Всего за 117 руб. Купить полную версию
У другой частцы гучыць гімн «залатому веку» чалавечага жыцця. Карціна дынамічная, спеў званоў разлятаецца феерверкам. Гэта дасягаецца за кошт змены колькасці стопаў у радку, алітэрацыі санорных і звонкіх зычных пры мінімуме глухіх выбухных, паўтору слова bells 10 разоў запар, што скіроўвае думкі й пачуцці да стану экстатычнага шчасця.
Калі ў першых дзвюх частках сімвалы-гукі ствараюцца з дапамогаю асанансаў вузкага (і) і адкрытых (о, а) галосных гукаў, то ў трэцяй і чацвертай частках прадчуванне і надыход катастрофы перадае алітэрацыя санорных зычных (r).
Эмблемай і квінтэсенцыяй паэзіі По ёсць легендарны верш «Крумкач». Загадкавы вобраз чорнай птушкі, што сядзіць на белым мармуровым бюсце Палады, не падлягае вычарпальнаму вытлумачэнню, нягледзячы на велізарную колькасць каментароў і перш за ўсё падрабязнае тлумачэнне задумы і яе ўвасаблення самім аўтарам. У 1846 годзе ў працы «Філасофія кампазіцыі» ён піша, што «ў стварэнні гэтага твора не ўдзельнічалі ні выпадковасць, ні інтуіцыя, што праца крок за крокам рухалася да завяршэння з усёй дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю як рашэнне матэматычнай задачы».
У вершы «Крумкач» узнікае трагічнае напружанне ад сутыкнення розуму героя, які асэнсоўвае немагчымасць сустрэчы з каханаю па той бок зямнога быцця, і душою, што прагне гэтай сустрэчы. Тэма неадольнай мяжы паміж жыццём і смерцю, часам і вечнасцю, надзеяй і сумневам, верай і адчайным скепсісам выказаная ў двайным дыялогу унутраным (героя і ягонай свядомасці) і вонкавым (героя і птушкі). Вытрымка, якую дае цвярозы розум, і іранічнае стаўленне да «дурной» птушкі, што паўтарае адно і тое ж слова, змяняюцца пачуццём трывогі, адчаю, бязмежным болем безнадзейнасці. «Я вырашыў унесці варыяцыі і такім чынам значна пашырыць уражанне, захоўваючы збольшага аднастайнасць гучання, аднак увесь час змяняючы сэнс: інакш кажучы, я вырашыў увесь час ствараць новыя ўражанні, па-рознаму выкарыстоўваючы рэфрэн, пры гэтым пакідаючы яго ў большасці выпадкаў без зменаў». Нарастанне трывогі адбываецца дзякуючы на першы погляд выпадковаму, а насамрэч заканамернаму перасячэнню логікі ўнутранага маналога героя, які тужыць па прыўкраснай Лінор, з асэнсаваным адказам крумкача. У выніку слова nevermore набывае супрацьлеглы сэнс і пачынае абазначаць пакуту няпэўнага існавання на мяжы надзеі й безнадзейнасці.
Самабытнасць і супярэчлівасць несмяротных твораў Эдгара По шмат у чым абумовіў дзіўны сплаў амерыканскай і еўрапейскай культураў у перыяд фармавання нацыянальнай літаратуры ЗША. З імем Э. По звязанае станаўленне амерыканскага рамантызму, які адлюстраваў працэс набыцця нацыянальнай самасвядомасці (рух натывізму) пасля перамогі ў вайне за незалежнасць ад Брытаніі. У спалучэнні жанравых формаў еўрапейскага рамантызму і культурна-гістарычных рэаліяў амерыканскага жыцця нараджаўся новы мацярык на мапе сусветнай літаратуры: «галандскія» навелы Вашынгтона Ірвінга, гістарычныя раманы Фенімора Купера, псіхалагічная проза Натаніэла Готарна, «марскі» раман Генры Мэлвіла.
Аднак менавіта з По пачалася сусветная слава амерыканскай літаратуры, якая не толькі пераадолела стадыю вучнёўства і зраўнялася з літаратурай еўрапейскай, але і змагла яе апярэдзіць. Эдгар По сваімі мастацкімі здзяйсненнямі ў паэзіі і навелістыцы здолеў выйсці за межы актуальных задачаў нацыянальнай літаратуры і пракласці дарогу новым кірункам і жанравым формам у развіцці еўрапейскай і сусветнай літаратуры.
Нарынэ ШахназаранАпавяданні
Метцэнгерштэйн
Pestis eram vivus moriens tua mors ero.[3]
Марцін ЛютэрВа ўсе часы чалавека паўсюль пераследавалі жах і лёс. Навошта тады ўдакладняць, калі адбылася мая гісторыя? Хопіць і таго, што ў апісаную пару ва ўнутраных рэгіёнах Венгрыі была шырока распаўсюджаная таемная вера ў дактрыны метэмпсіхозу*. Не буду нічога казаць пра самі дактрыны, іх памылковасць ці праўдападобнасць, аднак я ўпэўнены, што наш недавер (так Лабруер* называў усе нашыя няшчасці) «vient de ne pouvoir etre seuls».[4]
Асобныя з гэтых венгерскіх прымхаў амаль межавалі з абсурдам. Яны, венгры, істотна адрозніваліся ад сваіх усходніх уладцаў. Душа, казалі, напрыклад, яны (цытую паводле аднаго вельмі дасціпнага і разумнага парыжаніна), «ne demeure quun seul fois dans un corps sensible: au reste un cheval, un chien, un homme meme, nest que la ressemblance peu tangible de ces animaux».[5]