Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

Маці позна ўвечары, ці на другі дзень, памагаючы бабулі прыбіраць сляды банкета, бурчала: Галоўнае, дзе такія песні бяруць Я колькі жыву, такіх не чула. Абы-што!  Не злуйся, донечка,  цярпліва зносіла папрокі Домна.  І мне ж хочацца трохі радасці Я ж такое цяжкае жыццё пражыла, адна удавою траіх сыноў выгадавала

Маці апускала руку з венікам.

 Ды па мне хоць кожны дзень гуляйце! Іграйце хоць на пілах, хоць на сякерах, хоць на балалайках Тыя ж зноў прыпруцца! Ды пачнуць плявузгаць абы-што.

Тыя значыла начальства, якое сапраўды неўзабаве зяўлялася як з-пад зямлі. Падязджалі, заходзілі ў двор, у дом. І ўжо за ўсё даставалася бабулі! Тут яны ўжо не ўпускалі магчымасці за ўсё адыграцца. Маўляў: Лёгка жывеш!.. Вядзеш амаральны лад жыцця Пеш, гуляеш

Дужа не падабаліся начальству гэтыя падазроныя пагулянкі, зборышчы, такое дэманстратыўнае вяселле. Кабеціна на пенсіі, па-іхняму, выгляд павінна мець скрушны, знясілены, сама павінна быць гарапашнай, сагнутай у крук, прыгнечанай нягодамі, але разам з там і руплівай, каб увесь астатак жыцця пакласці на дзяцей і ўнукаў.

А Домна проста жыла ў сваю ахвоту. І гром не забіваў яе за гэты грэх на роўнай дарозе, і зямля не правальвалася пад нагамі; наадварот статная, маладжавая, асабліва пасля пары чарачак абрыкосаўкі, босыя ногі ступалі па зямлі лёгка, спіна была разагнутая, вочы маладыя і румянец на шчоках. І вось гэта чамусьці асабліва раздражняла начальнікаў, нават успрымалася імі, як асабістая знявага. Паводзіны Домны абуралі іх не менш, а, бадай, нават і больш, чым перазахаванне Андрэя. Такім жыццём яна збівала з панталыку іншых, зяўлялася жывым узорам, уводзіла ў сумненне: а раптам сапраўды чалавек створаны для волі? Тады што ж гэта атрымліваецца? Што зусім не абавязкова да пацямнення ў вачах рваць жылы, свету белага не бачыць за працай? Так, чаго добрага, гледзячы на яе, і іншым захочацца такога ж жыцця, усе пачнуць спяваць і ніхто працаваць не будзе.

 І не сорамна вам, старым? Чаму вы малых навучыце? Дзеці са школы ідуць, чуюць Які вы прыклад падаеце падрастаючаму пакаленню?

Гэта быў любімы аргумент падрастаючае пакаленне.

 Я вашае пакаленне паганаму не вучу,  звыкла абаранялася Домна.  Вашае Яно такое ж нашае, як і тваё. У цябе ў самой вунь унук чаму ён навучыцца? Піць, гуляць сярод белага дня?  Хіба па вашых законах песні няможна спяваць?  Зноў вашых Антысаветчынку разводзіш? Супрацьстаўляеш сябе і дзяржаву? Законы такія ж нашыя, як і вашыя, яны для ўсіх пісаны.

 Адступіцеся! Я ведаю, што вам трэба Андрэя выкапаць.

 Не выкапаць! Не выкапаць. А культурна, па ўсіх нормах і правілах беражліва перазахаваць. Вось тады будзе іншая справа. Тады ты зноў аўтаматычна станеш заслужанай удавой, і калі ласка можаш з чыстай душою піць, гуляць, спяваць,  знарок заводзілі Домну. А так чым ты славутая?  нічым. Якія ў цябе заслугі перад грамадствам?  ніякіх.

 Я і так удава франтавіка!

 Франтавікі ўсе ў брацкіх магілах, ці пад помнікамі з зоркамі, а твой Андрэй пад крыжам. Так што афіцыйна ніякая ты не ўдава, няма ніякіх ільгот і правоў ануліраваны!

Тут не вытрымлівала Петрыкава маці і ўступалася за свякруху.  Ах, бессаромнікі! Чаго вы яе дзяўбеце, як коршакі?! Нявіннага чалавека! Вы ж калі пастаўлены над людзьмі, дык павінны шкадаваць іх! Як гэта так каб ні каліва шкадавання! Хоць бы падумалі, як ёй адной было траіх дзяцей падымаць; яна ж і праўда мнагадзетная маці

Само сабой, даставалася і нявестцы.

 Не выдумляй! Мнагадзетная маці гэта калі дзеці малыя, а ў вас вунь якія бугаі!  ды яшчэ такія нядружныя Браты Карамазавы!

Калі канчалася ўсё, уціхамірвалася і адбывала начальства, маці пачынала ўжо ўсурёз злавацца на Домніных сыноў.

 І чаму яны не памірацца ніяк? Што яны ўсё дзеляць? Сорамна на ўвесь горад Абы-што!

Петрыку вельмі шкада было ў такія хвіліны добрую бабулю, такой няшчаснай яна выглядала.  Ох, донечка, не кажы Гора проста. Так мучалася з імі, адна гадавала, а яны вунь Малыя былі, дык золата, а не дзеці, такія дружныя, лагодныя, сам галодны, а брату аддасць А падраслі як сурочыў хто, бы які чорны кот паміж імі пабегаў! І чаго ім не хапае?  хутчэй сама ў сябе, чым у свякрухі, пытала маці. Асобна жывуць Я далібог не ведаю, радавацца мне, калі ён прыязджае, ці плакаць,  казала яна, пераскочыўшы ў думках на прыезды свайго мужа Марка.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3