Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік) стр 11.

Шрифт
Фон

Таксіст, нахабны, як і ўсе яны начным часам, назваў проста неверагодна вялікую суму. Вінярскі моўчкі адлічыў грошы і адразу расплаціўся.

Толькі б ніхто не заўважыў! Толькі б не прыйшоў у клініку сённяшнім вечарам Стэльмах! Цяпер Вінярскі добра разумеў, што адзіны яго ратунак, калі нікога няма,  паставіць назад «дыпламат», выправіць шпінгалеты, нават пераначаваць у кабінеце, на кушэтцы. А там, раніцаю, усё выдумаецца. Галоўнае, грошы будуць цэлыя. Няхай Стэльмах пра ўсё здагадаецца ну і што? Сорам вочы не выесць. Затое ён, Вінярскі, зможа зноў жыць, як і жыў.

Ён стрымліваў сябе, прасіў сябе не расслабляцца раней часу мала што там цяпер можа быць у кабінеце!  але ў душы ўсё расла, усё шырылася няўрымслівая радасць ад таго, што ўсё скончана. Яму не здавалася ўжо ні дурной, ні смешнаю сама сітуацыя: столькі сіл было патрачана, каб грошы ўкрасці, і ўсё для таго, каб усімі сіламі старацца вярнуць іх назад

Каля бальніцы ён выскачыў з машыны і хутка пайшоў у двор. Падняў галаву, спатыкнуўся і не паверыў сваім вачам здалося, што той жывы, страшны сваёй будзённасцю сон працягваецца. У кабінеце гарэла святло.

У нейкім атупенні ён стаяў, глядзеў на светлае акно, на клёны, кусты, якія холадна свяціліся сваімі зялёнымі лістамі ў святле бальнічных ліхтароў. Падумаў чамусьці: «А што, калі я зусім не грошы ўкраў, я ж не паглядзеў нават». Трэба было неяк канчаць усё гэта. Трэба было ісці здавацца. Як здавацца, што казаць? Што знайшоў «дыпламат» у двары? Усё дурнота, глупства Хто яму паверыць?

Ледзь перастаўляючы ногі, Вінярскі пацёгся назад, на вуліцу, падняўся на ганак галоўнага корпуса і пазваніў. Адразу ж за ледзь асветленымі шклянымі дзвярыма праплыла постаць вахцёркі.

I вы прыехалі?  расчыніўшы дзверы і прапускаючы яго, сказала яна і ўздыхнула.

Што значыць і вы?.. А хто яшчэ прыехаў?  прамармытаў Вінярскі, заходзячы ў вестыбюль і азіраючыся.

Вахцёрка замкнула дзверы, зайшла следам і стала перад ім, гледзячы знізу ўверх, сцягваючы на грудзях накінутую на плечы хустку,  маленькая і нязграбная, як чарапаха.

Дык хто прыехаў?  стараючыся быць развязным, паўтарыў Вінярскі. Міліцыя ці хто?

Пры чым тут міліцыя? Жонцы трэба званіць,  строга сказала вахцёрка.

Чыёй?

Стэльмахавай.

А што такое?

 Іван Змітравіч у рэанімацыі цяпер. З сэрцам кепска. Я думала, вы таму і прыехалі

Не верачы раптоўнай здагадцы, ад якой перахапіла дыханне і застукала ў скронях, баючыся распытваць далей, Вінярскі як быў з «дыпламатам» у руцэ павярнуўся, каб бегчы ў свой корпус.

 У кабінеце схапіла,  сказала яму ў спіну вахцёрка.  Прыйшоў сюды гадзін у сем, такі рады а чаго прыйшоў?..

Дзверы ў кабінет былі адчыненыя. У дзвярах Вінярскі сутыкнуўся з медсястрою яна саступіла, прапускаючы яго. Ён, задыханы, спыніўся ў парозе, аббег вачыма кабінет, стараючыся за раз не прапусціць нічога, усё зразумець з гэтага агляду. Кушэтка стаяла пасярод кабінета; барадаты тэрапеўт з суседняга аддзялення ў кутку мыў рукі і нават не зірнуў на Вінярскага, затое Сцяпанаў, які сядзеў за сталом Стэльмаха і нешта напаўголаса гаварыў, убачыўшы Вінярскага, змоўк і ўтаропіўся ў яго. Акрамя гэтых двух і сястры, што выйшла, не было нікога. Моцна пахла спіртам.

 А дзе  прамовіў Вінярскі, паказваючы на кушэтку.

Сцяпанаў страсянуў галавою і перастаў глядзець так дзіўна.

У рэанімацыі, наверсе,  адказаў ён.

Ёсць надзея?

Мала. Доўга ляжаў тут, позна знайшлі Інфаркт!

Нічога дзіўнага, з такой камплекцыяй,  адазваўся тэрапеўт, павярнуўшыся і выціраючы рукі аб кішэні халата.

Вінярскі прайшоў да акна палавінкі былі прачынены, як ён і пакідаў. «Бачыў хто, ці не, што шпінгалеты зламаныя?! Сказаць зараз пра гэта? Ці зрабіць выгляд, што нічога не заўважаю і проста хачу прычыніць акно?..» Ён узяўся за ручку.

Не трэба,  пачуўся ззаду голас Сцяпанава.  Хай праветрыцца.

Я падымуся наверх,  сказаў тэрапеўт,  пазваню, калі што.

Сцяпанаў правёў яго да парога і ў парозе зноў пагаварыў з ім пра нешта; калі тэрапеўт пайшоў, павярнуўся да Вінярскага:

 А ты як тут сярод ночы?

Выпадкова ехаў на таксі, з Жанаю Убачыў з вуліцы, што святло гарыць Жана, сяброўка, жыве ў Вяснянцы, можаце праверыць

Па мне хоць у Серабранцы!  усміхнуўся Сцяпанаў. Я проста гляджу ты з чамаданчыкам.

 А, гэта так, браў з сабою,  Вінярскі асцярожна паклаў «дыпламат» на стол дзіркаю ўніз.  Але як тут Стэльмах апынуўся? Уночы У яго ж адпачынак з учарашняга дня.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3