Алесь М. Карлюкевiч - Братэрства стр 2.

Шрифт
Фон

Але варта шукаць апірышча ў асяродку іншамоўных літаратур. Хіба не змаглі б гэтаму паспрыяць нашы дыпламатычныя місіі ў іншых краінах? Няўжо культура, літаратура не павінна быць гэткім жа стратэгічным накірункам у іх рабоце, як і знешнеэканамічныя, гандлёвыя адносіны?.. Возьмем, напрыклад, такія вялікія краіны, як Бразілія (болей 202 мільёнаў жыхароў, мова партугальская), Ветнам (насельніцтва больш за 90 мільёнаў чалавек, некалі ў Беларусі актыўна перакладалі ветнамскіх пісьменнікаў; асобным выданнем выйшаў «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна, у Ветнаме ведаюць адну з вершаваных казак У. Караткевіча), Таіланд (67 мільёнаў жыхароў. Чаму б не параіць камусьці з тайскіх пісьменнікаў прачытаць, з разлікам на пераклад, Купалу і Багдановіча?), Бангладэш (на бенгальскай мове размаўляюць болей 142 мільёнаў чалавек), Мьянма (болей 60 мільёнаў чалавек гавораць на бірманскай мове) Нашу літаратуру амаль не ведаюць у Афрыцы. Навошта, магчыма, спытаецеся вы, каб нас ведалі яшчэ і ў Афрыцы А хаця б дзеля таго, каб нагадаць свету, што мы ёсць, што мы нечага вартыя, што наша мастацкае слова можа быць роўным у стасунках з іншымі нацыянальнымі літаратурамі.

Так, складана прыйсці ў краіны Азіі, Афрыкі, не ведаючы бірманскай, тайскай, ветнамскай, малагасійскай, лаоскай, інданезійскай (у Інданезіі жыве больш за 237 мільёнаў чалавек, і там працуе беларуская амбасада!), бенгальскай, пушту, дары Але і ў далёкіх краінах ведаюць калі не знаёмую нам рускую, то хаця б англійскую, французскую, партугальскую, іспанскую мовы. Масты братэрства з суседзямі гэта добра. І іх варта ўсталёўваць і ўмацоўваць. Масты для паразумення з усім светам, уваходжання ў прастору іншых цывілізацый відавочна, не меншая патрэба часу. І ніякімі адгаворкамі кшталту «а ці цікавая наша літаратура народу самой Беларусі» тут, пэўна, мы не апраўдаемся. Дарогі варта выбудоўваць у розных накірунках. Адзін з іх засваенне сусветнай мастацкай прасторы. Усе магчымасці ў беларускага слова дзеля гэтага ёсць.

Да месца, дзе нарадзіліся

2017 год будзе пазначаны як год вялікага юбілею беларускага кнігадрукавання. 1517 пачатак, вытокі, звязаныя з імем першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, 1517 дата выхаду ў свет першай друкаванай скарынаўскай кнігі. Так, Псалтыр выйшла ў свет 6 жніўня 1517 г. За апошнія дзесяцігоддзі скарыназнаўства набыло самыя шырокія абсягі. Шырока адзначаліся юбілеі беларускага кнігадрукавання, юбілей самога Ф. Скарыны. Шмат зроблена дзеля мемарыялізацыі памяці слаўнага сына зямлі беларускай. У нашай дзяржаве існуюць узнагароды медаль Ф. Скарыны і ордэн Ф. Скарыны. Несумненна, на высокім дзяржаўным узроўні, з шырокім удзелам грамадскасці будзе адзначана і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў 2017-м Відавочна, сваё новае слова пра першадрукара і легендарнага асветніка скажуць паэты, празаікі, жывапісцы, графікі Мо будуць перавыдадзены мастацкія і мастацка-публіцыстычныя даследаванні ранейшых дзесяцігоддзяў.

Але ж самога Францыска Скарыну шырэй павінен ведаць і ўвесь свет. Чаму б не выдаць на мовах народаў свету адзін з невялікіх тэкстаў асветніка?.. Дарэчы, такую ідэю ўжо агучвалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэт Алесь Разанаў (яшчэ ў яго кнізе «Адраджэнне» (Мінск, 1970) змешчаны скарынаўскі верш «Радзіме»), паэт, публіцыст і перакладчык Сяргей Панізнік (яго паэтычная далучанасць да вобраза

Скарыны з першых вершаваных зборнікаў «Кастры Купалля» і «Палявая пошта»), і іншыя творцы. У 1982 і 1983 гадах была выдадзена ўкладзеная В. Рагойшам і Я. Раманоўскай кніга Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету», дзе разам былі сабраны больш за 80 перакладаў славутага купалаўскага верша, напісанага ў 19051907 гг. У тым ліку і пераклад на рускую мову Максіма Горкага (упершыню надрукаваны ў 1911 г. ў альманаху «Современный мир»). Як прыклад, можна згадаць кнігу Тараса Шаўчэнкі «Заповіт мовамі народів світу» (Кіеў, 1989), у якой змешчаны пераклады праграмнага верша Вялікага Кабзара на 147 (!) моў свету. Беларускі пераклад належыць Янку Купалу «Запаведзь»:

Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна было
чутна, Як раве бурлівы!

У Туркменістане яшчэ ў сярэдзіне 1980-х выдалі невялікую кніжачку Махтумкулі «Лёс туркмена» на мовах народаў СССР. Дарэчы, беларускі пераклад гэтага верша зрабіў Уладзімір Караткевіч.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3