Эдгар Аллан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік) стр 2.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 117 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Цягам году, пасля сыходу з войска і да паступлення ў новую акадэмію (1830), ён інтэнсіўна чытае, рыхтуючыся да новых паэтычных здзяйсненняў. У полі ягонай увагі ангельскія й нямецкія рамантыкі. Сваю паэму «Аль-Арааф» пра таямнічую зорку, якая сімвалізуе ісціну і прыгажосць, По аддаў на суд Ўільяма Ўэрта свайго выкладчыка права ў Вірджынскім універсітэце. Ўэрт пазнаёміў яго з самымі вядомымі літаратарамі Філадэльфіі Робертам Ўолшам, рэдактарам «Амерыканскага штоквартальнага агляду», і Джозэфам Хопкінсам. Новы зборнік Эдгара По «Аль-Арааф, Тамерлан і малыя вершы» быў прыняты ў 1829 годзе выдавецтвам «Хатч і Данінг» з умоваю выплаты ганарару ў выпадку прыбытку. У адным з папулярных часопісаў «Янкі і бостанская літаратурная газета» зяўляецца прыхільны водгук на кнігу, напісаны Джонам Нілам, сябрам По. Настрой маладога паэта светлы і радасны, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.

Пасля паступлення ў вайсковую акадэмію Вест-Пойнт паўтараецца тая ж гісторыя, што і ў арміі. Страта часу, занятага вайсковай муштрою, асэнсоўваецца Эдгарам По як злачынства ў дачыненні да паклікання. Мэтаскіраванае парушэнне дысцыпліны было адзіным спосабам дабіцца выключэння з акадэміі законным чынам паводле рашэння вайсковага трыбунала,  што і адбываецца. По зязджае ў Нью-Ёрк, дзе друкуе свой трэці зборнік вершаў. Жыццё ў Нью-Ёрку выявілася занадта дарагім, таму По вяртаецца ў Балтымар да сваёй цёткі Марыі Клэм. Праз чатыры гады, набыўшы новы жыццёвы й літаратурны досвед, По зязджае з Балтымара, каб узяць актыўны ўдзел у станаўленні амерыканскай нацыянальнай літаратуры.

За час жыцця ў Балтымары (да 1835 года) ён двойчы ўдзельнічаў у конкурсах на найлепшае апавяданне. Такія конкурсы ладзіліся, каб заахвочваць маладыя таленты і спрыяць развіццю нацыянальнай літаратуры. Апавяданне По «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» было адзначанае першай прэміяй на конкурсе 1833 года.

У літаратурных спробах гэтага перыяду (навелы «Берэніка», «Марэла», «Падзенне ў Мальстрэм») Эдгар По дасягае сталасці мастацкага мыслення, віртуознай тэхнікі пісьма, філасофска-эстэтычнай глыбіні. З 1835 года пачынаецца актыўная праца пісьменніка ў якасці рэдактара рычмандскага «Паўднёвага літаратурнага весніка». Дзякуючы ягонаму выключнаму таленту і працаздольнасці часопіс ператварыўся са стратнага і малавядомага ў літаратурных колах у прыбытковы і вельмі аўтарытэтны.

Увосень 1835 года ў Рычманд пераязджаюць сваякі По цётка Марыя Клэм і яе дачка Вірджынія. Праз год глыбокае ўзаемнае каханне Эдгара й Вірджыніі прыводзіць іх да сапраўды рамантычнага шлюбу. Вірджынія робіцца добрым анёлам паэта, гераіняй шэдэўраў ягонай позняй лірыкі і многіх навелаў. Яна дапамагала мужу ва ўсіх няшчасцях, была побач у блуканнях, падтрымлівала ягоныя духоўныя сілы, прыносячы ў жыццё сэнс, спакой і шчасце.

Зехаўшы з Рычманда, Эдгар По пастаянна мяняў месца жыхарства: Нью-Ёрк (18371838), Філадэльфія (18381844), зноў Нью-Ёрк (18441846). Апошні ягоны прытулак уласны дом у Фордэме паблізу Нью-Ёрка (18461849). Ён працуе на мяжы фізічных і душэўных магчымасцяў чалавека. Адзін за адным пабачылі свет зборнікі апавяданняў, што прынеслі яму сапраўдную літаратурную вядомасць. У студзені 1845 года быў надрукаваны верш «Крумкач», які імгненна стаў сенсацыяй і праславіў імя По як геніяльнага паэта. Мары пра прызнанне і славу пачыналі ажыццяўляцца, шмат што чакала ўвасаблення на вяршыні мастацтва, дасягнутай По за кошт неймаверных высілкаў, але лёс вырашыў па-іншаму. Новая катастрофа пакутлівая хвароба (сухоты) і ранняя смерць Вірджыніі сталася апошняй кропляй, што перапоўніла чашу пакутаў разбітага адчаем Эдгара По.

«Кожны раз я перажываў агонію яе смерці і з кожным новым прыступам кахаў яе мацней і чапляўся за яе жыццё з упартасцю роспачы». Адчуванне сэнсу ў жыцці саступіла страху перад варяцтвам і самотаю. У пошуках жыццёвай падтрымкі По кідаўся з горада ў горад, як параненая птушка ў апошнім парыве, але сілаў больш не было. «Я мушу памерці, у мяне не засталося жадання жыць пасля таго, як я скончыў Эўрыку. Я ўжо нічога больш не здолею стварыць»,  піша По ў адным з апошніх лістоў да Марыі Клэм. Абставіны сыходу з жыцця вялікага амерыканскага пісьменніка ахутаныя таямніцай. Гэта здарылася ў Балтымары 7 кастрычніка 1849 года. Але жыццё ягоных несмяротных твораў працягваецца, залучаючы ў сваё магічнае кола ўсё новыя пакаленні чытачоў і вучняў непаўторнага генія.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3