Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік) стр 10.

Шрифт
Фон

Дзядзька Стэфан таксама доўга сядзеў. Піў абрыкосаўку, закусваў, памаленьку чыхвосціў аднаго брата, другога, і ўсіх слабадчан за кампанію.

Калі ўсё канчалася, маці падлічвала страты і толькі рукамі разводзіла.

 Але ж і сыны ў вас! Гэта ж трэба: трое мужчын перабыло, усе адчынялі веснічкі, бачылі, што клямка на адным цвіку вісіць і ніхто не паправіў! Прыдуць, як у шынок, паядзяць, папюць, пачэшуць языкі, а ты слухай ды кожнаму ківай Я думала, у мяне муж, ды свякруха, ды два дзеверы я з імі гора ведаць не буду! А тут абы-што!

 Ох, твая праўда, донечка Я ўсё думаю, не яны я вінаватая! Мо я ім замінаю?..

Гэта была любімая бабіна тэма. Неаднойчы яна і раней казала, што, відаць, толькі яе смерць памірыць і абяднае братоў.

6

Аднойчы ў красавіку, пад вечар, Пятрусь з сябрам-аднагодкам Тамашам Капорам гулялі каля аўтобуснага прыпынку ў цір шпурлялі каменьчыкі ў шыльду Чэшская Слабада.

Выйшла з дому Галька, старэйшая Тамашава сястра, у белай спаднічцы, у белых калготках. Галя вучылася ў школе, ёй было ажно 9 гадоў. З імі, малымі, яна не цырымонілася. Любіла мерацца ростам, падцягвала за вуха блізка, праводзіла далонню па макаўцы і Тамаш, і Петрык даставалі ёй толькі да грудзей.

Галька агледзелася, пазяхнула. Ёй было сумна.  Што вы тут робіце? Яшчэ вочы сабе не павыбівалі. Хадзем лепш пад грушу траву есці, загадала яна камандзірскім тонам.

І яны пайшлі вузкай сцяжынкай на поле пад грушу.  Усё гэтае поле наш тата засеяў, як бы між іншым паказвала вакол рукой Галька.

Поле зелянела маладым жытам. Пасярод поля ўзвышаўся пагорак, парослы дзікай травой і жоўтымі дзьмухаўцамі у зялёным моры маленькі востраў, з пахіленай грушай замест пальмы.

 Грушу хацелі спілаваць, але тата не даў.

Адсюль, з пагорка, на ўсе чатыры бакі адкрываўся іхні родны краявід. Зялёная рунь пагранічнай паласой аддзяляла горад ад Слабады. Там, адкуль яны прыйшлі, у Слабадзе, няспешна цякло сваё жыццё. А наперадзе поле ўпіралася ледзь не пад самыя вокны белых гарадскіх пяціпавярховак, новенькіх і яшчэ недабудаваных. Сонца заходзіла ў тым баку, адбівалася ў шыбах, свяціла ў вочы.

Цікава было вось так стаяць на мяжы горада і сяла, узвышацца над гэтым, ды яшчэ і мець волю: хочаш вяртайся дамоў, у Слабаду з яе домікамі, садамі, рэчкай, лесам, хочаш ідзі ў горад з яго спакусамі.

 Ву-у-нь у тым доме,  не прамінула пахваліцца Галька,  мы будзем жыць. Татка кватэру там будуе.

Карл Капора быў майстар на ўсе рукі. І блізка нельга было ставіць Петрусёвага бацьку з механізатарам Карлам Капорам. Тое, што Марк толькі збіраўся зрабіць, дзядзька Карл ужо рабіў. Ён паспяваў зарабляць грошы, будаваць кватэру, на сваім трактары са зменным абсталяваннем араў поле, засяваў, жаў, малаціў; акрамя таго быў галоўны над чысцінёй у Слабадзе звозіў смецце з бакаў на прыпынку, узімку чысціў вуліцы ад снегу касым нажом-адвалам, а ўлетку адмятаў іх круглым жорсткім венікам-валам, прычэпленым ззаду да трактара. Што і казаць гэта табе не капітан дальняга плавання

 А цяпер давайце есці траву. Без каманды не рабіць нічога!  папярэдзіла Галя.

Елі лежачы на жыватах. Трава сакавітая, сціснеш у пальцах, аж пырскае з яе. Есці трэба было так, як вучыла Галя: асцярожна цягнуць, тады травінка з ледзь чутным прыемным скрыпам выходзіць з сустава кончык белы, і яго можна есці салодкі, смачны Калі ж падняліся выкачаныя, выпэцканыя ў жоўтыя і ў зялёныя плямы,  Галька агледзела сваю спаднічку і калготкі і ледзь не заплакала. Але стрымалася. Будучы камандзіршай, бесклапотна сказала: А-а, памыюцца! Давайце далей ляжаць!  і зноў плюхнулася на жывот; маўляў, мне ўсё роўна.

Ляжалі на цёплай траве ўкруг, цесненька, блізенька, галава да галавы, ногі ўраскід, падобныя на маленькіх маляроў, і шэпатам абмяркоўвалі важную, надзённую тэму: што будзе, калі Брэжнеў памрэ? І ці могуць такія людзі наогул паміраць?

 Брэжнеў ніколі не памрэ,  упэўнена сказаў Пятрок.  Яму вучоныя дадуць такі ўкол, ад якога ён памаладзее. А потым пастарэе а яму зноў укол

Гальцы і без таго было прыкра за спаднічку і калготкі, а тут яшчэ так яўна забіралі яе камандзірскія паўнамоцтвы.  А Леніну чаму не далі?  Вучоных не было. Таму Леніна і не закопваюць у магілу. Ён ляжыць у маўзалеі і чакае, пакуль вучоныя прыдумаюць такі ўкол, і ён ажыве.

 Усё ты ведаеш! Што ні спытай! І адкуль ты такі разумны ўзяўся?  ветлівенька, салодзенькім, як трава, галаском пачала Галя.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3