Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік) стр 13.

Шрифт
Фон

 Не плюйся Усе дзеці спрадвеку дражняцца.

Маці наклала на талерку рыбы, зверху лусту хлеба, падала сыну: Бабулі аднясі Бо яна ганарыстая, сама не прыдзе,  патлумачыла Капору.  Пакрыўдзілася, што я мо не так сказала пра яе ўчарашнія гулі.

Петрык аднёс і хуценька назад паслухаць.

 Дык я думаю, гляну. Як хлопцу пасля таго, як яго пакрыўдзілі. Наўрад ці яму соладка на душы,  разважаў Капора.  Няможна такім словам дражніць чалавека. Калі ўжо так не церпіцца, ну, скажы, дапусцім, яўрэй. Чалавек жа не вінаваты, што яўрэй, правільна? Што ж тады, не жыць?  Абы-што ты плявузгаеш!  злавалася маці. Чалавека ніяк не трэба дражніць! Ніякім словам! Ды не плюйся ты!

Капора меў дурную звычку казаць перыядычна пцьфу-пцьфу. Праўда, сліна не ляцела, але было непрыгожа, непрыемна, бо здавалася, што вось-вось сліна выляціць. А так як заходзіў ён часта, любіў пасядзець, і чалавекам лічыўся важным, патрэбным са сваім трактарам і сваімі ўмелымі рукамі такога не выганіш, дык, бывала, маці, стаміўшыся рабіць яму заўвагі, дэманстратыўна прыносіла і расцілала на падлозе каля яго ног газету.

Цяпер маці марна старалася змяніць тэму.

 Усё! Каб больш не вучыў гэтаму сваіх дзяцей. На гурка вазьмі.

 Гурка папрэбую Смачны, салодкі Пцьфу!.. Чаго ўжо тут Так ужо атрымалася Трэба выгляду не паказваць Трэба цярпленне Я вось з адным служыў, дык у яго было прозвішча Яблонскі І што?

 Цярпеў. Тут толькі адно цярпленне і яшчэ раз цярпленне

 Ну, вушы проста ад цябе вянуць!  не вытрымлівала маці.

 Ты вунь якая ладная, русая, прыгожая Гарна маладыця! А Пятрок, бачыш, не ў цябе ўдаўся Бывае Я Гальцы гэта ўмазгую. Папруга паможа Калі ўжо так закарцела, язык свярбіць, дык можна ж якое іншае слова знайсці Сказаць рускі, ці паляк, ці чэх  Я табе соты раз паўтараю ніяк не трэба дражніцца!

 Мы мо і ёсць якія чэхі. Нездарма ж так назвалі Чэшская Слабодка Проста так не назавуць. Людзі калі ўжо даюць назву, дык ведаюць, што да чаго. Калі б тут жылі, дапусцім, яўрэі, была б, можа, Яўрэйская Слабодка Альбо каб жылі славакі Славацкая Слабодка

Капора марудна набліжаўся да высвятлення ісціны. Гаварыў з задавальненнем, было відаць, што падабаецца яму тут. Гаворачы, ён адначасова еў мойву, гурок, а найбольш маці вачыма.  Абрыкосам пахне,  нюхаў чарачку, разглядваў на святло.  А калі б жылі рускія звалі б Руская Слабодка Пцьфу  Не магу я больш слухаць!  зусім раззлавалася маці. Як веснічкі целяпаюцца, дык хоць бы хто памог А ты спаць ідзі даўно пара!  на сына.

Петрык пайшоў, распрануўся, акуратна склаў на табурэтку штонікі, кашулю, зверху кепачку. За вакном было зусім цёмна. Лёг у ложак і накрыўся коўдраю. І адразу ж перад вачамі паплылі зялёныя і жоўтыя плямы, чамусьці падумалася, што ствол абрыкоса так і не пабялілі

Маці ціха прыйшла ў цемры. Пачала абдымаць яго.  Ах ты мой дурненькі, я ж цябе так люблю Ты ж сам сябе не можаш бачыць збоку, а ты такі спрытненькі, ладненькі, прыгожанькі Добры, ціхі Самы разумны ў мяне!

А ён выкручваўся, не даваўся ў рукі, мармытаў: Не хачу быць разумным  Ты ж толькі калі вырасцеш, дзеўку палюбіш, не забывай пра матку, добра? Бо дзеўка скажа, нашто нам матка старая, нягожая Не ўсе нявесткі свякрух любяць

 Не хачу расці!  шыўся ён пад коўдру.

 А што ты хочаш?

 Вось тут з табою жыць, і на вуліцу не выходзіць!

Маці весела смяялася, і Петрык таксама супакоіўся ён успомніў, што цяпер у яго ёсць навука бабы Домны і яму больш няма чаго баяцца. Раніцай ён выйшаў на вуліцу, па звычцы прытрымліваючы веснічкі дзвюма рукамі. Але яны ўжо не калываліся, клямка сядзела надзейна. Каля Капорынага дома стаяў матацыкл з каляскаю. Дзядзька Карл дзелавіта піхаў палачку ў бак правяраў, колькі бензіну. Побач стаяла Галька ў бялюткай, адмытай-адпрасаванай спаднічцы і трымала ў руках самы сапраўдны матацыклетны шлем! Пятрок адвярнуўся, раздумваючы, ці не шмыгнуць назад у двор. Але Галька ўбачыла яго і ўзрадавана махнула яму рукой. Яна была вясёлая! Яна клікала яго, каб ён падыйшоў. Ён марудзіў. Яна сама падбегла.  А мяне сабака ўкусіў!  пахвалілася.  Чый?!

 Наш.

 Калі?!  Учора ўвечары, позна, калі тата ад вас вяртаўся.

Пятрусь стаяў аслупянелы. Вось дык падзеі! Як хутка прыйшла кара! Злачынства і імгненна пакаранне Але ж ён не хацеў гэтага! Цяпер Галька ўзненавідзіць яго, падумае, гэта ён на яе кару напусціў Ён ужо сабраўся ўсё растлумачыць, сказаць, што не ён вінаваты ён ніколечкі не крыўдуе!  а слова, якое нельга вымаўляць чалавечаму языку, але тут Галя сказала: Нага сіняя, як неба! Хочаш, пакажу?  і задрала спаднічку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3