсё наладзіцца, ён выпіша яе туды, да сябе, выкарыстае да апошняга, а тады проста выкіне на вуліцу, у яе родную стыхію

Падехаў тралейбус, Вінярскі механічна зайшоў у яго і неўзабаве ўжо сыходзіў на сваім прыпынку, каля фінскай запраўкі. Дома ён скінуў плашч, але пераапранацца не стаў, не стаў і есці, нават не зайшоў на кухню. Сеў у сваім пакоі ў крэсла і выдаўжыў ногі. Пастукала матка, зайшла.

Будзеш есці на кухні ці прынесці сюды?

Не, прынясі лепш кавы.

Што-небудзь здарылася?

Нічога, толькі галава баліць.

 Можа, не пі кавы?  яна падышла і пагладзіла сына па галаве, патрымала ў руцэ касу. Спытала проста так, ведаючы, што ён усё адно зробіць па-свойму.

Доўга сядзеў, піў каву і ўсё пра нешта думаў у той вечар Вінярскі.

IV

Назаўтра зноў з самай ночы ўсю раніцу ішоў дождж. Вінярскі, ужо адзін, стаяў каля адчыненай форткі ў кабінеце, курыў, пазіраў на мокрыя клёны, але сёння ў яго вачах ужо не было ўчарашняй нуды. Нешта зусім іншае свяцілася ў іх. Ён раптам заўважыў, што курыць і міжволі кратае пальцамі ніжні шпінгалет на раме, спалохаўся нечага і адышоў ад акна.

Зрэшты, увесь ранак ён потым быў узбуджаны, вясёлы, нават спрабаваў жартаваць з хворымі аднаму, з нагою ў гіпсе, сказаў: «Добра, што нага, а не шыя»,  але ніхто не засмяяўся; а загадчык аддзялення Сцяпанаў чамусьці здзіўлена падняў вочы на маладога доктара. У абед Вінярскі пайшоў у другі корпус, спусціўся ў сталоўку, зазірнуў у маленькія паўпадвальныя вокны. Выйшаў на лесвічны марш і падняўся да апошняга, пятага паверха. Ні са сталовай, ні з паверхаў не было відаць не тое што акна іхняга кабінета, а і сам іхні корпус амаль увесь быў закрыты клёнамі. Ён вярнуўся ў кабінет. Стэльмах так і не прыходзіў. Вінярскі агледзеўся яшчэ раз. Ну, так: іхняе акно можна ўбачыць толькі з вуліцы і ніадкуль з бальнічных карпусоў. Пад акном, паміж сцяною і кусцікамі паўз тратуар чыстая паласа асфальту з паўметра шырынёю. I гэта варта запомніць На мокрым асфальце слядоў жа не застаецца

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3