Ад каго мой бацька? ужо не так агрэсіўна спытаў унук.
Ад дзеда Андрэя ад каго ж. На, сам паглядзі
І зняла са сцяны рамку, дзе пад шклом пажоўклае фота з зубчыкамі па краях. Малады, вельмі сурёзны твар, засмучаны прадчуваннем хуткай смерці. На ўсіх без выключэння даваенных здымках такія твары нават у тых, каму наканавана выжыць.
Бачыш, які падобны? Усе ад Андрэя і бацька твой, і дзядзькі. Усё ён паспеў. І сыноў нарадзіць, і дом гэты зрабіў, і печ склаў, і грубку Тут усё яго рук. І вішні на двары пасадзіў, і абрыкос
Абрыкос? Дзед Андрэй?
Аргумент з абрыкосам падзейнічаў. Прамільгнула думка, што цяпер і яму, Петрыку, будзе чым хваліцца; Галя Капора скажа: мой тата, мой тата, а ён ёй а вось мой дзед Андрэй!.. І зараз жа ўспомнілася, што расказваць больш няма каму, цяпер яны з Галькай ворагі.
Ну, бачыш, ад каго твой бацька? Ад найбольшага героя! А чаму ён не ў брацкай магіле каля аэрапорта, як усе?
Бо ён такія подзвігі рабіў, што яго асобна пахавалі. Хто ў брацкай магіле, той меншы герой, а хто ў асобнай той большы.
Пятрусь слухаў з недаверам, але бабуля казала так упэўнена, пераканаўча, што ён быў зусім супакоіўся. Але тут зноў крыўда нахлынула.
А яны дражняцца! Кажуць, што я і зноў не адважыўся вымавіць уголас, азірнуўся, як і з маці, і пачырванеў, і паманіў бабу, каб нахілілася. Прашаптаў ёй на вуха.
Бабуля выпрасталася, стала строгай, урачыстай.
Ніколі больш такога не кажы! І не паўтарай! Ні ў голас, ні сам сабе не кажы, бо гэта самае брыдкае, самае страшнае слова, якое толькі можа вымавіць чалавечы язык!
Горш за мацернае? прашаптаў Петрык, у якога аж мурашкі па спіне папаўзлі ад яе біблейскага тону.
Горш! І таго, хто гэта кажа, у турму пасадзяць, і Бог на небе пакарае так, што язык адсохне, і рукі-ногі паадсыхаюць!
А Галька сказала, заміраючы ад страху, прашаптаў Петрык. Не пабаялася І што ёй за гэта будзе?
Бог пакарае.
Калі?
Ну, не адразу Трошачкі пасля таго, як сказала. Тут бабуля прыслухалася, прыпала да вакна: Нехта ідзе да нас
Але дзверы ўжо стукнулі. Петрыку і соладка было, і страшна, і так шкада Гальку! А раптам у яе язык адсохне? Ці рукі адымуцца? Яна такая прыгожая Жывая, жвавая Пругкая, як ікрынкі мойвы. І Петрыку было заўсёды прыемна, калі яна мерылася ростам і прыціскала яго да грудзей. Ах, што ж яна сама сабе нарабіла, дурніца! Цяпер ён і рады быў бы памагчы, ды ўжо, відаць, ніяк.
А яны яшчэ дражнілі мяне разумным, ні з таго ні з сяго ўспомніў ён.
А ты не паказвай крыўду. Бо яны толькі таго і чакаюць. І калі ты злуешся, дык яшчэ больш будуць дзяўбаць. Яны табе разумны, а ты адказвай яшчэ і які разумны, разумнейшы, скажы, за вас! Я, скажы, такі разумны, як Брэжнеў.
А яны крычалі, дзеўкі ў мяне не будзе, адно за адным прыгадваў Петрык.
А ты скажы мае дзеўкі яшчэ не нарадзіліся, яны не роўня вашым, мае, скажы, дзеўкі будуць з чыстага золата!
Параўнанне не вельмі спадабалася ўнуку лепш было б, каб яго дзеўкі былі жывыя і цёплыя, як Галька, а не з мёртвага халоднага золата. Але ўсё адно яму прыемна было слухаць, і лягчэй рабілася на сэрцы. Ён бачыў, што бабуля шкадуе яго, хоча абараніць, і таму знарок перабольшвае.
Яшчэ казалі, што ў армію не возьмуць
А ты скажы і возьмуць, і выберуць у генералы, і я буду ў сухім штабе сядзець, а вы ў акопах мокнуць, мякка слала баба Домна.
А сама цукеркі падсоўвае, і ўсё свеціцца дабром. Кошачка падыйшла, стала ласціцца аб ногі. І сцены добрыя тут, і тэлевізар добры, і так прыемна пахне абрыкосавай настойкаю
Ну, бабулечка, я цябе так любіць буду, не ведаю як!
Радасны, супакоены з такой навукай не прападзе цяпер! пабег Петрык на веранду. А там Галькін бацька, трактарыст Карл Капора. Сядзіць за сталом і есць мойву. А я бачу, нешта не так. Пцьфу-пцьфу Галя ледзь не плача. Што такое? Я пытаю маўчаць. Я за папругу маўчаць. Я здымаю папругу Тут Тамаш прызнаўся. Галя, кажа, дражніцца! Петрыка, кажа, задражніла. А яна перажывае, во яно як Ну, думаю, раз так схаджу, гляну. Думаю, трэба схадзіць, глянуць. Пцьфу! Схаджу, думаю, адведаю, усё паўтараў Капора, відаць, ставіў сабе ў заслугу свой прыход.
Не плюйся Усе дзеці спрадвеку дражняцца.
Маці наклала на талерку рыбы, зверху лусту хлеба, падала сыну: Бабулі аднясі Бо яна ганарыстая, сама не прыдзе, патлумачыла Капору. Пакрыўдзілася, што я мо не так сказала пра яе ўчарашнія гулі.