Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік) стр 3.

Шрифт
Фон

 Хай сімвал, а я дазволу не даю!

 Ды зразумей ты: мы ж не для сябе для цябе стараемся, табе дабра хочам, і твайму Андрэю

 Ён мне не кажа, што яму там кепска!  Ну падумай сама школьнікаў куды вадзіць на 9 мая? На могілкі? Дзяцей у піянеры прымаць перад дубовым крыжам?

 Вадзіце куды хочаце.  А брацкая магіла гэта ж прыгожа, велічна, культурна Здалёк відаць. Чыста прыбрана, літары золатам напісаныя  Хай золатам, хай серабром, а я дазволу не даю. Вам трэба, дык выкопвайце я рыдлёўку пазычу.

 Глядзі, дажартуешся!  намякалі ёй.  Табе трэба ўвогуле маўчаць, бо, калі на тое пайшло, з гэтай гісторыяй трэба яшчэ разабрацца

Гісторыя і праўда была няпростая; усяго ў ёй было намешана: супадзенне, неверагоднасць, збег абставін і нават крыху містыкі. Ад першага дня вайны радавы Андрэй, як і ўсе, ваяваў у сэнсе, адступаў, быў у акружэнні пад Смаленскам, удзельнічаў у абароне Масквы, а ў 43-м, калі вызвалялі Беларусь, так супала, што акурат іхняй дывізіі выпаў гонар ачышчаць ад немцаў родны горад і сваю Чэшскую Слабаду Як угледзеў салдат знаёмыя краявіды, як забілася сэрца,  так і пабег, не хаваючыся ад куль, што свісталі над галавою, па сваёй вуліцы, ускочыў у двор, прытуліўся да абрыкосавага дрэва І асеў Сэрца не вытрымала! Так і памёр на месцы. Аднапалчане, сцягнуўшы пілоткі, пастаялі крыху, паслухалі, як галосіць над нядаўнім іхнім жывым таварышам, а цяпер нябожчыкам, маладзіца-ўдава Вайна ёсць вайна, яшчэ не такое здараецца, не рэдкасцю было, калі чалавек сярод франтавой віхуры паміраў сваёй смерцю Але каб вось так, на ганку роднага дома!.. Крышку пастаялі і далей, трэба было працягваць наступленне, не даваць немцам апамятацца; вызвалены маленькі горад з ваколіцамі быў усяго толькі нязначным эпізодам у грандыёзнай аперацыі. А салдат застаўся ляжаць у роднай зямельцы на мясцовых могілках пад дубовым крыжам. Калі неўзабаве ўзнавіў працу ваенкамат, Домну адну з першых выклікалі туды. Вярнулася жанчына з цэлым багаццем: згушчонка, тушонка, хлеб, селядцы, павідла, а галоўнае, з новенькімі дакументамі, у якіх рашучая пячатка пацвярджала, што яе муж сапраўды гераічна загінуў пры вызваленні Чэшскай Слабады, і цяпер яна афіцыйна зяўляецца ўдавой франтавіка. Неўзабаве аформілі прадуктовыя карткі на дзяцей, потым пенсію, ільготы усё як належыць, і нават пазней, у сувязі з 10-годдзем, 20-годдзем заканчэння вайны, ці проста на 9 мая яшчэ выклікалі ў гарсабес і ўручалі розныя каштоўныя падарункі або грашовую невялічкую дапамогу. Недзе ў 60-я, калі ўзнікла мода на манументы, брацкія магілы, абеліскі, пастаменты з бетонным салдатам у касцы і з партызанам з гранатай, у Слабадзе таксама заварушыліся, выбралі месца каля аэрадрома, на высокім пагорку, каб здалёк было відаць, і вырашылі перазахаваць астанкі партызан і падпольшчыкаў у агульную магілу, а над ёй узвесці стандартны мамумент. Вось тут Домна нечакана праявіла ўпартасць: Не даю дазволу! Ён ляжыць і есці не просіць.

Начальства ўсіх калібраў: слабадское, гарадское, ваенкаматаўскае, з аддзела культуы і ідэалогіі, з райсабеса спачатку нават разгубілася. Гэтая Домна проста збіла іх з панталыку, пераблытала планы, паставіла ў няёмкае становішча. Ды яшчэ і ўзнік нейкі ледзь не палітычны аспект, двухсэнсоўнасць, рэлігія карацей, чорт ведае што.

Спачатку Домну ўпрошвалі. Потым пачалі злавацца, папярэджваць, пагражаць.

 Глядзі! Бо калі на тое пайшло, мы ўміг дакажам, што ён ніякі не герой, а проста памёр сваёй смерцю, без удзелу ў баявых дзеяннях. Каб ён хоць прапаў без вестак, ці хоць сваёй смерцю памёр, але дзесь далёка, не на вачах, і каб пахаваны быў таксама далёка тады б яшчэ мог лічыцца героем. А так? Па сутнасці? Калі разабрацца? Ні тое, ні сёе, нейкая несуразная смерць Ужо дакладна не подзвіг.

А Домна заладзіла сваё: Адступіцеся! Па дакументах ён франтавік-герой. Вы мне самі дакументы выправілі!

 Як выправілі, так і ануліруем. Дакументы і ануліраваць можна.

 Ануліруйце! Як у вас совесці няма

Любому цярпенню, нават начальніцкаму, прыходзіць канец. Як ты з намі, так і мы з табою. Калі ў цябе прынцыпы, дык у нас тым больш. Сказана зроблена. Узялі і сапраўды пазбавілі пенсіі, ільгот словам, усяго.

 Ануліравана! Цяпер ты не ўдава героя вайны,  цынічна заявілі ёй.  Больш не будзе табе ні грошай, ні льгот, яшчэ і медалі забярэм.  Забірайце! Сабе начапляйце ды насіце! Не трэба мне вашыя медалі і вашыя грошы абы вы сябе не абдзялілі!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3