Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

4

Прыезды Марка былі хоць і рэдкія, затое ўсе незабыўныя. Каму-каму, а Петрыку ўражанняў хапала. Пачаць хоць бы з таго, што бацька блытаўся ў сынавым узросце. Заўсёды ў яго з падарункамі атрымліваліся казусы. Калі Петрыку было два гады, бацька прывёз яму новенькі школьны ранец, набіты кедравымі шышкамі з карычневымі арэхамі, такімі цвёрдымі, што нават дарослыя з цяжкасцю раскусвалі іх. Зярняты не хацелі вылузвацца, ліплі да зубоў разам з шкарлупкаю, а збянтэжаны бацька пераконваў усіх, што яны проста недасушаныя, а так вельмі ж карысныя па колькасці вітамінаў. Маці толькі ўздыхнула: Вітамінаў, і схавала ранец у шафу.

У чатыры гады сын ужо ганяў па двары мячык і ўмеў чытаць і пісаць друкаванымі літарамі бацька абявіўся з прыгожым пакункам. Там ляжалі былі ніколі тутэйшым людам не бачаныя памперсы, паўзункі, пінеткі Соску не забыў? спытала маці, а ён, збянтэжаны, кашляючы, апраўдваўся: Фінскі камплект! Вельмі дорага каштуе

Ён кожны раз бянтэжыўся.

Затое ў пяць гадоў атрымаўся перабор: бацька прыехаў сапраўды з мехам за плячыма, толькі замест грошай там было адзенне: унты, кажух і вялізная пухнатая вушатая шапка са скуры невядомага звера; калі бацька пачаў яе на Петрыку мерыць, той схаваўся ледзь не да пояса.

У свой апошні прыезд, гэтым летам, Марк падараваў сыну пісталет, які страляў струменямі вады, акрамя таго абявіў, што больш нікуды не паедзе, ні ў якую Сібір, а застанецца назаўсёды дома.

 Усё! Хопіць!  казаў цвёрда, рашуча.  Падурэў, Марка, і годзе! Колькі можна людзей смяшыць Пара, пара за розум брацца. На роднай зямліцы Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Вось так яно, брат Пятрок! Цяпер мы з табою зажывем!  казаў абміраючыму ад шчасця сынку, які круціў у руках свой пісталет, прыціскаў яго да грудзей.

Пакуль бацька раскладваўся, сын не адліпаў ад яго. У пакоі пахла мужчынскім духам, віном, тытунём, ветрам Бацька быў рослы, дужы, складны. Загарэлы абветраны твар. Барада кольцамі з адлівам сівізны. Куртка-штармоўка. Моцныя рукі. У Петруся засталося ў памяці, як зусім маленькага бацька саджаў яго да сябе на калені, напінаў мускул рукі, даваў сыну памацаць і, задаволены, казаў: Бачыш, які я дужы? Я магу на нашым аэрадроме самалёты з далоні запускаць, і Петрык верыў.

У доме панаваў непрывычны гармідар. Бацька быў вясёлы, узбуджаны, на сябе не падобны. І ўсім перадавалася яго радасць. Маці ззяла, Домна мітусілася.

 Вось і добранька І правільненька Паплаваў і годзе, пара прычальваць Ты ўжо не малады, вунь барада, як у Зміцера, сівая

Бацька выходзіў на двор. Пятрок, як зачараваны, ішоў следам. Бацька набіраў у грудзі паветра, азіраўся: Якая прырода! Якая прыгажосць!  казаў узбуджана.  А вось і ты, мой абрыкосік! Колькі я гэты ствол адпаліраваў, па ім лазячы! Кожны сук ведаю Неяк маці папрасіла абрыкосаў нарваць, дык я ўсе абарваў, і спелыя, і зялёныя Смех і грэх! Тваіх гадоў быў, такі ж малы, неразумны Вось тут во стол стаяў. Вячэралі за ім Сёрбаем зацірку з аднаго чыгунка Вясна, абрыкос цвіце, вечар, прыцемкі, а пчолы гудуць над галавой!.. Уяўляеш яшчэ не спяць! Такое не забываецца. Вучыся, сынок, працавітасці ў пчол.

Памацаў шурпатую кару камля, дзелавіта адзначыў: Пабяліць трэба было б, каб не шэрхла.

А калі вярталіся ў дом, заключыў: Прырода вялікая рэч! Запомні, сын. Заўсёды любі і беражы родную прыроду.

Усё гэта страшэнна падабалася Петрыку. Асабліва тое, як прыгожа, паэтычна бацька ўмее казаць пра будзённыя рэчы.

Калі селі за стол не пад абрыкосам, а ў пакоі бацька, адкаркоўваючы пляшку, лёгка абыйшоўся без нажа, скалупнуў адным пазногцем вялікага пальца. Затым устаў з поўнай чаркай у руцэ і нізка, так, што гарэлка з чаркі закапала на падлогу, пакланіўся Домне.

 Дзякую, матуля, дарагая-каханая, што нарадзіла мяне, выхавала, дала шчасце бачыць усю прыгажосць свету і зямелькі роднай

 Ай, адступіся!  махнула рукой Домна, саромеючыся клаўнады, якая адбывалася ў кожны сынаў прыезд.  Скажы лепш, што з братамі думаеш рабіць? Калі вы мірыцца будзеце?  З братамі?  Бацька выпіў, выцер рот.  Гэта яшчэ тыя браты Яны мне во з такіх гадоў (правёў далонню ніжэй калена) у пячонках сядзяць. Раз сказаў нагі маёй не будзе ні ў таго, ні ў другога. Маё слова цвёрдае.  Але чаму?  шчыра не разумела маці. Павінна ж быць прычына!

 Паэзіі няма ў душах. Палёту думкі. Паэзія, каханне, прыгажосць для іх пустыя гукі. Сыночак,  пачынала прасіць Домна,  памірыцеся! Няможна так жыць, сорамна. Пра сына падумай, як яму жыць, як такое слухаць? У школу пойдзе, дражніць будуць, хто за яго заступіцца?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3