Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

 Ну гэтыя пісьменнікі і свінні!

 Што такое?  здзіўляюся я.  Гэта ж схаваў пад падушку бутэльку гарэлкі, а нехта ўкраў. Ты не бачыў, хто заходзіў сюды, калі я спаў?

 Не  адказаў разгублена: «Яшчэ падумаюць, што я сцягнуў іхнюю гарэлку?» занепакоіўся я, толькі гэтага мне і не хапала, а ўголас дадаў: Здаецца, ніхто не заходзіў.

Напэўна, Сыс. Гэта яго работа. Больш ніхто, акром яго,  вырашыў ён.

І калі я спытаўся ў Андрэя, што за паэт гэты Сыс,  той адказаў: «Добрыя вершы ў яго, пачытай абавязкова». Адзіны чалавек, які быў мне сімпатычны, і той гаварыў супраць майго цвёрдага пераканання. Значыцца, я штосьці зрабіў не так або чагосьці не разумею, ад таго і няма спакою ў душы.

Перад адездам я падышоў да Сыса: «Анатоль, прабач Я, можа, нагаварыў што лішняе, ты не бяры да сэрца»

Ён толькі махнуў рукою, ат, маўляў, не варта ўвагі але, здаецца, пасвятлеў тварам.

Тады на ганку, калі ён прапаноўваў спрачацца вершамі, я ўсё-такі запісаў яго адрас, хоць быў упэўнены, што ён не спатрэбіцца мне. І па прыездзе ў Давыд-Гарадок (жыў у той час на Палессі) адразу купіў яго «Агмень». Прачытаў. Хоць і адкрываў кніжку з патаемнай злараднай зласлівасцю і цвёрдым скепсісам, што не знайду на старонках вершаў. Перачытаў яшчэ: «Ёсць жа вершы, ёсць жывое слова ад сэрца! Вядома, гэта не Цютчаў, якога прымаю цалкам, шмат тлумнага і незразумелага, але ж ёсць дзесятак вершаў, якія «прабіваюць»! Гэтага хопіць, каб называцца паэтам». Вось і паўстала перада мною праблема: чалавек і паэт, геній і ліхадзейства як ужываецца гэта ў адной асобе?

3

Дзесьці праз год пераехаў жыць у Мінск. І не збіраўся ж, здаецца, жаніцца, але закруціўся ў віры кахання і панесла

Праз мецяц справа дайшла да вяселля. Напэўна, такі мой лёс, якога не ўцячэш. Неяк, перапісваючы адрасы ў новы нататнік, выявіў, што Сыс жыве ў тым жа інтэрнаце, што і мы. Пытаюся ў жонкі, ці ведае яна такога паэта Анатоля Сыса?

 А чаму ж не, ён жыве паверхам ніжэй, у нас на тэлебачанні працуе.

 Што ён за чалавек?

Жонка адказала не адразу, неяк сумелася: «Пачакай, я пайду пачышчу зубы, памыюся, а потым скажу». Калі вярнулася з умывальні, на хаду выціраючы ручніком рукі, адразу ж падышла да паліцы, стала на дыбачкі і дастала яго новую кніжку «Пан лес» «До убожества безлика моя мысль пред Верой в Нику» прачытаў я дарчы надпіс па-руску, што мяне здзівіла, таму што ведаў яго як апантанага нацыяналіста, ён заўжды здзекваўся з рускамоўных беларусаў: «Звініце, я на русском мову не разумею». Маю жонку звалі сапраўды Верай, але двухсэнсоўнасць у надпісе азадачыла мяне:

 Дык гэта табе падпісана?  жонка кіўнула галавою.  Напісаў бы проста: Садоўскай Веры Іванаўне, ад такога-та, а то не разбярэш: ці жартам, ці ўсурёз? Ён, напэўна, шмат думае аб сабе?

 Не ведаю, у нас былі з ім канфлікты, але ён мяне паважае.

Мы запрасілі яго на мой дзень нараджэння. Ён зрабіў выгляд, што бачыць мне ўпершыню, а можа, сапраўды забыўся, таму што, калі пазней я нагадваў яму выпадак у Іслачы, Анатоль гаварыў: «Не разумею, пра што ты гаворыш. Ужо каторы раз, ты, напэўна, мяне з кімсьці блытаеш? Нічога не помню!  ён хапаўся дзвюма рукамі за галаву, нібы намагаўся далонямі закрыць вушы,  адчапіцеся вы ад мяне, самі штосьці наблытаеце, а потым чэпіцеся з пытаннямі». Як ні намагаўся, я не мог зразумець, што робіцца ў яго душы: калі ён гаворыць сурёзна і шчыра, а калі іграе нейкую завучаную ролю. Мяне вельмі здзівіла: ён сцвярджаў, што да 27 гадоў зусім не піў гарэлкі і цярпець не мог, нават ненавідзеў пяных дюдзей. Але чаму ён зараз не прасыхае? Сяды-тады я спускаўся ў яго пакойчык, і амаль заўсёды там быў хто-небудзь з ягоных сяброў: пілі гарэлку або піва. Я не ведаю, калі ён працаваў, і ці працаваў увогуле? Можа, таму і піць пачаў, што нічога не пісалася? Кніжкі гурбамі як папала валяліся тут і там, было прадчуванне, нібы гаспадар збіраецца хутка пераязджаць на новае месца, што ён тут часова, але праходзіў месяц, два, прайшоў год, а ён не перасяляўся. Яшчэ некалькі разоў мы запрашалі яго ў госці: за сталом ён гаварыў мала, больш маўчаў, паглыблены ў свае думкі, а калі адпускаў ці то жартам, ці то ўсурёз якое-небудзь брыдкае слова, то маім вушам гэта чулася настолькі фальшыва і штучна, што я гатоў быў званітаваць тут жа за сталом. Брыдкаслоўе не пасавала яго інтанацыі, здавалася, брыдкасловіць не ён, а той, хто ў ім сядзіць. Разгадаць яго немагчыма, вырашыў на тады я, але бясспрэчна тое, што ён, як кожны паэт, ранімы, а ўсё астатняе толькі знешняя абарончая абалонка. Шчырай размовы ў нас ніколі не атрымлівалася. Для мяне ён заставаўся загадкай. Спытаешся што-небудзь, вымавіць у адказ два-тры словы, і маўчанне. Спачатку гэта мяне раздражняла, а пасля звык. Калі доўга не бачыш яго, хочацца сустрэцца, а пасядзіш побач хвілін пяць і адчуваеш няёмкасць, нават цяжар на душы і думаеш: як бы гэта пайсці, але так, каб не пакрыўдзіць яго. Было адчуванне, што ён чытае думкі і бачыць людзей наскрозь. То раптам здаецца мёртвым чалавекам, то іншым разам самы жывы з усіх нас. Вельмі добра запомніўся пераезд на новую кватэру: мы ўдвух узвалаклі на трэці паверх усю нашу няхітрую мэблю тады ў ім бачыўся чалавек. Аднойчы я вырашыў, што мне разбірацца з чужою душою, тут і са сваёй не заўсёды як след уладуешся, і падумаў: «Анатоль добры паэт, нармальны чалавек, які дапаможа ў цяжкую хвіліну і ні пры якіх умовах не здрадзіць (я амаль фізічна адчуваў гэта)  але яго мала хто разумее Трэба прымаць Сыса такім, які ёсць».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3