Відаць, у прыватных зборах многіх кнігалюбаў сярэдняга веку захоўваецца двухтомнік Каменны пояс. Выдадзены масавым накладам (і не аднойчы!), гэты раман належыць пяру гістарычнага пісьменніка Яўгена Аляксандравіча Фёдарава. Ён таксама з Браслаўшчыны, нарадзіўся ў Відзах 15 студзеня 1897 года.
Такія вось у браслаўчан землякі! I мы згадалі толькі не каторых знакамітасцяў прыгожай на прыроду і багатай на гісторыю браслаўскай старонкі.
Брэст
Вядомасць сваю Брэст, старажытнае Бярэсце бярэ з XI ста годдзя. Упершыню згадваецца пад 1019 годам у Аповесці мінулых гадоў. Узнік горад як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. 3 1319 года горад у Вялікім Княстве Літоўскім У бліжэйшыя да нас стагоддзі Брэст у значнай ступені вядомы ў Еўропе, ды і ва ўсім свеце, дзякуючы Брэсцкай крэпасці, памежнай ролі горада.
Памежнасць, пагранічча, знаходжанне горада на перакрыжаванні многіх шляхоў якраз і ўплывалі на лёсы многіх берасцейцаў. Як, між іншым, уплывалі і на прыцягненне ў горад асоб цікавых, творчых. Давайце паспрабуем узгадаць хаця б мастакоў з бліжэйшага да нас часу Яны ж, пэўна, як ніхто, валодаюць вострым бачаннем рэчаіснасці. I часам нават гатовы дапоўніць знікнуўшыя фрагменты гістарычнай памяці. А калі ўжо спалучыць памкненне мастакоў з выразным фата графічным матэрыялам, то і зусім можна смела выпраўляцца ў падарожжа са старымі паштоўкамі.
Іван Рудчык нарадзіўся ў Люблянскім ваяводстве ў 1908 годзе. У 19311934 гадах вучыўся ў Кракаўскай школе мастацтваў. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ваенная біяграфія жывапісца звязана з Брэстам. Сярод яго карцін, якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Брэсцкім, Кобрынскім, Баранавіцкім краязнаўчых музеях, Крывавы золак 22 чэрвеня 1941 года, Ля сцен Брэсцкай крэпасці, У Брэсцкай крэпасці Часцей жа Іван Дзямянавіч выступаў не як аўтар батальных сцэн, а як пейзажыст. Так што можна смела браць старыя паштоўкі і звяраць па палотнах I. Рудчыка архітэктуру, помнікі, краявіды.
У вёсцы Ліпна на Берасцейшчыне ў 1932 годзе нарадзіў ся пейзажыст, майстар нацюрморта Васіль Мікалаевіч Сабалеўскі. Асеннія далі, Апошні снег Бэзавая квецень, Апошняе лісце вось дзе гімн прыродзе, яе краскам розных часін года! Ужо больш за паўстагоддзе карціны Сабалеўскага на выстаўках, у экспазіцыях музеяў, галерэй.
Брэст. Від на Думскую плошчу
3 Валагодчыны прыехаў у Брэст мастак Леанід Салаўёў. Горад над Бугам стаў сапраўды родным, любімым у лёсе жывапісца. Асноўныя творы ўважлівага да характару Брэста майстра Каля сцен крэпасці, Старая капліца, Брэсцкая крэпасць, Холмская брама. Дарэчы, болыпасць работ Леаніда Салаўёва знаходзіцца ў экспазіцыі і фондах музея Брэсцкая крэпасць-герой.
Цярэспальская брама, Вясна ў крэпасці, Асенні пейзаж назвы толькі некаторых брэсцкіх твораў мастака Генадзя Сурмы. Родам з Глуска, што на Магілёўшчыне, ён даўно паяднаны з Брэстам. Аглядаючы пейзажы і нацюрморты, зробленыя Генадзем Фёдаравічам, я ў каторы раз задумваюся над тым, што даўно наспеў час выдаць альбом пейзажаў берасцейскіх мастакоў. Іх увага да крэпасці, да роднага горада, яго блізкіх ваколіц не можа не ўражваць. Усялякія паралелі, безумоўна, кульгаюць. I ўсё ж, прыкладам, параўнаем творцаў Брэста з мінчанамі, якія таксама ўважлівыя да свайго роднага горада. Хіба што Стары горад (дакладней яго вы явы) можа пасупернічаць са згаданымі матывамі берасцейскіх мастакоў.
Але ці не болей за астатніх гарадскім мастаком у Брэсце можна назваць Анастасію Фяцісаву. Яна надзвычай уважлівая да дэталяў. Стараецца ўмясціць на адным палатне як мага болей абектаў. Міражы над старажытным Брэстам Брэст старажытны Сіняя птушка над Брэстам, Над калегіумам езуітаў у гэтых карцінах, акрамя выкладання розных мас такоўскіх перакананняў, заўважны краязнаўчы характар расповеду пра родны горад.
Калі здараецца бываць у Брэсце, стараюся завітаць у майстэрні мастакоў. Цікаўлюся, ці былі апошнім часам калектыўныя ці персанальныя выставы. Ведаю, што абавязкова адкрыю для сябе нешта новае. Што, пэўна ж, як быццам перад першаадкрыццём, буду дзівіцца з новых, свежых фар баў Анатоля Хвісевіча, Наталлі Чорнагаловай, Льва Алімава, Аляксандра Алонцава, Дзіяны Вымаркавай Шкадую, што ўжо не падорыць новых здзіўленняў Мікалай Дзмітрыевіч Чураба. Ураджэнец Мінска, ён у 1933 годзе скончыў Віцебскі мас тацкі тэхнікум. Перад вайною паспеў атрымаць адукацыю ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. Сурыкава. 3 1966 года Мікалай Чураба выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Актыўна працуе як жывапісец і графік. Чураба шмат ездзіць з эцюднікам па розных рэспубліках Савецкага Саюза: шукаў экзатычны матэрыял, адметнасці ў чужой ста ране. У гісторыі айчыннага жывапісу застануцца многія яго карціны, кшталту вось гэтай: Докрыбкалгаса. Ейск (напісана ў 1937 годзе). А ўжо ў 1949 годзе мастак стварае трыпціх Абарона Брэсцкай крэпасці. Напрыканцы 1950х выконвае цыкл графічных лістоў Мой родны Брэст піша партрэты герояў Брэсцкай крэпасці. I ў жывапісных пошуках майстар застаецца верным гораду, крэпасці Цаною жыцця Цішы ня ў Цытадэлі, Цярэспальскія вароты Памёр мастак у студзені 1998 года. Добрай памяццю пра Мікалая Чурабу магла б стаць заснаваная ў яго гонар мастацкая галерэя.