Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік) стр 3.

Шрифт
Фон

Вядома, як усе грэшныя людзі, я шмат нарабіў памылак у жыцці, не ведаю, ці магчыма іх выправіць. Ну, скажыце, хто дадумаўся б да такога: «Любая,  гаварыў я адразу ж пасля прапановы, каб выходзіла за мяне замуж (трэба ж быць такім дурнем!),  любая,  кажу,  я хачу, каб ты ведала: я паэт, а потым ужо чалавек, муж, бацька». (Чамусьці я часта размяжоўваў у сабе чалавека і паэта. Доўга вагаўся, што ж першаснае і галоўнае? Падумаў аднойчы: самае галоўнае чалавек, а ўжо потым ён ці паэт, ці слесар, ці хто іншы Але прыходзіць час і ўсё пераварочваецца з ног на галаву, пачынаеш разумець, што твой асноўны чалавек,  гэта паэт у табе. Паэзіяй ты апраўдаешся перад Усявышнім. Тады ўсё чалавечае становіцца такім нікчэмным і неабавязковым, а з пункту гледжання абывацеля: такой брыдой! Але хто такі звычайны чалавек? Чалавек, які жыве мудрасцю гэтага свету. А сказана было: той, хто для свету стане дурным, будзе разумным перад Богам, хто не адрыне «мудрасць» гэтага свету не спазнае мудрасці Божай).

Падступіць іншы раз з усіх бакоў, і здаецца, калі не сядзеш зараз за пісьмовы стол, надыдзе канец свету, або выбухнеш вулканам, што клякоча ўнутры. Так я і жыў, разрываючы сябе паміж паэтам і чалавекам. Рэдка ўдавалася прымірыць гэтых двух ворагаў, хіба толькі як знаходзіў іх у гармоніі, і дапаўняў паэт чалавека, і толькі тады мог лічыць сябе шчаслівым.

Дык вось і кажу жонцы: калі добра ў мяне будзе складвацца ў творчасці добра будзе і ўсёй сямі, мала таго, як бы я ні любіў цябе, як бы ні любіў тых дзяцей, што народзяцца потым, хачу, каб ты ведала, калі аднойчы пытанне стане рубам: або сямя, або работа для мяне галоўнае апошняе. Вядома, не праца за хлеб штодзённы, а менавіта «магчымасць пісаць» і ўсё, што з гэтым звязана. Пачуўшы такія словы, жонка, напэўна, як і ўсякая жанчына, падумала: «Ты гавары-гавары, вось паставяць у пашпарце пячатку, надыдзе і мая чарга сказаць важкае слоўца, і тады па-іншаму заспяваеш: зробім з цябе чалавека!» і па першым часе ніколі не ўспамінала той размовы. Хто ведае, можа жыццё пагоршала, можа што іншае, але за апошні год я не аднойчы чуў: «Канечне, у цябе ж сямя на семнаццатым месцы», або: «Калі б ты павярнуўся да мяне тварам, то быў бы самым шчаслівым, я табе ўсе ўмовы стварыла б для працы, ты сам не ведаеш, колькі губляеш, заняўшы такую пазіцыю!» Што яна вярзе, думаў я, нібыта не клікаў яе ў сваю творчасць, нібыта не хацеў зацікавіць яе тым, што пішу? Ці мо не дапамагаю па хатняй гаспадарцы? І па крамах бегаю, і грошай не прапіваю, а пад добры настрой магу нават вячэру згатаваць ды бялізну памыць Можа, праўду кажуць людзі, чым больш жанчыне аддаеш часу, тым хутчэй яна хоча зарабаваць цябе цалкам, каб дыхаў і жыў кожнай думкай толькі ёю адной? Я ж таксама мог бы выкласці на яе рахунак тысячы прэтэнзій, але ж маўчу. Няўжо яна думае, што ідэальная? І ці многа мне трэба? Толькі б не перашкаджала, не заходзіла ў кабінет, калі я за пісьмовым сталом, не клікала, адрываючы ад працы, глядзець «Вакол смеху» і ўсяго толькі Ну, прабачыла б іншы раз маю неахайнасць: не выгаворвала б, што не туды нешта паставіў ці не зачыніў дзвярэй,  вось і ўсё! Напэўна, я чагосьці не разумею, і вось вынік: яна прынесла прасцірадлы, коўдру і падушку шпурнула ўсё гэта на канапу:

 Жыві тут! Гэта таксама будзеш мыць сам.  «Ці магу я да разводу карыстацца электрычнай плітой?  зедліва спытаў я».  Пакуль дазваляю, а там пагляджу: калі не будзеш прыбіраць пасля сябе, купіш керагаз і будзеш гатаваць ежу ў кабінеце.

Нічога, падумаў я, паразводзіцца дый перастане. Колькі разоў я сам парываўся развесціся, колькі разоў яна пагражала разводам, аднак жывём жа да гэтага часу? Што «кумедзь ламаць», вырашыў я, добрая яна жонка, ідэальных няма зусім, ды і сын у мяне, якога люблю вельмі, грэх гэта вялікі, пакідаць дзяцей сіротамі, але калі ўжо ёй так няўсцерп хай паспрабуе, я і пальцам не паварушу для разводу. А шчасце, на якое я раней спадзяваўся, сямейная гармонія дык яе няма ў жыцці, цвёрда ў гэтым пераканаўся. Усё прыдумкі, не дзеля гэтага чалавек прыходзіць на зямлю. Для нечага большага. Галоўнае, з якімі рахункамі прыйдзем у вечнасць, як будзем трымаць адказ перад Госпадам?

Калі пасля авансу яна запатрабавала 25 працэнтаў на сына як аліменты, я зразумеў: на гэты раз усё сурёзна развядзецца! Што ж, падлічыў я: заява, падзел маёмасці, суды гэта можа цягнуцца гадамі, але на горшы выпадак у мяне ёсць два-тры месяцы, іх трэба скарыстаць

2

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3