Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)

Шрифт
Фон

Мой дзень пачынаецца

Проза і паэзія маладых

Укладальнiк Віктар Шніп

© Афармленне. Мастацкая літаратура, 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

* * *

І Янка Купала, і Якуб Колас былі маладымі пісьменнікамі.

Максім Багдановіч назаўсёды застаўся маладым.

Многія творы, якія былі напісаны народнымі Песнярамі на пачатку іх пісьменніцкага шляху, трапілі ў залатую скарбонку беларускай культуры, а «Вянок» Максіма Багдановіча стаў шэдэўрам не толькі нашай, а і сусветнай літаратуры.


Моладзь сучаснай Беларусі гэта наша будучыня, таму вялікая ўвага дзяржавы надаецца менавіта маладому пакаленню. І сёлета ў Год моладзі, выдаючы кнігу прозы і паэзіі маладых, мы верым, што многія з нашых аўтараў з часам стануць вядомымі пісьменнікамі і творы іх заўсёды будуць цікавымі для чытачоў.

Вольга Агапонава

[1990 г. н.]

Лëс і лесвіца

Ён пакінуў свой лёс на лесвіцы
адзінай мне маўкліва
крок і руцэ імкліва
чырвоныя пялёсткі.
пакінуў мне адзінай,
ахвяраваўшы
толькі сваё
імя
яго мне
засталося
на прыступках, на якіх
пялёсткі тыя, што калісьці
у руцэ гарэлі ад вясны я
прынясу цяпер яму прытулак
з адзінокім прытулкам асенняга месяца
каб знайсці яго лёс на лесвіцы

«Ці вартыя мы гэтай восені»

Ці вартыя мы гэтай восені
з бурштынавым караванам лісця,
з паэтычным спатканнем кропель туману,
з аблокавай хваляй прачыстай,
калі рассякаем скрозь цені
восені?

Саксафон

* * *Мы чулі спрадвеку
ліры
адзіныя, ці адзінокія,
уратавальныя,
з плачам
абраныя.
душу пазбавілі,
ліры абраныя
белыя раны
таму не крывавяць.

* * *Чулі і сёння рэха
мінулага
голас твой родны
голас Гародні
гукі катрынкі, апетай
сучаснай паэткай
улетку.

* * *Не-летам
ішла
ў скаваным
скафандры
грахоў.

* * *Мне ні жалейка, ні скрыпка, ні дудка,
ні дзіўны катрыншчык
ў самотным блуканні,
у горадзе-дзе, кажуць, светлыя твары,
не абяцалі натхнёных шляхоў,
толькі
пакутлівы стогн саксафона ў Гародні, дзе
голас твой родны.

* * *Адзіны, тужлівы,
срэбна-латунны,
але-ле-туценны
ў свеце няўтульным
іграў саксафон.
хай стане і ён
сімвалам болю і плачу
адзінай замкнёнай Душы,
хай возьме ў палон
цені грахоў,
бо
Верую:
Ведаю:
і для цябе
стане
выратавальным
срэбна-латунны
мой
саксафон.

Patria

пишет монах
в серединности дня
о центре земли,
где растили меня,

месте в межребье,
в пустотах дыханья.
шиповник (по жребью)
там куст мирозданья.

(не движутся плиты
во время молитвы
не тлеют поленья
в монашеском зренье)

как вещи назвать?
не хватает пространства.
отечеством, родиной, краем?
мытарством?

и плачет о Слове
земля под Голгофой
о сломанных ритмах,
скованных строфах.

«из греха, как из реки»

из греха, как из реки,
яблоко Адама
в перламутр овом нутре
на руки попало

выбираю дом чужой
 обхожу владенья
 слышу в голосе своем
раковины пенье

поиграю в поддавки
 стану веселитьс я
и отцов, отцов моих
я открою лица.

от Адама до себя
гибельные лица

руки Евиной вины
смоют плод рекою эх
разгуляется вода
и напьется мною

змеевидная вода
змеевидной мною

яблоком лежу на дне
мне бы в белой пене
новой раковиной всплыть
в память об Эдеме.

ни моллюска, ни цветка.
нет и римской плети:
рыба в роли рыбака
поднимает сети.

Аляксей Арцëмаў

[1991 г. н.]

Ляці, валавока!

Я чую, як недзе далёка
Маленькая птушка пяе.
Вітаю цябе, валавока,
Вітаю напевы твае.

Агромністы свет над табою,
Нябёсаў бясконцы абшар
І поўная шчасця й спакою
Адвечнай прыроды душа.

Даўно ў гарадах мітуслівых
Я марыў пра тыя сады,
Дзе грушы ды жоўтыя слівы,
Дзе цёпла й утульна заўжды.

Шукаў іх у град і залеву,
Дарэмна хадзіў па зямлі
І толькі птушыныя спевы
Надзеі згарэць не далі.

Адолею ўсе перашкоды,
Каб мрою нарэшце знайсці.
Да сонца на крылах свабоды
Ляці, валавока, ляці!

Элегія паспешнасці

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3